21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Расіi знайшоўся яшчэ адзiн адказ на ПРА ЗША ў Еўропе

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Расіi знайшоўся яшчэ адзiн адказ на ПРА ЗША ў Еўропе

Расiя ў якасцi абароны ад сiстэмы ПРА ЗША можа выкарыстаць, нараўне з разгортваннем у Калiнiнградскай вобласцi ракетнага комплексу "Іскандэр", высокадакладную зброю паветранага базiравання, заявiў падчас тэлемоста "Масква—Берлiн" былы галаўкам ВПС СССР i РФ генерал армii Пётр Дейнекiн.

ВПС Расii мае на ўзбраеннi 884 ракеты Х-55. Яны здольныя паразiць цэлi на адлегласцi да 4,5 тысячы кiламетраў. I калi балiстычныя ракеты засякаюць адразу ж па iх выхадзе з шахты, то ракета Х-55 цалкам непрыкметная па сваёй траекторыi i валодае вельмi магутным сучасным "iнтэлектам". "Ракета Х-55 з’яўляецца зброяй першага ўдару. Гэта магутная i сучасная ракета, якая з верагоднасцю тры дзявяткi здольная патрапiць у фортку i нават у мабiльны тэлефон", — падкрэслiў генерал. Спецыялiсты адзначаюць, што ў свеце не iснуе сiстэмы ПРА, якая магла б знiшчыць падобную ракету.

Прынц Чарльз не будзе "маўклiвым манархам"

Пра гэта заявіў сябар i бiёграф прынца Чарльза, Джонатан Дзiмблбi.

Паводле слоў бiёграфа, нават калi Чарльз атрымае ў спадчыну трон ад сваёй мацi Лiзаветы II, ён працягне выступаць з публiчнымi заявамi па розных важных пытаннях. Для параўнання, Лiзавета II абмяжоўваецца рэгулярнымi закрытымi нарадамi з прэм’ер-мiнiстрам i штогадовымi каляднымi зваротамi да нацыi. Пры гэтым многiя жыхары Вялiкабрытанii лiчаць, што краiне патрэбен больш актыўны манарх. Усплёск цiкавасцi СМI да магчымай будучай дзейнасцi прынца Чарльза на пасадзе звязаны з нядаўнiм юбiлеем прынца. 14 лiстапада яму споўнiлася 60 гадоў. Лiзавета II, якая з’яўляецца каралевай Вялiкабрытанii з 1952 года, у 2008 годзе адсвяткавала сваё 82-годдзе.

Палякi — самая здаровая нацыя ў Цэнтральнай Еўропе?

Самае здаровае насельнiцтва Цэнтральнай Еўропы пражывае ў Польшчы. Што датычыцца працягласцi жыцця, даўжэй за палякаў жывуць славакi i чэхi, аднак менавiта польскае насельнiцтва ў параўнаннi з iншымi народамi ў гэтым рэгiёне даўжэй застаецца здаровым. Так, 50-гадовы паляк зможа пражыць яшчэ 29 гадоў, з якiх на працягу 18,5 года стан яго здароўя будзе ацэньвацца як добры. А полька таго ж веку пражыве яшчэ 31 год, i 20 з iх — у добрым здароўi.

Такiя вынiкi паказала даследаванне, праведзенае ўнiверсiтэтам брытанскага горада Лестэр ва ўсiх краiнах Цэнтральнай Еўропы, паведамляе газета Rzесzроsроlitа. Жыхар Эстонii, паводле даследавання, пасля 50 гадоў жыцця пражыве значна менш — 23 гады, з якiх усяго дзевяць будзе заставацца здаровым. "У Эстонii паказчыкi смяротнасцi фатальныя з-за ўжывання алкаголю i наркотыкаў, а таксама захворванняў ВIЧ", — кажа польскi прафесар-сацыёлаг Станiслава Галiноўска.

Нягледзячы на тое, што палякi — самыя здаровыя людзi рэгiёна, яны саступаюць жыхарам Заходняй Еўропы. Так, у 50-гадовага датчанiна наперадзе яшчэ 32 гады жыцця, i, паводле статыстыкi, 23 з iх узровень яго здароўя будзе здавальняючым. Сярэдняя працягласць жыцця ў свеце складае крыху больш за 66 гадоў. У краiнах Заходняй i Паўночнай Еўропы, па даных на 2007 год, сярэдняя працягласць жыцця складае ад 77,5 да 80 гадоў, а ў Францыi i Швецыi перавышае 80 гадоў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiя ў якасцi абароны ад сiстэмы ПРА ЗША можа выкарыстаць, нараўне з разгортваннем у Калiнiнградскай вобласцi ракетнага комплексу "Іскандэр"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика