...
...
Сям’я з Бешанковiцкага раёна ледзь не павячэрала макаронай са ртуццю. 35-гадовая жыхарка вёскi Вярхоўе, прыгатаваўшы гэтую няхiтрую страву i пачаўшы кармiць дзяцей, выявiла ў талерцы i ў каструлi рэчыва, падобнае на ртуць. Жанчына выклiкала выратавальнiкаў i медыкаў. Дзецi, 13 i 14 гадоў, былi шпiталiзаваныя. Ім пашанцавала: першапачатковы дыягназ "атручэнне ртуццю" не пацвердзiўся. На кухнi праведзена дэмеркурызацыя. Выявiлася таксама, што свой тэрмометр гаспадыня бачыла апошнi раз прыкладна ў маi. Рэгулярнае ўжыванне яблыкаў садзейнiчае падаўжэнню жыцця чалавека. З такiм сцвярджэннем выступiлi брытанскiя вучоныя. Яны выявiлi ў яблыках складаны элемент, якi амалоджвае сэрца, паляпшае цыркуляцыю крывi i павышае ўзровень абароны iмуннай сiстэмы. Па вынiках доследаў з добраахвотнiкамi, якiя спажывалi значную колькасць яблычнага соку, спецыялiсты ўстанавiлi, што iх сардэчна-сасудзiстая сiстэма i арганiзм у цэлым памаладзелi як мiнiмум на 17 гадоў. Найбольш карысныя ў гэтых адносiнах дзiкiя яблыкi. У складзе экiпажа грузавога самалёта, якi разбiўся ў Iраку, знаходзiўся i адзiн беларус. Загiнулi 6 членаў экiпажа i пасажыр — трое грамадзян Расii, два — Украiны i па адным — Беларусi i Iндыi. У адным са сквераў Разанi невядомыя ранiцай 15 лiстапада ўзарвалi помнiк Ленiну, устаноўлены ў адным са сквераў горада. Выбух адбыўся прыкладна ў тры гадзiны ночы, у вынiку здарэння нiхто не пацярпеў, але двухметровы помнiк разбураны цалкам. Старшыня СВК "Лебядзянка" Бялынiцкага раёна загiнуў у аўтакатастрофе. На аўтадарозе Мiнск — Магiлёў каля Бялынiчаў ён на службовым аўтамабiлi ВАЗ-2107 выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з грузавым аўтамабiлем "Сканiя", у вынiку чаго загiнуў на месцы. Паводле папярэднiх даных, трагедыя адбылася з-за таго, што 40-гадовы загiнулы на некалькi iмгненняў адцягнуў увагу ад кiравання машынай або заснуў. Алкаголю ў яго крывi не выяўлена. Вядзецца следства. Да сямi гадоў зняволення прысуджаны вiцябчанiн за вымаганне $1 млн у свайго знаёмага. Зламыснiк заманiў чалавека ў падвал свайго дома i там на працягу 19 гадзiн прыпальваў паяльнiкам пальцы i кiсцi рук, заганяў пад пальцы шыла, электрадрылем свiдраваў каленныя суставы i ступнi ног i папросту бiў, пагражаючы забiць. У адзiн з кароткiх перыядаў адсутнасцi ката ахвяры ўдалося развязацца i паведамiць па мабiльным тэлефоне, якi валяўся на падлозе, у мiлiцыю пра сваё прыкладнае месцазнаходжанне. На працягу гадзiны пацярпелага вызвалiлi, а вымагальнiка затрымалi. Па звестках супрацоўнiкаў праваахоўных органаў, абодва ўдзельнiкi падзей — людзi нябедныя i кожны з iх у свой час трапляў у поле зроку вартавых закона. Амаль тысяча студэнтаў Полацкага дзяржунiверсiтэта ўчора, у мiжнародны дзень студэнтаў, адначасова абнялi сваю ВНУ. Незвычайная акцыя прайшла пад дэвiзам "Люблю свой унiверсiтэт". З трох навучальных карпусоў ВНУ быў выбраны новы корпус у Наваполацку, яго даўжыня па перыметры складае 560 м. Вясёлае вiншаванне аlmа mаtеr адбылося падчас вялiкага перапынку. У iм узяў удзел практычна кожны чацвёрты студэнт дзённага аддзялення.Амаль тысяча студэнтаў Полацкага дзяржунiверсiтэта ўчора, у мiжнародны дзень студэнтаў, адначасова абнялi сваю ВНУ. Незвычайная акцыя прайшла пад дэвiзам "Люблю свой унiверсiтэт". З трох навучальных карпусоў ВНУ быў выбраны новы корпус у Наваполацку, яго даўжыня па перыметры складае 560 м. Вясёлае вiншаванне аlmа mаtеr адбылося падчас вялiкага перапынку. У iм узяў удзел практычна кожны чацвёрты студэнт дзённага аддзялення. ПОЎНЫ АБЗАЦ Амерыканская кампанiя Сеlеstis аб’явiла аб прыёме заказаў на размяшчэнне крэмiраваных парэшткаў на Месяцы. Кампанiя прапануе сваiм клiентам цэлы спектр паслуг. Так, кошт адпраўкi сiмвалiчнай порцыi попелу памерлага вагой у адзiн грам складае амаль 10 тысяч долараў. Адпраўка астанкаў цалкам не прадугледжваецца. Па словах адмiнiстрацыi кампанii, першы пробны палёт можа адбыцца ўжо ў 2010 годзе. Зараз кампанiя прапануе паслугi па адпраўцы крэмiраваных парэшткаў на арбiту Зямлi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я з Бешанковiцкага раёна ледзь не павячэрала макаронай са ртуццю. 35-гадовая жыхарка вёскi Вярхоўе, прыгатаваўшы гэтую няхiтрую страву i пачаўшы
|
|