21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарантыі сёлета "ў графіках"

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарантыі сёлета "ў графіках"

Урад цалкам забяспечыць сёлетнiя сацыяльныя гарантыi, вызначаныя ў Генеральным пагадненнi з аб’яднаннямi наймальнiкаў i прафсаюзамi, нягледзячы на неспрыяльную сiтуацыю на сусветных фiнансавых рынках. Аб гэтым падчас Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях паведамiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка.

 

Заробкi абганяюць цэны

 

Заробкi абганяюць цэны

 

 

Заробкi абганяюць цэны

У студзенi—вераснi аб’ём валавога ўнутранага прадукту ў бягучых цэнах склаў 93,2 трлн рублёў i павялiчыўся адносна аналагiчнага перыяду летась на 10,7 працэнта. Такi ж рост (10,7 працэнта) атрымаўся i па вынiках кастрычнiка. Прычым, заўважыў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур, гэта лепш за гадавыя прагнозы.

Адначасова ў краiне адзначаны рост прыбытку ад рэалiзацыi тавараў i паслуг, рэнтабельнасцi рэалiзаванай прадукцыi, змяншэнне яе запасаў на складах, скарачэнне колькасцi стратных прадпрыемстваў. Усё гэта дазволiла павялiчваць заробкi. Іх сярэднi памер у вераснi склаў 942,9 тыс. рублёў, або 446 долараў у эквiваленце. У прыватнасцi, сярэднi паказчык аплаты працы па прамысловасцi адпавядаў 520, будаўнiцтве — 618, транспарце — 507, сувязi — 488, сельскай гаспадарцы — 292,5, па бюджэтнай сферы — 334 доларам. Да слова, апошнi паказчык павiнен павялiчыцца па вынiках лiстапада — у сувязi з рашэннем аб змяненнi "бюджэтнай" тарыфнай стаўкi I разраду.

Цi не галоўнай праблемай сёлета аказалася iнфляцыя. Так, у цэлым за студзень—верасень адносна аналагiчнага перыяду летась павелiчэнне цэнаў на спажывецкiя тавары i паслугi склала 14,9 працэнта, i ў тым лiку на прадукты харчавання — на 18, на нехарчовыя тавары — на 6,6, на паслугi — на 18,2 працэнта. Разам з тым, заўважыў Андрэй Тур, зноў-такi ў сёлетнiх студзенi—вераснi рост заробкаў перавысiў павышэнне цэнаў на тавары i паслугi на 9,2, а рост пенсiй — на 10 працэнтаў. Палепшылiся суадносiны сярэдняй намiнальнай налiчанай зарплаты да мiнiмальнага спажывецкага бюджэту: калi ў вераснi летась такiя суадносiны складалi 246,7, то ў вераснi сёлета — 272,4 працэнта. I яшчэ адзiн момант. Паводле статыстыкi, доля грамадзян Беларусi з даходамi, нiжэйшымi за бюджэт пражытковага мiнiмуму, зменшылася з 8,7 працэнта за першую палову мiнулага да 6,7 працэнта — за першую палову гэтага года.

Плюс да таго, адзначаюць у Мiнiстэрстве эканомiкi, за студзень-верасень удалося стварыць 124,9 тыс. новых працоўных месцаў. Перш-наперш дзякуючы гэтаму палепшылася сiтуацыя на рынку працы ў 34 з 36 найбольш "праблемных" малых гарадоў, а таксама захаваўся нiзкi ўзровень зарэгiстраванага беспрацоўя ў цэлым па краiне. У пачатку кастрычнiка на ўлiку ў службах занятасцi знаходзiлася 39,8 тыс. чалавек — гэта адпавядала 0,9 працэнта агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва Беларусi.

Такiм чынам, канстатаваў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка, Генеральнае пагадненне з аб’яднаннямi наймальнiкаў за студзень—верасень аказалася выкананым. Не павiнна ўзнiкнуць праблем i па вынiках года. Па сутнасцi тут застаецца ўсяго адзiн праблемны момант — узровень мiнiмальнай зарплаты.

Галоўнае пытанне — "мiнiмалка"

Працуеш поўны дзень — i ты ўжо не павiнен адносiцца да катэгорыi бедных. У свой час рашэнне аб тым, што найменшы паказчык заробкаў не можа быць нiжэйшым за бюджэт пражытковага мiнiмуму, сярод усiх краiн СНД Беларусь прыняла першай. Разам з тым, адзначыў намеснiк старшынi Федэрацыi прафсаюзаў Андрэй Лук’яновiч, сiтуацыя тут выглядае неадназначна. Так, у 2006 годзе суадносiны "мiнiмалкi" да БПМ павiнны былi складаць 104 працэнты, на справе ж у снежнi гэты паказчык быў 99,6. У 2007 годзе планавалi лiчбу 108, тады як атрымалi ў снежнi — 101,4 працэнта. Малюнак паўтараецца i сёлета. Суадносiны прагназавалiся на ўзроўнi 112,5, фактычны ж узровень на кастрычнiк — 98 працэнтаў. У прыватнасцi, з лiпеня з улiкам iндэксацыйнай даплаты памер "мiнiмалкi" вызначаны ў крыху больш за 220 тыс., у той час як памер БПМ у жнiўнi—кастрычнiку адпавядаў 224,7 тыс. рублёў.

Дарэчы, лiчаць у прафсаюзах, сам па сабе БПМ — "пункт адлiку" не зусiм правiльны. З улiкам паступовага росту заробкаў настаў час прывязваць гарантыi па аплаце працы да iншага, больш высокага паказчыка. "На наш погляд, Беларусь не знаходзiцца ў крызiсным стане, пры якiм эканамiчна абгрунтаванай з’яўляецца "адштурхоўванне" ў мiнiмальных гарантыях па зарплаце ад БПМ, — заўважыў Андрэй Лук’яновiч. — Прычым гэта пытанне па-сапраўднаму вострае. Бо не сакрэт: многiя наймальнiкi, асаблiва ў прыватным сектары, злоўжываюць цяперашняй нормай i плацяць заробкi сваiм работнiкам менавiта на ўзроўнi "мiнiмалкi".

Планы з варыянтамi

Ужо сёння не выпадае сумнявацца ў тым, што 2009 год будзе асаблiвым. Варта нагадаць, што ўжо прынятае рашэнне аб знiжэннi падатковай нагрузкi на эканомiку на 1,3 працэнта. З аднаго боку, гэта вызвалiць для iнвестыцыйных праграм суб’ектаў гаспадарання каля 2 трлн рублёў, але з iншага — роўна столькi ж недаатрымае бюджэт.

Другая адметнасць — актыўная рэструктурызацыя эканомiкi. Сёлета пастановай Савета Мiнiстраў зацверджаны план прыватызацыi аб’ектаў рэспублiканскай уласнасцi на 2008—2010 гады. У пералiк увайшлi 519 рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў розных галiн эканомiкi, у прыватнасцi, прамысловасцi, сельскай гаспадаркi, будаўнiцтва, энергетыкi, сувязi. Прычым змена ўласнасцi — пытанне не ў апошнюю чаргу сацыяльнае.

Традыцыйна няпростай тэмай застаюцца цэны на расiйскi газ. Пакуль казаць аб канкрэтных лiчбах тут заўчасна, аднак мала хто сумняваецца — яны ўзрастуць паўсюль, нягледзячы на рэзкае знiжэнне кошту нафты на сусветных рынках. "Цана на газ шмат у чым iнерцыйная, яна грунтуецца на цане нафтапрадуктаў газойлю i мазуту, якая сфармiравалася за тры кварталы да пэўнага разлiковага перыяду, — адзначыў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка. — Iнакш кажучы, кошт газу з 1 студзеня залежыць ад сярэдняга кошту нафты за красавiк—снежань папярэдняга года, а большую частку гэтага адрэзку часу нафта даражэла. Таму чакаць знiжэння цаны на газ выпадае не раней чым праз квартал-паўгода".

Нарэшце, яшчэ адна "спецыфiка" блiжэйшага часу — сусветны фiнансавы крызiс. Паводле аптымiстычных ацэнак, сiтуацыя ўсталюецца ў маi-чэрвенi, паводле ацэнак песiмiстычных — праз два-тры гады. Сапраўды, у параўнаннi з iншымi краiнамi Беларусь крызiс закранае менш. Аднак казаць, што яго наступствы нас не датычацца ўвогуле, таксама нельга ўжо з адной прычыны — айчынная эканомiка зарыентавана на экспарт. "Сiтуацыя, прычым не па нашай вiне, ўзнiкла няпростая, — зазначыў Уладзiмiр Сямашка. — Тым не менш на наступны год прадугледжваюцца высокiя паказчыкi эканамiчнага развiцця, нiхто не мае намеру адмаўляцца ад ранейшых сацыяльных праграм. Так, з улiкам новых рэалiй не выключаецца магчымасць "расцягвання" выканання гэтых праграм па часе або выканання за меншыя сродкi. Аднак варта падкрэслiць: агульны малюнак гэта не зменiць".

У якасцi своеасаблiвых "падушак бяспекi" на горшы выпадак разглядаюцца стабiлiзацыйныя крэдыты — ад Расiйскай Федэрацыi i МВФ. Аднак, падкрэслiў першы вiцэ-прэм’ер, замежныя пазыкi прызначаны не на "праяданне", а на развiццё. У прыватнасцi, на стварэнне новых дадатковых вытворчых магутнасцяў, што стане асаблiва актуальна пасля сусветнага фiнансавага крызiсу. Паводле слоў Уладзiмiра Сямашкi, зараз эканомiка нашай краiны дазваляе карыстацца знешнiмi крэдытамi. Агульная сума даўгоў Беларусi складае 14,1 млрд долараў, што адпавядае 22,5 працэнта ВУП. У многiх дзяржавах гэты паказчык нашмат большы.

Мiж тым у блiжэйшы час Савет Мiнiстраў мае намер распрацаваць некалькi планаў дзеянняў — паводле горшага i лепшага эканамiчных сцэнарыя. З улiкам далейшага развiцця падзей будуць вызначаны працоўныя i сацыяльныя гарантыi ў краiне. Прычым адбудзецца гэта хутка. Разгледзець варыянт новага Генеральнага пагаднення на 2009—2010 гады плануецца ўжо ў сярэдзiне снежня.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад цалкам забяспечыць сёлетнiя сацыяльныя гарантыi, вызначаныя ў Генеральным пагадненнi з аб’яднаннямi наймальнiкаў i прафсаюзамi, нягледзячы на нес
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика