У Магілёве ўпаў вежавы кран
У Магілёве ўпаў вежавы кран
Зноў снег і маразы да мiнус 9
На гэтым тыднi атмасфера пачне перастройвацца на зiмовы лад, калi ўсё часцей
будзе iсцi снег, а ўначы i ўдзень iстотна падмарожваць, паведамiў рэдакцыi начальнiк
службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
У аўторак надвор’е будзе вызначаць зона павышанага цiску, таму без ападкаў, а тэмпература паветра ўдзень ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. З серады да нас завiтае атлантычны цыклон, таму надвор’е будзе вельмi няўстойлiвым. Уначы па захадзе, а ўдзень паўсюдна снег, мокры снег i невялiкая завiруха. На дарогах месцамi галалёдзiца. Тэмпература ўначы 1—8 марозу, удзень ад мiнус 3 да плюс 2 градусаў. У чацвер крыху пацяплее, але надвор’е стане зусiм не камфортным. Уначы чакаецца снег, мокры снег, месцамi мяцелiца, удзень — дождж, мокры снег, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзiца, узмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў, удзень ад 0 да плюс 5. У пятнiцу часам месцамi будзе iсцi дождж i мокры снег, захаваецца слабы галалёд, а на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 2, удзень мiнус 1 плюс 4 градусы. Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, на выхадныя чакаецца далейшае пагаршэнне надвор’я. Часткова праз нашу краiну пройдзе паўднёвы цыклон, але ў той жа час да нас завiтае арктычнае паветра са Скандынавii. Таму ў суботу—нядзелю чакаецца снег, галалёд, слабая мяцелiца, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ў суботу на працягу сутак ад 0 да 6 марозу, па ўсходзе да 3 цяпла. У нядзелю на працягу сутак 1—6 марозу, уначы пры праясненнях да мiнус 9. Сяргей КУРКАЧ. У вогненным палоне апынулася сям’я з чатырох чалавек у Ельску. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамленне пра тое, што на вулiцы Савецкай гарыць драўляны дом, паступiла каля дзясяцi гадзiн вечара. Ужо на месцы здарэння ў ходзе разведкi пажарныя высветлiлi, што ўнутры будынка знаходзяцца чацвёра — 35-гадовы гаспадар, яго жонка i двое iх дзетак, гадавалы сын i дзевяцiгадовая дачка, — усе ў беспрытомнасцi. Выратавальнiкi, якiя дзейнiчалi аператыўна, эвакуявалi няшчасных i перадалi работнiкам "хуткай дапамогi". Медыкi даставiлi пацярпелых у рэанiмацыйнае аддзяленне ТМА. Бацька i сын атруцiлiся прадуктамi гарэння, а мацi i дачка, акрамя гэтага, атрымалi апёкi першай i другой ступенi. Паводле папярэдняй iнфармацыi, напярэдаднi ўзнiкнення пажару гаспадар злашчаснага дома атрымаў зарплату. Што i адзанчаў разам з кампанiяй i са спiртнымi напоямi. Пасля застолля, калi жонка i дзецi спалi, ён таксама заснуў у крэсле, а вось цыгарэту не затушыў... Iгар ГРЫШЫН. У Магілёве ўпаў вежавы кранУ нядзелю, 16 лiстапада, удзень на будаўнiчай пляцоўцы ў цэнтры Магiлёва абрынуўся вежавы пад’ёмны кран. У вынiку падзення пацярпеў 35-гадовы аператар крана, якi быў дастаўлены ў Магiлёўскую гарадскую бальнiцу хуткай дапамогi. Будаўнiк пацярпеў меней, чым можна было чакаць ад падзення з вышынi прыкладна 8-га паверха: мужчына атрымаў чэрапна-мазгавую траўму i пералом рабра, але ён пры памяцi i адчувае сябе здавальняюча. Два электрамеханiкi, якiя таксама знаходзiлiся ў кабiне крана, не пацярпелi. Інцыдэнт адбыўся на будаўнiчай пляцоўцы жылога дома, падчас мантажавання крана. Паводле папярэдняй версii, прычынай падзення сталi незацiснутыя балты памiж секцыямi. Аднак кропкi над "i" будуць расстаўлены спецыяльна створанай камiсiяй па расследаваннi гэтага выпадку. Алена Казлова
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 16 лiстапада, удзень на будаўнiчай пляцоўцы ў цэнтры Магiлёва абрынуўся вежавы пад’ёмны кран. У вынiку падзення пацярпеў 35-гадовы аперата |
|