21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыйшоў, выпіў. Кропка?

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыйшоў, выпіў. Кропка?

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, узровень спажывання "моцных" напояў у год у нашай краiне складае 12 лiтраў на душу насельнiцтва ў абсалютным алкаголi. Прычым, як сведчаць вынiкi выбарачнага абследавання хатнiх гаспадарак, у ІI квартале сёлета спiртное набывалi 60 працэнтаў беларускiх сем’яў, а сярэднiя выдаткi кожнай з iх на гэта складалi 42 тысячы рублёў. Зрэшты, той факт, што пiлi ў нас шмат i заўсёды — вядомы. Аднак таксама не сакрэт: часта алкаголь — не толькi праблемы з уласным здароўем i канфлiкты ў сям’i, але i непрыемнасцi на рабоце.

Вакансiя з даведкай ад нарколага

Горшае ўспрыняцце рэчаiснасцi, парушэнне раўнавагi, меншая канцэнтрацыя ўвагi, нiчым не апраўданае "геройства". Наступствы алкагольнай залежнасцi зразумелыя. Менш вядома iншае: каб зменшыць гэтыя наступствы, у Беларусi вызначаны спецыяльны пералiк прафесiй i пасад, пры ўладкаваннi на якiя неабходна прайсцi агляд... урача-нарколага.

У прыватнасцi, гаворка iдзе аб электратэхнiчным персанале, асобах, якiя працуюць з выбуховымi рэчывамi цi на выбухованебяспечных прадпрыемствах, супрацоўнiках газавыратавальнай службы, ваенiзаванай аховы, iнкасатарах, лётчыках, дыспетчарах, работнiках, дзейнасць якiх звязана з фармакалагiчнымi сродкамi, работнiках унутрызаводскага транспарту, вадзiцелях аўтапагрузчыкаў i электракараў, работнiках рачнога флоту, механiзатарах, а таксама аб педагогах, выхавальнiках, банкаўскiх работнiках, асобных катэгорыях урачоў, супрацоўнiках мiлiцыi.

Пры гэтым адпаведнае заключэнне нарколага — падстава для адмовы ад вакансii. I больш за тое: выяўленне падчас медагляду алкагольнай залежнасцi ва ўжо прынятых работнiкаў павiнна весцi да iх звальнення. Правiлы, трэба заўважыць, жорсткiя. I тым не менш практыка паказвае: "кантроль на ўваходзе" спрацоўвае далёка не заўсёды.

Зважай на прамiле

З пачатку года на сваiх працоўных месцах у стадыi алкагольнага ап’янення ўжо загiнулi 57 чалавек. Плюс да таго 73 работнiкi атрымалi цяжкiя траўмы. Сумнае лiдарства сярод рэгiёнаў сёлета тут трымаюць Гродзеншчына i Магiлёўшчына, а першынство сярод галiн — ужо традыцыйна транспарт, будаўнiцтва, сельская i жыллёва-камунальная гаспадаркі.

Зразумела, што "моцныя" напоi — не адзiная прычына няшчасных здарэнняў на вытворчасцi. Разам з тым, у Дэпартаменце дзяржаўнай iнспекцыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны адзначаюць: з пачатку года прычынай смерцi пяцi работнiкаў стала выключна алкагольнае атручэнне, прасцей кажучы, "перадазiроўка". Расследаванне iнцыдэнтаў засведчыла ўтрыманне ў крывi гэтых пацярпелых ад 4,2 да 5,3 прамiле. Для параўнання: узровень у 4 прамiле медыкi вызначаюць як "алкагольную кому".

— Нягледзячы на пэўнае змяншэнне колькасцi няшчасных выпадкаў пад уплывам алкаголю, праблема застаецца па-ранейшаму вострай, — кажа начальнiк аддзела аналiтычнага i метадычнага забеспячэння дэпартамента Аляксандр Талерчык. — Прычым, на мой погляд, адным з тлумачэнняў тут з’яўляюцца даволi лiберальныя падыходы. Няшчаснае здарэнне з чалавекам на працоўным месцы, скажам, з-за iнфаркту або iнсульту цяпер расцэньваецца як "невытворчае". У той жа час траўма чалавека нападпiтку амаль заўсёды прызнаецца вытворчай. Адпаведна, у апошнiм выпадку з’яўляецца права на страхавую кампенсацыю. I максiмум, што пагражае пацярпеламу парушальнiку працоўнай дысцыплiны — гэта змяншэнне страхавых выплат на 25 працэнтаў. Тым часам на Захадзе адносiны зусiм iншыя: выпiў — пазбавiўся страхоўкi цалкам. I само па сабе гэта павялiчвае адказнасць.

Лiбералiзм, мяркуюць у дзяржаўнай iнспекцыi працы, праяўляецца i ў iншым. Дапушчальная норма ўтрымання алкаголю ў крывi ў Беларусi — 0,5 прамiле. Для "сярэднестатыстычнага" мужчыны вагой у 80 кiлаграмаў гэта адпавядае прыкладна 100 грамам гарэлкi або пляшцы пiва. Магчыма, "аб’ёмы" насамрэч не крытычныя. Бяда толькi ў тым, што пасля iх заўсёды ўзнiкае спакуса "дабавiць".

— Дапушчальную мяжу трэба знiжаць да 0,3 прамiле, — лiчыць Аляксандр Талерчык. — I гэта лiчба не з галавы. Да прыкладу, менавiта такая дапушчальная норма ўжо ўведзена для вадзiцеляў аўтамабiляў у суседняй Расii.

Адказнасць нясуць усе

Ужыванне на працоўным месцы або ў працоўны час алкагольных напояў вядзе да адхiлення ад работы i накiравання на медыцынскi агляд. Прычым у выпадку, калi ад падобнага агляду работнiк адмовiцца, вiна будзе лiчыцца па сутнасцi даказанай.

Варта нагадаць, што беларускае заканадаўства прадугледжвае: з людзьмi, якiя знаходзяцца на сваiх працоўных месцах у стадыi алкагольнага ап’янення, якiя "ўжываюць" на тых жа працоўных месцах i ў працоўны час, кантракты скасоўваюцца без якiх-небудзь агаворак. I толькi за "моцныя" напоi ў 2005 годзе было звольнена больш за 12 тыс., пазалетась — больш за 10 тыс., летась — звыш 7 тыс., а за студзень—чэрвень сёлета — 2140 работнiкаў.

— Звальненне — крок па-сапраўднаму жорсткi, аднак альтэрнатыўных варыянтаў, па сутнасцi, тут няма, — кажа начальнiк упраўлення арганiзацыi нагляду i кантролю Дэпартамента дзяржiнспекцыi працы Станiслаў Камiнскi. — Да слова, неяк мне давялося закрануць гэту тэму з калегамi са Швецыi i Латвii, прывесцi нашу статыстыку i сутыкнуцца з поўным неразуменнем таго, аб чым iдзе гаворка. Iншаземцы шчыра здзiўляюцца, як работнiк можа ўвогуле знаходзiцца ў нецвярозым стане — маўляў, ён жа прыйшоў зарабляць грошы.

Праўда, ёсць тут i адваротны бок медаля. Як заўважае Станiслаў Камiнскi, работнiк паводзiць сябе так, як яму дазваляе кiраўнiцтва. I адказнасцi з апошняга таксама нiхто не здымае. З-за заплюшчвання вачэй на п’янкi падначаленых у 2005 годзе ў Беларусi пазбавiлiся работы 107, у 2006 годзе — 92, а летась — 21 службовая асоба. Аднак цi адлюстроўваюць гэтыя лiчбы рэальны малюнак — пытанне ўжо iншае.

— Часта кiраўнiкi зыходзяць з наступнага: сёння звольнiш — заўтра не будзе каму працаваць, — працягвае Станiслаў Камiнскi. — Аднак бяда ў тым, што наступствы лаяльных адносiнаў да парушальнiкаў для арганiзацыi могуць быць нашмат горшымi. Тое ж няшчаснае здарэнне на вытворчасцi прывядзе i да павелiчэння страхавых адлiчэнняў, i да дадатковых сацыяльных выплат па калдагаворы. Прычым, у рэшце рэшт, усё гэта бярэцца з агульнага "кашалька" працоўнага калектыву i адбiваецца на сабекошце прадукцыi.

Бывай, кантракт. А што далей?

Скасаванне кантрактаў з-за п’янкi — з’ява нярэдкая. Аднак звальненне з работы — гэта заўсёды ўдар. Тым больш, калi гаворка iдзе аб звальненнi "паводле артыкула". Знайсцi сабе месца, а тым больш з добрай зарплатай, потым бывае цяжка. Разам з тым, варыянты застаюцца. Праўда, не выключана, што тут давядзецца "пачынаць з нуля".

— Варта заўважыць, што любы чалавек, якi хоча i гатовы працаваць, можа быць зарэгiстраваны ў службе занятасцi, i ў тым лiку маюцца на ўвазе грамадзяне, што былi звольненыя за парушэннi працоўнай дысцыплiны, — падкрэслiвае начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Коханаў. — Такiя людзi могуць быць накiраваныя на прафесiйнае навучанне з выплатай стыпендыi, iм будуць шукаць i прапаноўваць вакансii. Пытанне можа ўзнiкнуць толькi з адным — прызначэннем дапамогi па беспрацоўi. Хутчэй за ўсё, у такой дапамозе адмовяць. I разлiчваць на яе можна будзе толькi пасля адпрацоўкi 22 каляндарных дзён на грамадскiх работах.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, узровень спажывання "моцных" напояў у год у нашай краiне складае 12 лiтраў на душу нас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика