21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Горад Мiнск...

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Горад Мiнск...

Мая гiсторыя, у адрозненне ад тых, што расказваюць iншыя, можа падацца нясмешнай, але што праўдзiвая — факт.

Значыць, здарылася яна ў чэрвенi, пяць гадоў таму, калi мы ўсёй сям’ёй рашылi паехаць у Мiнск. Рабiлi гэта дзеля дзяцей, бо старэйшы наш перайшоў тады ў трэцi клас, меншы — у другi. Равеснiкi iх хто пра Маскву ўжо расказваў, хто пра Санкт-Пецярбург (у суседзяў там сваякi жывуць), а нашы — нiдзе не былi. Вось мы i надумалiся адкласцi грошай, купiць бiлеты на цягнiк i ўсе разам з’ездзiць...

Гэты дзень нарэшце настаў. Прыехалi мы на сталiчны вакзал, пехам — трэба ж горад убачыць — схадзiлi на плошчу Незалежнасцi, да помнiка Янку Купалу, у дзiцячы парк, пакаталiся ў метро — паглядзелi там усе станцыi, папалуднавалi ў "Мак-Дональдсе", купiлi сшыткi ў ГУМе...

Непадалёк ад яго, у скверыку, селi адпачыць. Лаўкi там вельмi прыгожыя. І надвор’е было — ну як на заказ... Карацей, дзецi — на сёмым небе ад шчасця, мы з мужам — таксама. Але...

У тым скверыку, дзе мы селi адпачываць, было, мусiць, шмат прыезджых, шмат турыстаў. I ледзь не ўсе яны — з кiнакамерамi, з фотаапаратамi, ледзь не ўсе здымалiся — стоячы, седзячы, паасобку, па парах.

Я бачыла, як загарэлiся вочы ў маiх дзяцей, як захацелася i iм нацiснуць на нейкую кнопачку, каб потым атрымаць фотакартку. Але нi фотаапарата, нi грошай на яго ў нас тады не было.

Каб не адчуваць сябе чужымi на гэтым свяце жыцця, каб зберагчы настрой, мы сталi збiрацца далей. Бо хацелi ж схадзiць яшчэ ў стары горад, у музей прыроды. I пайшлi б, калi б нас не спынiла нечаканае:

— Прабачце... У вас такая прыгожая сям’я... Можна я вас сфатаграфую?

Гаварыла гэта зусiм незнаёмая маладая жанчына, гаварыла па-беларуску.

Хлопчыкi нашы аж заскакалi:

— Ур-ра! Мы таксама будзем здымацца!

Муж не разгубiўся, падзякаваў, сказаў, што мы, вядома ж, не супраць, i грошы за картачкi абавязкова вернем...

А я дык проста знямела, мне страшна было ад таго, што нехта чужы пачуў-прачытаў мае думкi...

Жанчына мiж тым ужо "кiравала" — камандавала нам, дзе сесцi, дзе стаць, калi ўсмiхацца, жанчына здымала. I мiж iншым распытвала ў нас, адкуль мы прыехалi, дзе пабывалi. Мы адказвалi. Зразумела — таксама ж па-беларуску. Яна яшчэ пахвалiла. I спытала:

— А як будзе па-нашаму: "Извините, пожалуйста, я вас не понял. Повторите ещё раз".

Муж i мае сыны тут жа залапаталi, што трэба казаць:

— Прабачце, калi ласка, я вас не зразумеў...

— А карацей — можна? — жартам пытала жанчына.

Мы пацiскалi плячыма, старанна моршчылi лбы, пакуль наша "фатаграфiня" не дапамагла нам. Не сказала, гэты што выраз — доўгi i шматслоўны — можна змясцiць у наша кароткае: "Га-а?!".

Яно прагучала так, што мы аж зайшлiся ад рогату.

А яна здымала...

Потым — запiсала наш адрас. Але мы з мужам яшчэ ў цягнiку сказалi адно аднаму, што калi яна i нiчога не прышле, мы ўсё роўна будзем яе памятаць. I будзем удзячны.

Так вырашылi.

Якое ж было здзiўленне, калi тыднi праз два паштальёнка прынесла нам вялiкi канверт i ў iм аж 18 каляровых здымкаў — з нашымi i сапраўды прыгожымi тварамi-ўсмешкамi, з нашымi пакупкамi на лаўцы, з нашым марожаным. I, зразумела ж, самы лепшы з iх — з нашай рэакцыяй на тое расцяжнае "Га-а?"...

Яшчэ i яшчэ раз разгледзеўшы ўсё да драбнiц, абмеркаваўшы i наноў перажыўшы радасць, мы сталi шукаць пры здымках калi не запiску, пiсьмо, то хоць бы зваротны адрас. Але нi ў канверце, нi на iм нiчога не было. Апроч кароткага: "Горад Мiнск".

Вось такiм, прыгожым i добрым, ён увайшоў у наша жыццё, у гiсторыю нашай сям’i. Хочацца верыць, што гэта — ужо назаўсёды.

Нiна Р., Баранавiцкi раён.

Баранавiцкi раён. Адным больш, адным менш

Як я стаўлюся да шматдзетных сем’яў — скажу. Вось выходзiм мы з суседам касiць. За мной адзiн пракос кладзецца, бо толькi дзве дачушкi растуць, а за iм — чатыры, бо сыны-падлеткi косы пахапалi (малому, да слова, "шасцёрка" завялiкая, але ж i ён не адстае)... Я зайздрошчу гэтым бацькам.

Тым, хто ў гэты ж час гарэлку п’е, здараецца, таксама, бо сам, як бы нi стараўся, не зараблю столькi грошай, колькi iм дзяржава дае.

Аднак гэта так, да слова — пра сям’ю, якая якраз пасярэдзiнцы — нi тое, нi сёе: не сказаць, што працавiтая, не сказаць, што з гультаёў, не сказаць, што непiтушчая, не сказаць, што ўлягае... Глупства ў iх без гэтага хоць адбаўляй.

Карацей — ажанiўся Толiк (хоць паводле пашпарта ён Вiктар), калi чацвёрты дзясятак пайшоў. Абраннiца — на пяць гадоў старэйшая, але пладавiтая — нараджала на год па двое (у сэнсе — аднаго ў пачатку года, а другога — у канцы). Усiх цяперака восем. Не галадаюць — дзяржава памагае, немцы гуманiтарку шлюць...

Дык вось. У той вечар у iх дома (гэта дакладна) былi не ўсе — гаспадыня да сваякоў паехала. Гаспадар тое свята адзначыў, але ж скацiну агледзеў. Узяўся дзяцей у хату склiкаць. А яны i вухам не вядуць.

Угаворваць iх бацька не ўмеў. Стаў па-iншаму дзейнiчаць: зловiць каго за кашульку, каго за чуб цi за штонiкi i праз парог. Накiдаў, загадаў, каб спалi, i сам улёгся. Спiць сабе i ў вус не дзьме. А ў вёсцы ў гэты час панiка, вэрхал: у адной сям’i хлопчык прапаў, у другой — дзяўчынка. Маткi ў гвалт. Мiлiцыю на ногi. Усе кусты-берагi прачасалi... Марна!

Толькi па той бок ночы "шэрыфу" цюкнула, што абедзве сям’i — Толiкавы суседзi, дзецi разам гулялi. I яго як быццам бы дома...

Пайшлi ў хату, пабудзiлi. Пытаюць:

— Колькi ў цябе дзяцей?

Кажа:

— Цi то сем, цi то восем.

— Паказвай.

Узялiся лiчыць — лiшнiя.

— Навошта, — пытаюць, — чужых пазбiраў?

— Дык яны ж на адзiн твар, — апраўдваўся Толiк. — Адным больш, адным менш....

У гэты ж час шчаслiвыя мацi абдымалi сваiх малых, а бацькi — дамаўлялiся (хай толькi ўчастковы сыдзе) добра-такi даць гаспадару...

Хоць я i не ўпэўнены, што гэта яму дапаможа.

А. Лiпень, Iўеўскi раён.

Iўеўскi раён. Не плач, згубiўшы...

Наша хата з усiмi патрэбнымi хлеўчукамi-паветкамi будавалася ў 60-я гады i на бойкiм месцы — побач з дарогай. Непадалёк ад яе, тады ж, узвялi прыбiральню, прычым не падумаўшы, бо хто ходзiць, той i заходзiць, а прыбiраць жа нам, гаспадарам.

Але што ты будзеш рабiць — трэба значыць трэба. Дык вось. Аднойчы зiмой узяла я шырокi папяровы мяшок, рыдлёўку, рукавiцы, паўрозу i айда ў тую пабудоўку парадак наводзiць. Колькi там часу прабавiла, не помню ўжо, але ж факт, што ўсё парабiла — напоўнiла мяшок. Думаю, перацягну яго зараз цераз дарогу, углыб калгаснага поля ды i пакiну там. Зiма — доўгая, перагнiе, угнаенне добрае будзе.

Але ж не разлiчыла крыху, да абочыны мяшок падцягнула i прытамiлася. Хацела пастаяць i, як кажуць, дух перавесцi. Ды раптам чую — машына гудзе, грузавiк нейкi едзе. "А раптам, думаю, знаёмы хто? Ды спынiцца, ды стане прынюхвацца цi пытаць, што нясу?.."

Не прыдумаўшы, што ж адказаць тады, кiнула я свой "каштоўны" груз i ходу, за плот. А прыцемак ужо — схавалася, з дарогi не вiдно мяне.

А я вось бачу ўсё: спынiўся грузавiк ля маёй паклажы, вылез з кабiны вадзiцель, азiрнуўся, пастаяў ля мяшка, а потым за вузел, кiдэц яго ў кузаў i па газах. Я рагачу, аж заходжуся. "Во, — думаю, — як добра ўсё склалася: i мне палёгка, не трэба мех у поле цягнуць i мужыку — якая-нiякая, але ўсё ж знаходка".

Каму ён яе паказаў цi першым сам паглядзеў, не ведаю. Але ж, калi чую прыказку "Не плач, згубiўшы, не радуйся, знайшоўшы", думаю, што яна — пра нас.

Прынамсi, мужык, пасля гэтага выпадку, нават калi вартае штось убачыць, яшчэ падумае, цi трэба падымаць. А тым болей — кiдаць сабе ў кузаў.

Т.I. Аляхновiч, г. Слуцк.

г. Слуцк.

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.

Ад яе ж... А тыя гарадзейскiя мужыкi, што гандлявалi дробнай бульбачкай на рынках Мiнска, мусiць, усё ж пакрыўдзiлiся? Не пiшуць...

Калi гэта куды складаней, чым расказаць, званiце. Тэл. 287 18 15.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая гiсторыя, у адрозненне ад тых, што расказваюць iншыя, можа падацца нясмешнай, але што праўдзiвая — факт. Значыць, здарылася яна ў чэрвенi, пяць г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика