На паперы i на справе
На паперы i на справе
На пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласцi дадзена прынцыповая ацэнка фактаў скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi i прыпiсак у шэрагу сельскагаспадарчых арганiзацый. У прыватнасцi, скормлiванне натуральнага малака маладняку буйной рагатай жывёлы i свiней у гаспадарках значна перавышае навуковаабгрунтаваныя нормы. Па сутнасцi гэта найбольш распаўсюджаная форма ўтойвання прыпiсак валавой вытворчасцi малака. Аналiз эфектыўнасцi выкарыстання натуральнага малака на выпойванне маладняку буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках Шчучынскага раёна паказаў, што яго арганiзацыя ў адпаведнасцi з навуковаабгрунтаванымi нормамi дазволiла б сельгаспрадпрыемствам атрымаць выручку ў суме 2749,4 мiльёна рублёў i 759,1 мiльёна рублёў — перапрацоўчым прадпрыемствам. Устаноўлены факты завышэння прывагаў буйной рагатай жывёлы пры пераводзе кароў дойнага статку ў групу адкорму i прадастаўлення ў органы статыстыкi скажоных звестак аб колькасцi жывёлы. Шырокае распаўсюджанне атрымалi факты, калi плошчы збожжавых i зернебабовых культур, выключаныя з уборачнай плошчы i пераведзеныя ў кармавую групу, фактычна ўбiралiся на збожжа, што прыводзiла да завышэння ўраджайнасцi гэтых культур. Па матэрыялах праверак на 18 суб’ектаў гаспадарання накладзены адмiнiстрацыйныя спагнаннi на агульную суму 59 мiльёнаў рублёў. 17 службовых асобаў прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi на агульную суму 27 750 тысяч рублёў, а некаторыя вызвалены ад займаемых пасадаў i асуджаны судом. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласцi дадзена прынцыповая ацэнка фактаў скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздач |
|