Сiмвал пладавiтасцi
Сiмвал пладавiтасцi
У шлюбнай абраднасцi ўсходнiх славян курыца асацыявалася з нявестай, а жанiх — з пеўнем: "У нас курачка, у вас — пеўнік, ці не звесці іх у адзін хлеўчык?". l Як сiмвал пладавiтасцi яна была неад’емным пачастункам на вяселлi. Калi курыцу падавалi цалкам, яе павiнен быў падзялiць сват, дружка цi сам жанiх, i самы смачны i прыгожы кавалак абавязкова аддаць нявесце. l У некаторых рэгiёнах Беларусi даволi доўга iснаваў такi звычай: калi вясельны поезд ад’язджаў са двара нявесты, хто-небудзь са сваякоў цi гасцей жанiха краў пару курэй. Скрадзеных курэй звязвалi i падразалi крылы, каб маладыя таксама не "разляталiся", жылi неразлучонай парай. Калi ўваходзiлi ў хату да жанiха, курэй кiдалi пад печ. l Пасля шлюбнай ночы курыцу, жывую цi смажаную, упрыгожаную стужкамi i кветкамi, прыносiлi ў хату да бацькоў нявесты, у знак удзячнасцi за цнатлiвую нявесту. l Курыца станавiлася адным з галоўных удзельнiкаў рытуальных дзеянняў, калi ў хаце знаходзiўся пры смерцi чалавек. У выпадку цяжкай хваробы сваяка неабходна было забiць самую моцную, вялiкую курыцу i з’есцi. Лiчылася, што ў такiм выпадку хворы хутка паправiцца. У дадзеным выпадку курыца выконвала ролю ахвяравання. l Калi чалавек пакутаваў у працяглай агонii, лiчылася, што падушка, напоўненая курыным пер’ем, не дае чалавеку лёгка памерцi. Таму яе забiралi, i клалi пад галаву памiраючаму чалавеку падушку, набiтую гарохавым сенам цi галiнкамi з венiка. l Часам тых, хто быў у апошнiя гадзiны з памiраючым, тых, хто мыў яго цела i капаў магiлу, "дзякавалi" курамi, жывымi цi смажанымі. l Калi адзiн за адным памiралi члены сям’i, каб "спынiць" смерць, у час пахавання апошняга нябожчыка ў магiлу кiдалi жывога чорнага пеўня. l Цяжарную жанчыну параўноўвалi з курыцай, а дзiця — з яйкам. Пра клапатлiвую мацi казалi, што яна, яна курыца-наседка, клапоцiцца аб сваiх дзетках. l У час цяжкiх родаў парадзiху абкурвалi курыным пер’ем, а мужа прасiлi забiць курыцу. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шлюбнай абраднасцi ўсходнiх славян курыца асацыявалася з нявестай, а жанiх — з пеўнем: "У нас курачка, у вас — пеўнік, ці не звесці іх у адзін |
|