21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прафсаюзны рух у дакументах i фотаздымках

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прафсаюзны рух у дакументах i фотаздымках

"Прафсаюз канторшчыкаў" i "прафсаюз батрачак". Менавiта такiя надпiсы можна пабачыць пад фотаздымкамi, гiсторыя якiх значна большая за гiсторыю афiцыйнага заснавання прафсаюзнага руху ў Беларусi. Яго пачатак цесна пераплецены з рэвалюцыйнымi падзеямi на тэрыторыi заходняга краю Расii.

Дакументы пачатку мiнулага стагоддзя прадстаўлены ў музеi, адкрытым да 60-годдзя стварэння абласнога савета прафсаюзаў. На пажоўклых старонках, датаваных 1905 годам i адрасаваных у дэпартамент палiцыi, можна прачытаць, як у Лоеве мясцовая "...моладзь, скарыстаўшыся адсутнасцю па справах службы Станавога Прыстава, сабралася ў 10 гадзiн вечара, колькасцю да 100 чалавек, на Безыменным завулку, адкуль з песнямi i крыкамi: "Прэч самадзяржаўе, Цара, чыноўнiкаў, прэч Духавенства" дзвiнулася па вулiцах мястэчка".

У экспазiцыi музея — унiкальныя фотаздымкi. На iх, магчыма, нашы прадзеды i прабабкi. Яны ж — прафсаюзныя лiдары пачатку мiнулага стагоддзя. Тут можна пабачыць фота, на якiм выява месца, вядомага гамяльчанам як Мельнiкаў луг. Гэта сёння тут знаходзiцца мiкрараён сучасных шматпавярховак, а шмат гадоў таму ў гэтым месцы рабочыя збiралiся на "маёўкi". Гiстарычна пацвярджаецца, расказвае загадчык арганiзацыйнага аддзела абласнога аб’яднання прафсаюзаў Васiль Сцепанцоў, што асаблiва актыўным прафсаюзны рух быў у гарадах Лоеве, Мазыры, Рагачове i Гомелi.

Цiкавы дакумент сведчыць пра тое, што першы калектыўны дагавор на Гомельшчыне заключаны ў 1922 годзе. Другая гiсторыя — прафсаюзны бiлет 1943 года. Прынамсi, на стэндзе — дакумент Героя Савецкага Саюза, ваеннага лётчыка Рыгора Дзенiсенкi — у iдэальным стане i з усiмi падклеенымi марачкамi. Аказваецца, у вобласцi ёсць свае прафсаюзныя дынастыi, у якiх кожны з братоў, дзяцей, унукаў — калi не кiраўнiк прафкама, то актыўны член прафсаюза.

Ёсць лiст-зварот 1948 года дэлегатаў Гомельскай абласной прафсаюзнай канферэнцыi да таварыша Сталiна, прысвечаны менавiта ўтварэнню Саветаў прафсаюзаў: "Мы, дэлегаты Гомельскай абласной прафсаюзнай канферэнцыi, адабраем рашэннi 19 Пленума ВЦСПС аб утварэннi ў рэспублiках, краях i абласцях рэспублiканскiх, краявых i абласных Саветаў прафесiйных саюзаў, якiя будуць садзейнiчаць далейшаму ўмацаванню i развiццю сувязi прафесiйных органаў з шырокiмi масамi рабочых i служачых. Мы запэўнiваем вас, дарагi Іосiф Вiсарыёнавiч, што савецкiя прафсаюзы, верныя справе Ленiна i Сталiна, аддадуць усе свае сiлы для выканання гiстарычнай задачы — пабудове камунiзму".

Арганiзатары гавораць, што ў стварэннi экспазiцыi новага музея вельмi дапамаглi ветэраны — яны прадаставiлi рэдкiя архiўныя матэрыялы. Але ж экспазiцыя не завершана, як не завершана гiсторыя прафсаюзаў.

Iрына Асташкевiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Прафсаюз канторшчыкаў" i "прафсаюз батрачак". Менавiта такiя надпiсы можна пабачыць пад фотаздымкамi, гiсторыя якiх значна больша
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
HotLog Яндекс.Метрика