"Гомельаблсаюздрук" служыць людзям
"Гомельаблсаюздрук" служыць людзям
Гэтымi днямi зайшоў у магазiн "Кругагляд" унiтарнага прадпрыемства "Гомельаблсаюздрук", што па вулiцы Савецкай абласнога цэнтра. Якiя прыемныя змены адбылiся тут апошнiм часам! Не перабольшваючы, зроблены рамонт на еўрапейскiм узроўнi. Адкрытая выкладка газет i часопiсаў, якiх некалькi соцень, свабодны доступ да рознага вiду тавараў, большасць з iх — беларускiя. І, галоўнае, пастаянныя наведвальнiкi, якiя знаходзяць тут свой iнтарэс i якiх ветлiва абслугоўваюць Святлана Цегунова i Жанна Шуста. Як пакупнiку даводзiцца мне наведвацца i ў iншыя магазiны "Гомельаблсаюздруку", яго кiёскi, дзе таксама вiдаць сляды абнаўлення, якiя дазваляюць пашыраць асартымент тавару. Так, на працягу 2003—2007 гадоў было набыта 96 кiёскаў, на што затрачана 830 мiльёнаў рублёў, а сёлета дадаткова закуплена тры адзiнкi транспартных сродкаў для больш аператыўнай дастаўкi тавару ў гандлёвую сетку. Называючы гэты факт, дырэктар УП "Гомельаблсаюздрук" Васiль Кулыба звяртае ўвагу на тое, што калектыў прадпрыемства добра падрыхтаваўся да 90-годдзя сiстэмы "Саюздрук", якое адзначаецца гэтымi днямi. Сёння ў iм працуе 529 чалавек, гандлёвую сетку прадстаўляюць 174 аб’екты: шэсць магазiнаў i 168 кiёскаў. Асноўным вiдам дзейнасцi з’яўляецца рэалiзацыя перыядычных друкаваных выданняў i дадатковым — рознiчны гандаль шырокiм асартыментам тавараў паўсядзённага попыту. У апошнiя тры гады агульны таваразварот павялiчваецца. У 2005-м — 16 мiльярдаў рублёў, 2006-м — 22,3, летась — 28,5 мiльярда. Тое ж самае i з таваразваротам перыядычных друкаваных выданняў. Калi ў 2004 годзе ён складаў 4,7 мiльярда, дык летась — 9,1 мiльярда. Васiль Аляксандравiч расказаў, што пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi быў прыняты дэкрэт 21 лiстапада 1918 года "Аб устанаўленнi ва ўстановах паштова-тэлеграфнага ведамства продажу тавараў савецкага друку", якi i паклаў пачатак новай сiстэме распаўсюджання перыядычных выданняў. У горадзе на Сожы для яго выканання было створана губернскае агенцтва, у паветах — павятовыя агенцтвы, у валасцях — валагент. З таго часу новая сiстэма пазнала шмат змяненняў, а ўпершыню назва "Саюздрук" з’явiлася ў 1931 годзе. Тады ж i была створана ў Гомелi абласная ўстанова "Саюздрук". Са жнiўня 2000 года яна атрымала сённяшнюю назву. Мы пацiкавiлiся: што робiцца для таго, каб павялiчвалася рэалiзацыя беларускiх друкаваных выданняў? Васiль Аляксандравiч паведамiў: дзякуючы таму, што ўдалося пераарганiзаваць работу складу галаўнога прадпрыемства i яго фiлiялаў, газеты i часопiсы дастаўляюцца ў гандлёвыя пункты ў 6.30. Магазiны i кiёскi працуюць без выхадных, прычым у iх павялiчана працягласць работы. Асабiсты ўклад персаналу гандлёвых пунктаў у рэалiзацыю дзяржаўных газет i часопiсаў заахвочваецца. Ажыццяўляецца падпiска на iх "да запатрабавання". Адным словам, абласная арганiзацыя распаўсюджвання друку — незаменная ў аказаннi паслуг насельнiцтву. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. У Камiтэце дзяржкантролю Прыпiскай справу не зрабiць У Камiтэце дзяржаўнага кантролю Магiлёўскай вобласцi адбылася калегiя, на якой прааналiзаваны восеньскiя ўборачныя работы. У калегii браў удзел кiраўнiк КДК Зянон Ломаць. Спецыялiсты камiтэта дзяржкантролю праверылi, як сельскiя гаспадаркi выканалi даручэнне Аляксандра Лукашэнкi да 1 лiстапада ў асноўным завяршыць уборку ўраджаю. — Сёлета на палях Беларусi вырас добры ўраджай, — сказаў Зянон Ломаць журналiстам. — Аднак задача не толькi ў тым, каб вырасцiць, а каб яшчэ своечасова ўбраць. Але ў справаздачы кожнага 6-га сельгаспрадпрыемства Магiлёўскай вобласцi знойдзена скажэнне аператыўнай альбо статыстычнай справаздачнасцi. На прэс-канферэнцыi расказалi пра адну з гаспадарак Чавускага раёна: там за тры днi на паперы "паднялi" столькi зяблiва, колькi па тэхнiчных магчымасцях патрабавалася б араць паўмесяца. Паводле вынiкаў праверак, у вобласцi ўжо аб’яўлены дысцыплiнарныя спагнаннi 34 пасадавым асобам. Старшыня КДК паабяцаў, што па ўсiх фактах ашуканства, дэзiнфармацыi i безгаспадарнасцi будуць зроблены прынцыповыя ацэнкi кiраўнiкам усiх узроўняў, аж да вызвалення ад займаемых пасад — "без прадастаўлення цёплых крэслаў i месцаў". — Ацэнка будзе самая жорсткая: нiякiх прыпiсак мы не пацерпiм! — заявiў Зянон Ломаць. — Трэба за такiя рэчы прыцягваць аж да крымiнальнай адказнасцi. Калi будуць ведаць, што за прыпiскi можна i за краты трапiць, то прыпiскi знiкнуць. Аднак i без таго прыпiскi, сведчыць кiраўнiк Камiтэта дзяржкантролю, памяншаюцца. Гэта ўжо не масавая з’ява, а асобныя факты. Нават тым сельгаспрадпрыемствам, якiя цяпер трапiлi пад увагу кантралёраў, знаходзяць некаторыя апраўданнi: у вялiкiх аб’ёмах i наплыве працы ў час уборачнай кампанii. — Трэба ў сваiх справаздачах паказваць рэальную карцiну, — патрабуе ад вяскоўцаў старшыня КДК. — Займайцеся не ашуканствам, а справай! Умовы для развiцця аграгарнага сектара створаны iдэальныя, як нi ў адной пастсавецкай краiне. Ад падтрымкi дзяржавы павiнна быць i аддача. Разам з тым Зянон Ломаць лiчыць, што працаўнiкам сельскай гаспадаркi трэба падзякаваць за добрую працу i багаты ўраджай. Iлона IВАНОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi зайшоў у магазiн "Кругагляд" унiтарнага прадпрыемства "Гомельаблсаюздрук", што па вулiцы Савецкай абласнога цэнтра. Я |
|