Не заўважыць "Маманта" немагчыма
Не заўважыць "Маманта" немагчыма
Фестываль авангарднай моды "Мамант-2008" прадставiў сёлета 21 дызайн-калекцыю ад 20 удзельнiкаў, сярод якiх было шмат i непрафесiяналаў — творчых асобаў без спецыяльнай адукацыi па дызайне адзення. "Мамант" — фестываль для ўсiх, хто не бачыць межаў для рэалiзацыi сябе ў модзе i моды ў сабе. Гэта заўсёды непрадказальнае, шыкоўнае свята яркiх асобаў i для яркiх асобаў. Гран-пры — стылiзаваную статуэтку "Залатога маманта" — атрымалi дастойныя шэдэўры Кацярыны Бурак, прадстаўленыя пад агульнай назвай "Па шляху Сальвадора Далi ў горад антрапаморфных скрыняў". Лiтаральна праз тыдзень будуць абвешчаны iмёны пераможцаў у пяцi конкурсных намiнацыях — "Ладдзя вечнасцi" (за ўнiкальнае спалучэнне колеру i формы), "Леднiковы перыяд" (за парадоксы гармонii), "Гняздо ластаўкi" (за прымяненне iнавацыйных тэхналогiй), "Лукер’я Камарнiца" (за выкарыстанне фальклорных матываў у авангардзе) i "LоLLi Рор" (за лепшую прэзентацыю калекцыi). Святлана БАРЫСЕНКА. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль авангарднай моды "Мамант-2008" прадставiў сёлета 21 дызайн-калекцыю ад 20 удзельнiкаў, сярод якiх было шмат i непрафесiяналаў — тв
|
|