Мільёны, мiльёны руж... З-за мяжы
Мільёны, мiльёны руж... З-за мяжы
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi вывучалi сiтуацыю на рынку кветкавай прадукцыi ў рэгiёне. Высветлiлася, што, на жаль, адзiнае дзяржаўнае цяплiчнае прадпрыемства "Вясна", што вырошчвае i прадае кветкi, мякка кажучы, не вельмi ўпэўнена адчувае сябе ў гэтай сферы бiзнэсу. З-за мяжы ў рэгiён пастаўляюць кветкi пяць мiнскiх фiрмаў i толькi адзiн мясцовы iндывiдуальны прадпрымальнiк. Усе разам яны фактычна пастаўляюць кветак болей, чым "Вясна", якая ў агульным абароце рэалiзуе толькi прыблiзна 16 працэнтаў кветкавай прадукцыi. Для параўнання: спецыялiсты падлiчылi, што за год у рэгiёне можна прадаць кветак на 5 мiльярдаў беларускiх рублёў. Усяго ў рэгiёне iх рэалiзуюць у 80 гандлёвых пунктах. Падчас праверкi высветлiлася, што асобныя пункты не працавалi болей за тыдзень. У рэгiянальным Камiтэце дзяржкантролю выйшлi са спецыяльнай прапановай у рэспублiканскi Камiтэт. Трэба распрацаваць меры, накiраваныя на развiццё вытворчасцi айчыннай кветкавай прадукцыi, а таксама магчымага ўдзелу дзяржаўных прадпрыемстваў у яе iмпарце. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi вывучалi сiтуацыю на рынку кветкавай прадукцыi ў рэгiёне. Высветлiлася, што, на жаль, ад
|
|