Не заўважыў, бо не былі абазначаны
Не заўважыў, бо не былі абазначаны
У суботу ў 18.30 22-гадовы мiнчанiн у сталiцы наехаў на машыне "Фальксваген Гольф" на пешаходаў, якiя чакалi на астраўку бяспекi зялёнага сiгналу святлафора для пераходу праезнай часткi. У вынiку наезду жанчыны ва ўзросце 57, 71, 77 гадоў атрымалi пераломы, раны i ўдары. — Вадзiцель патлумачыў, што яго асляпiла святлом фараў машына, якая ехала насустрач. З-за гэтага пешаходаў ён прыкмецiў за 5-6 метраў, рэзка нацiснуў на тормаз, але, зразумела, кароткая адлегласць не дазволiла пазбегнуць наезду. Акрамя таго, вiноўнiк сцвярджае, што не заўважыў пешаходаў яшчэ i таму, што яны не былi абазначаны флiкерамi, — расказвае старшы iнспектар па агiтацыi i прапагандзе ДАІ Савецкага РУУС горада Мiнска Вольга Суворава. — Вядзецца праверка. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу ў 18.30 22-гадовы мiнчанiн у сталiцы наехаў на машыне "Фальксваген Гольф" на пешаходаў, якiя чакалi на астраўку бяспекi зялёнага сi |
|