Янка Купала звязвае Беларусь i Татарстан
Янка Купала звязвае Беларусь i Татарстан
Навіны культуры
У Дзяржаўным лiтаратурным музеi Янкi Купалы адбылося падпiсанне дамовы з дырэктарам Нацыянальнага музея Рэспублiкi Татарстан Гюльчачак Назiпавай. Музеi аб’ядноўвае памяць пра вялiкага сына беларускага народа Янку Купалу. Падчас Вялiкай Айчыннай вайны Іван Дамiнiкавiч знаходзiўся ў эвакуацыi ў сяле Пячышчы — гэта за 13 км ад Казанi. Народны паэт Беларусi Янка Купала жыў там у дырэктара мукамольнага камбiната I. Наякшына. У сяле Пячышчы дзейнiчае музей-кватэра Песняра, захоўваюцца яго асабiстыя рэчы. Пра гэта паведамiла дырэктар музея-кватэры Рыма Абызава. Падпiсанае пагадненне будзе спрыяць больш цеснаму супрацоўнiцтву ў справе захавання гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi i Татарстана. Па словах дырэктара Лiтаратурнага музея Янкi Купалы Алены Мацевасян, ужо ў 2009 годзе ў Мiнску будзе экспанавацца выстаўка, прывезеная з Казанi, — аб жыццi пiсьменнiкаў у эвакуацыi. У сяле Пячышчы наведвальнiкi музея-кватэры Янкi Купалы змогуць пазнаёмiцца з экспанатамi аб жыццi i творчасцi Песняра, якiя захоўваюцца ў Беларусi. Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзяржаўным лiтаратурным музеi Янкi Купалы адбылося падпiсанне дамовы з дырэктарам Нацыянальнага музея Рэспублiкi Татарстан Гюльчачак Назiпавай. |
|