21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нават у ААН ведаюць пра Улу

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нават у ААН ведаюць пра Улу

Прывiтанне! Спадзяюся, усё ў вас добра. Прыемна, што ўрэшце пачалi тэлефанаваць мне наконт матэрыялаў для рубрыкi "МТС — аграгарадкам".

Спадзяюся, усё ў вас добра. Прыемна, што ўрэшце пачалi тэлефанаваць мне наконт матэрыялаў для рубрыкi "МТС — аграгарадкам".

— Мы нават i не ведалi, што ёсць такiя помнiкi i прыгожыя цэрквы, мецэнаты, што ў далёкай правiнцыi праводзяцца шыкоўныя святы, — адзначыла жыхарка Оршы Наталля Пляскевiч. — Я прыехала ў Оршу з Расii. "Звязду" выпадкова ўбачыла ў бiблiятэцы. Пачытала. Цiкавая, аказваецца, газета! Адразу адчуваецца, што робяць яе душэўныя людзi, якiм падабаецца iх работа. Праблем з чытаннем на беларускай мове няма — я ж доўгiя гады жыла ў Беларусi. Абавязкова наступным летам паеду з сям’ёй на свята ў Паставы, пра якое вы паведамлялi! Безумоўна, прыемна, што менавiта МТС дапамагае чытачам газеты па-новаму адкрываць для сябе Беларусь! Я — абанент МТС i нават не збiраюся падключацца да iншых сетак мабiльнай сувязi.

Нагадаю, што кожны з нашых паважаных чытачоў можа патэлефанаваць вядучаму рубрыкi "МТС — аграгарадкам" па тэлефоне МТС 5 107 555, параiць тэмы наступных публiкацый для рубрыкi i не толькi. Тэлефануйце, калi ласка, выказвайце вашы думкi, рабiце прапановы, падкажыце, пра каго з вашых землякоў — цiкавых людзей — можна напiсаць...

Сёння мы разам з вамi адправiмся ў пасёлак Ула Бешанковiцкага раёна. Для таго, каб гэты населены пункт i навакольныя вёскi сталi прыцягальнымi для турыстаў, ствараецца спецыяльны цэнтр. Гэта эфектыўна паўплывае на развiццё турызму. Як паведамiла старшыня сельскага выканкама Галiна Усцюгава, адпаведную фiнансавую дапамогу атрымалi тут... з Глабальнага экалагiчнага фонду Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый.

Ёсць на што паглядзець у пасёлку з багатай гiсторыяй, чаму падзiвiцца ў iншых вёсках. Месца Ула ўпершыню ўзгадваецца ў ХІV стагоддзi. У ХVI стагоддзi атрыманы герб: у чырвоным полi замак з вежай пасярэдзiне.

На жаль, не вельмi шмат з таго, што было калiсьцi, захавалася ва Уле да нашых дзён. Тут ёсць вельмi прыгожая царква Святой Тройцы (на здымку), а таксама касцёл. Мясцовыя энтузiясты з задавальненнем пакажуць прыгожыя мясцовыя краявiды, арганiзуюць для гасцей рыбалку... Менавiта каля пасёлка знаходзiцца вусце ракi, што дала яму назву. А якiя захапляльныя водныя маршруты прапануюць энтузiясты, да якiх можна далучыцца, каб дабрацца да iншых вёсак па вадзе! Распрацаваны спецыяльны водны маршрут Ула — Заходняя Дзвiна i iншыя. Можна праплыць пад старымi мастамi, убачыць плацiны.

У сельскiх сядзiбах, што адкрываюцца, пастараюцца стварыць для прыезджых добрыя ўмовы. Прыемна пажыць некалькi дзён у этнаасяроддзi, завiтаць у госцi да майстроў народных рамёстваў. Больш за тое, у раёне створаны цэнтр сакалiнага палявання. Развiваюць конны турызм.

Вядома ж, супрацоўнiкi кампанii МТС — вядучага аператара мабiльнай сувязi ў нашай рэспублiцы, пастаралiся, каб падчас падарожжа па гэтых мясцiнах вы заўсёды заставалiся "мабiльнымi". Прыязджайце ў Бешанковiцкi раён i ўпэўнiцеся ў гэтым самi.

Вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прывiтанне! Спадзяюся, усё ў вас добра. Прыемна, што ўрэшце пачалi тэлефанаваць мне наконт матэрыялаў для рубрыкi "МТС — аграгарадкам". — М
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика