Веньямін СЯНЬКО, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсiтэта транспарту: "ВЫПУСКНIК — ЧАСТКА Д
Веньямін СЯНЬКО, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсiтэта транспарту: "ВЫПУСКНIК — ЧАСТКА ДУШЫ ЎСЯГО КАЛЕКТЫВУ"
БЕЛАРУСКАМУ ДЗЯРЖАЎНАМУ ЎНIВЕРСIТЭТУ ТРАНСПАРТУ — 55
Сёлета адна з буйнейшых навучальных устаноў краiны Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту адзначае свае 55-я ўгодкi. Беларускi iнстытут iнжынераў чыгуначнага транспарту быў утвораны ў 1953 годзе. Высока ацэньваючы работу калектыву i патэнцыяльныя магчымасцi ВНУ, у 1993 годзе Урад Беларусi прыняў рашэнне пераўтварыць iнстытут ва ўнiверсiтэт транспарту. На пытаннi карэспандэнта "Звязды" адказвае рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта транспарту, заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь, доктар тэхнiчных навук, прафесар Веньямiн Сянько.
— Веньямiн Iванавiч, 55 гадоў — значная дата для падвядзення пэўных вынiкаў. Разам з тым варта нагадаць, што сёлета — 15 гадоў як Беларускi iнстытут iнжынераў чыгуначнага транспарту быў перайменаваны ў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту. З якой мэтай было прынята гэта рашэнне?
— Веньямiн Iванавiч, 55 гадоў — значная дата для падвядзення пэўных вынiкаў. Разам з тым варта нагадаць, што сёлета — 15 гадоў як Беларускi iнстытут iнжынераў чыгуначнага транспарту быў перайменаваны ў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту. З якой мэтай было прынята гэта рашэнне?
— Веньямiн Iванавiч, 55 гадоў — значная дата для падвядзення пэўных вынiкаў. Разам з тым варта нагадаць, што сёлета — 15 гадоў як Беларускi iнстытут iнжынераў чыгуначнага транспарту быў перайменаваны ў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту. З якой мэтай было прынята гэта рашэнне? — Вядома, 55 гадоў — гэта знакавая падзея ў жыццi любога калектыву, асаблiва вышэйшай навучальнай установы. Мы жывём у век высокiх тэхналогiй, "буму" ў будаўнiчай галiне. I гэта патрабуе, каб падрыхтаваны ў ВНУ спецыялiст не толькi меў высокую квалiфiкацыю, якая адказвала б мiжнародным стандартам, але яшчэ быў i грамадзянiнам сваёй краiны. Незалежна ад эканамiчнай фармацыi дзяржавы адукацыя развiваецца апераджальнымi тэмпамi. Дасягнуць гэтага без сур’ёзнай фундаменталiзацыi ўсяго працэсу навучання немагчыма. А гэта ўжо патрабаваннi да ВНУ ўнiверсiтэцкага статусу, што i стала адной з галоўных прычын пераводу Беларускага iнстытута iнжынераў чыгуначнага транспарту ў ранг унiверсiтэта — Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта транспарту. Гэта, зразумела, шмат да чаго абавязвае наш калектыў: новыя стандарты, вучэбныя планы, iнфармацыйныя тэхналогii, новыя спецыяльнасцi i спецыялiзацыi i г.д. — Крытэрый навучання ў любой установе — яе выпускнiкi. Наколькi я ведаю, ваш унiверсiтэт выпусцiў у свет шмат вядомых у Беларусi i за яе межамi кiраўнiкоў розных рангаў. Да прыкладу, выпускнiк унiверсiтэта — прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi... — Калi кажуць, што славу навучальнай установе прыносяць яе выпускнiкi, гэта датычыцца i нас. Выпускнiк — частка душы ўсяго калектыву. Яму добра — значыць барометр паказвае на "добра" i ва ўнiверсiтэце. Пра кожнага з выпускнiкоў (30 000 чалавек) можна казаць доўга. На адным з пасяджэнняў, прысвечаным Беларускай чыгунцы, журналiст запытаў, што такое наш выпускнiк? Адказ быў адназначным: "Гэта — спецназ Беларускай чыгункi!" Тым не меней i сярод iх ёсць "зоркi". Гэта — прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь, доктар тэхнiчных навук, ганаровы прафесар БелДУТа Сяргей Сяргеевiч Сiдорскi, выпускнiк электратэхнiчнага факультэта; губернатар Гомельскай вобласцi Аляксандр Серафiмавiч Якабсон, выпускнiк факультэта прамысловага i грамадзянскага будаўнiцтва; генеральны дырэктар ВА "Гомсельмаш", кандыдат тэхнiчных навук Валерый Аляксеевiч Жмайлiк, выпускнiк механiчнага факультэта; акадэмiк Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Анатоль Iванавiч Свiрыдзёнак, выпускнiк механiчнага фактультэта; Уладзiмiр Iльiч Жэрало — дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, да нядаўняга часу начальнiк Беларускай чыгункi, выпускнiк факультэта "Упраўленне працэсамi перавозак"; Герой Сацыялiстычнай Працы Яўхiм Уладзiмiравiч Басiн, выпускнiк факультэта прамысловага i грамадзянскага будаўнiцтва; Васiль Iванавiч Гапееў — пасол Рэспублiкi Беларусь у Казахстане, выпускнiк факультэта ўпраўлення працэсамi перавозак; Аляксандр Сцяпанавiч Чыкалёў — дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, выпускнiк будаўнiчага факультэта i шмат хто яшчэ. З 2002 года ў нас прадукцыйна працуе Апякунскi Савет, якi ўзначальвае С. Сiдорскi. 95 працэнтаў складу савета — нашы выпускнiкi. Гэта, адзначу, зноў жа дастаткова выпрацаваны кантакт у сiстэме "выпускнiк—унiверсiтэт" i яркi прыклад удзячнасцi нашых выпускнiкоў унiверсiтэту. Гэта — жывая дапамога ў павышэннi якасцi падрыхтоўкi класных спецыялiстаў, у выхаваннi выпускнiкоў як вартых грамадзян нашай дзяржавы. — Ваша ўласнае жыццё — неадрыўнае ад унiверсiтэта. Сюды вы прыйшлi студэнтам, а ўжо шмат гадоў — рэктар. Цi цяжка параўноўваць сённяшнiх i колiшнiх студэнтаў? — Прайшло цяжкiх 37 гадоў перш чым я стаў рэктарам такой дарагой для мяне навучальнай установы. Я ганаруся, што ў маёй працоўнай кнiжцы толькi адзiн запiс БелЧТ — БелДУТ. Прайшло дастаткова часу, каб ацанiць студэнта 1964 года i 2008-га. Што iх аб’ядноўвае? Гэта, найперш, неабыякавасць да сваёй альма-матар. Сёння студэнт — гэта камп’ютар, iнтэрнэт, iнфармацыйнае забеспячэнне навучальнага працэсу. Студэнт 1964 года — падручнiкi, кансультацыi, праца i яшчэ раз праца. Стартавыя пазiцыi неаднолькавыя, працавiтасць — на баку студэнта 1964 года. — Якiм быў ваш шлях у навуку? — Блiзкiм сябрам, таварышам, зрэдку аспiрантам я расказваю пра такi эпiзод свайго жыцця. У сакавiку 1970 года мяне, як аспiранта, камандзiравалi па чыгунках СССР для збору матэрыялаў па дысертацыйнай рабоце. У паездцы я быў 29 дзён, даехаў да ваганнага дэпо Хабараўска. Усяго ж абследаваў 16 дэпо. Гэта была дастаткова ўнiкальная сiтуацыя, i вынiкi былi адпаведныя. Працавiтасцi мне было не займаць. I другi момант. Мне пашанцавала з навуковым кiраўнiком. Я нават сказаў бы — з кiраўнiком па жыццi. Такiм чалавекам быў i застаецца для мяне Мiкалай Захаравiч Крываручка. Усё чаго я дасягнуў — гэта i яго заслуга, хоць ужо даўно яго з намi няма. — Вядома, што сёння ў шматлiкiх галiнах бракуе сапраўдных, апантаных слуг навукi. I найперш — з-за фiнансавых праблем. Якiм чынам у Гомельскiм дзяржаўным унiверсiтэце транспарту вырашаецца праблема падрыхтоўкi вучоных? — Праблема падрыхтоўкi вучоных — гэта найважнейшая праблема, з якога б боку яна нi разглядалася, для суверэннай Беларусi. У нас ва ўнiверсiтэце iснуе дастаткова стройная сiстэма iх падрыхтоўкi. Штогод ва ўнiверсiтэце абараняецца 10-12 кандыдацкiх дысертацый i адна-дзве доктарскiя. Мы лiчым, што гэта дастаткова прыстойна. Ужо на першых курсах праводзiцца пробная селекцыя сярод студэнтаў дзеля ўключэння iх у спiс "таленавiтая моладзь". На трэцiм курсе мы ўжо прапаноўваем удзельнiчаць у выкананнi гаспадарча-дагаварных тэмаў у навукова-даследчых лабараторыях, якiх у нас, дарэчы, 11 пры выпускаючых кафедрах. На 4—5 курсах гэтыя студэнты выконваюць курсавыя работы i праекты па тэматыцы навукова-даследчых лабараторый. Далей — магiстратура, аспiрантура, дактарантура. Запрашаючы студэнтаў да работы ў навукова-даследчыя лабараторыi, мы маем дзве мэты: дапамагчы раскрыццю таленту i падтрымаць матэрыяльна. Асобна неабходна сказаць пра iснаванне ў нас сваёй сiстэмы iмянных стыпендыятаў. З 32 стыпендый толькi 10 фiнансуюцца з бюджэту ўнiверсiтэта, асататнiя, якiя называюцца ў гонар памяцi нашых прафесараў, фiнансуюцца з пазабюджэтных сродкаў. Практыка адназначна паказвае, што таленавiтыя выпускнiкi абавязкова былi ў той цi iншай намiнацыi. I яшчэ адзiн момант. У нас працуе два саветы па абароне дысертацый, па дзвюх спецыяльнасцях адчынена дактарантура, па дзесяцi — аспiрантура. На гэтай базе i функцыянуе сiстэма падрыхтоўкi кандыдатаў i дактароў навук. — Якiя прынцыпы вы б выдзелiлi для сябе, як асноўныя? — Як рэктар, я выбраў для сябе ў працы тры асноўныя прыярытэты: клопат пра людзей, запатрабаванасць спецыялiста, дысцыплiна. Мы раней не надавалi належнай увагi выданню вучэбнай i навуковай лiтаратуры. А вось пасля развалу СССР адчулi нейкi вакуум. Трэба было адказаць на пытанне: якой лiтаратурай будзем карыстацца — сваёй цi выдадзенай у Расii альбо ва Украiне. I прынялi рашэнне — сваёй. Мы разумелi, што аўтары падручнiкаў, манаграфiй, вучэбных дапаможнiкаў не маюць матэрыяльнай дапамогi для выдання такой лiтаратуры. А без матывацыi нельга вырашаць любую задачу. I на савеце ўнiверсiтэта мы прынялi рашэнне: за выданне манаграфii аўтар атрымае ўзнагароджанне ў памеры трох акладаў, падручнiка — васьмi. Не пакiнулi без увагi i матэрыяльную зацiкаўленасць калег, якiя абаранiлi кандыдацкiя i доктарскiя дысертацыi, а таксама iх навуковых кiраўнiкоў i кансультантаў. I такi падыход ужо дае пэўны вынiк. Працуе i прапанаваная ва ўнiверсiтэце сiстэма матэрыяльнай зацiкаўленасцi кожнага члена калектыву ў канчатковым вынiку. Гэта сiстэма дыферэнцыяваная. Кожны павiнен ведаць, што калi ён сапраўдны прафесiянал у сваёй справе, то знойдзе вартае месца ў калектыве. Асаблiвыя патрабаваннi мы прад’яўляем да дысцыплiны. Вось адзiн з лозунгаў: спазненне выкладчыка да пачатку лекцыi, практычных заняткаў, лабараторных — надзвычайнае здарэнне. I сiстэма працуе. — БелДУТ не раз прызнаваўся лепшым сярод ВНУ ў галiне iдэалагiчнай працы. Якiмi крытэрыямi вы кiруецеся ў першую чаргу? I, калi можна, спынiцеся больш падрабязна на патрыятычным кiрунку "Памяць". Даводзiлася чуць, што ва ўнiверсiтэце яму надаецца шмат увагi. — З 13 па 16 кастрычнiка ў Гомелi праходзiў конкурс па пяцi намiнацыях на лепшую пастаноўку iдэалагiчнай працы сярод ВНУ вобласцi. Па ўсiх намiнацыях перамаглi праекты, прадстаўленыя нашым унiверсiтэтам. А крытэрый такога поспеху адзiн — мы рыхтуем не толькi класнага спецыялiста, але i чалавека, якi з упэўненасцю можа сказаць: "Я — грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь". Патрыятычны напрамак "Памяць"... Прыгадваецца 9 Мая 2001 года. Ваенна-транспартны факультэт у поўным складзе, рэктарат, сакратар БРСМ ускладваюць кветкi да магiлы воiнаў i мiрных грамадзян, загiнулых у Вялiкую Айчынную вайну. Гэта было на могiлках па вул. Барыкiна ў Гомелi. Пасля гэтага мы задумалiся — а як справы з пахаваннямi ў Гомельскай вобласцi? I сёння кожны факультэт узяў i нясе шэфства над пахаваннямi воiнаў, загiнулых пры вызваленнi таго цi iншага населенага пункта: в. Бацунь Буда-Кашалёўскага раёна (радзiма прарэктара па вучэбнай рабоце Г.М. Чаянковай), в. Агародня Добрушскага раёна (вёска дэкана УПП Н.П. Берлiна), вёскi Навасёлкi, Шарсцiн, Юркавiчы Веткаўскага, в. Ст. Дзятлавiчы Гомельскага, в. Борхаў Рэчыцкага раёнаў. Iстотна, што некаторыя населенныя пункты — радзiма каго-небудзь з кiраўнiкоў унiверсiтэта. Гэта — не выпадковасць, а выбраны напрамак у вялiкiм спектры выхаваўчага працэсу. Рэакцыя жыхароў гэтых раёнаў уражвае... — Як плануеце праводзiць свята? — Свята будзе праходзiць у сценах унiверсiтэта. Яму будзе папярэднiчаць чарговая мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная праблемам транспарту. 21 лiстапада ў абноўленай актавай зале пройдзе пашыранае пасяджэнне Навуковага савета, прысвечанае 55-годдзю роднай установы. Затым адбудзецца прыём у рэктара. А 22 лiстапада для студэнтаў у гарадскiм цэнтры культуры будзе праходзiць святочная дыскатэка. А пакуль: праца, праца, праца... — Што асабiста для вас, Веньямiн Iванавiч, значыць сёлетнi юбiлей? — Цяперашнi юбiлей — гэта праверка таго, што зроблена за мiнулыя гады, як iдуць справы ў калектыве сёння i якiя задачы стаяць на блiжэйшыя гады. Са святам усiх, хто мае дачыненне да БелЧТа—БелДУТа! Гутарыў Мiхась Дубровiца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета адна з буйнейшых навучальных устаноў краiны Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту адзначае свае 55-я ўгодкi. Беларускi iнстытут iнжынераў |
|