21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каспарс Герхардс: "Мы зацiкаўленыя ў стварэннi новага канала пастаўкi электраэнергii — Беларусь

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каспарс Герхардс: "Мы зацiкаўленыя ў стварэннi новага канала пастаўкi электраэнергii — Беларусь — Латвiя"

У латвiйскага боку ёсць значны iнтарэс да супрацоўнiцтва з Беларуссю, у прыватнасцi, у энергетычнай сферы. Аб гэтым заявiў пад час iнтэрв’ю беларускiм журналiстам у Рызе мiнiстр эканомiкi Латвii Каспарс Герхардс.

Кiраўнiк мiнiстэрства заўважыў, што пасля закрыцця Ігналiнскай атамнай электрастанцыi ў краiнах Балтыi будзе адчувацца дэфiцыт электраэнергii.

— З 1 студзеня 2010 года Iгналiнская АЭС закрываецца, i ў нашым рэгiёне выпадае iстотны пастаўшчык электраэнергii, — падкрэслiў Каспарс Герхардс. — Натуральна, не толькi Латвiя, але i iншыя краiны Прыбалтыкi ў гэтай сiтуацыi павiнны вырашаць, як атрымаць электраэнергiю. Таму мы з вялiкай зацiкаўленасцю глядзiм на тое, як Беларусь развiвае сваю электраэнергетыку, i нас падбадзёрвае тое, што ў вас прынята рашэнне на будаўнiцтва новых магутнасцяў — беларускай АЭС. Латвiя зараз шукае шляхi, як дэверсiфiкаваць пастаўкi электрычнасцi ў краiну: палову з iх мы iмпартуем з Iгналiнскай АЭС, некаторую частку з Расii i Эстонii. Са свайго боку, мы iдзём на развiццё ўзнаўляльных рэсурсаў, на стварэнне вугальнай станцыi, разглядаем супрацоўнiцтва са Швецыяй. Аднак для таго, каб быць упэўненымi, што магчымасць атрымаць электраэнергiю будзе заўсёды, мы зацiкаўленыя ў стварэннi новага канала пастаўкi — Беларусь — Латвiя.

Разважаючы аб магчымым уплыве сусветнага фiнансавага крызiсу на гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Латвiяй, мiнiстр выказаў упэўненасць у тым, што суседства нашых краiн, а таксама даўнiя i добрыя сувязi, што падтрымлiваюцца, дадуць падставу для таго, каб выйсцi з гэтага крызiсу ў выйгрышы, а не ў пройгрышы.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У латвiйскага боку ёсць значны iнтарэс да супрацоўнiцтва з Беларуссю, у прыватнасцi, у энергетычнай сферы. Аб гэтым заявiў пад час iнтэрв’ю беларускiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика