21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парадак дзяржаўных закупак у Беларусі спрашчаецца

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парадак дзяржаўных закупак у Беларусі спрашчаецца

У Беларусi ўводзiцца новы, больш спрошчаны парадак дзяржаўных закупак. Адпаведны Указ № 618 "Аб дзяржаўных закупках у Рэспублiцы Беларусь" кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 17 лiстапада.

Дакументам замацаваны ключавыя прынцыпы рэгулявання ў галiне дзяржаўных закупак: забеспячэнне максiмальнай эфектыўнасцi расходавання бюджэтных сродкаў, галоснасцi i празрыстасцi закупачнага працэсу, добрасумленнай канкурэнцыi сярод патэнцыяльных пастаўшчыкоў, а таксама дэбюракратызацыя i спрашчэнне закупачнага працэсу.

У мэтах прадастаўлення большай самастойнасцi i павышэння адказнасцi прыняцце рашэнняў па пытаннях дзяржаўных закупак прадастаўлена кiраўнiкам дзяржаўных органаў i самiх закупляючых арганiзацый. Адмяняецца шматступеньчатая працэдура ўзгаднення з рознага ўзроўню дзяржаўнымi органамi.

Пры гэтым лiквiдуецца iнстытут мiжведамасных камiсiй, экспертных саветаў, якiя ўдзельнiчалi ў прыняццi такiх рашэнняў, адмяняецца неабходнасць узгаднення прымаемых рашэнняў з вышэйстаячымi дзяржаўнымi органамi.

З улiкам накопленага вопыту правядзення працэдур закупак ва ўказе ўдакладняецца паняцце дзяржаўных закупак, захоўваецца магчымасць iх цэнтралiзацыi, вызначаюцца прынцыпы яе ажыццяўлення.

Дакументам вызначаны пералiк вiдаў працэдур дзяржаўных закупак. Гэта конкурс (адкрыты, закрыты, якiя могуць быць двухэтапныя), працэдура запыту цэнавых прапаноў, працэдура афармлення канкурэнтнага лiста, а таксама як альтэрнатыва названым працэдурам працэдура закупкi з адной крынiцы.

Скарэктаваны таксама пералiк тавараў (работ, паслуг), пры набыццi якiх працэдуры конкурснай сiстэмы закупак не прымяняюцца.

Асобныя дзяржаўныя органы надзяляюцца дадатковымi паўнамоцтвамi. Так, на Мiнiстэрства фiнансаў ускладаецца абавязак вядзення рэгiстрацыi дагавораў аб дзяржаўных закупках, Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту даручаецца вядзенне адзiнай статыстычнай справаздачнасцi па пытаннях дзяржаўных закупак.

Акрамя таго, устанаўлiваецца адказнасць у адносiнах да службовых асобаў усiх узроўняў, якiя ўдзельнiчаюць у працэдурах закупак: кiраўнiкоў дзяржаўных органаў (арганiзацый) — персанальная, аж да вызвалення ад займаемай пасады, за незабеспячэнне патрабаванняў заканадаўства аб дзяржаўных закупках; старшынь i членаў камiсiй, створаных для правядзення конкурсаў (iншых вiдаў працэдур закупак), iншых спецыялiстаў заказчыка, якiя ўдзельнiчаюць у працэсе ажыццяўлення дзяржаўных закупак, — дысцыплiнарная, адмiнiстрацыйная, крымiнальная i (або) iншая за парушэнне правiлаў у сферы дзяржаўных закупак, якое прычынiла шкоду дзяржаве, арганiзацыям або грамадзянам.

Палажэннi ўказа ў цэлым накiраваны на ўдасканаленне парадку дзяржаўных закупак у рэспублiцы з улiкам тыпавых мiжнародных патрабаванняў да распараджальнiкаў бюджэтных сродкаў па эфектыўнасцi iх выкарыстання.

Дакумент уступае ў сiлу праз два месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем некаторых пунктаў. Калi працэдуры закупак пачаты або дагаворы на пастаўку тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) заключаны да ўступлення ў сiлу ўказа, то дзяржзакупкi тавараў (работ, паслуг) завяршаюцца па ранейшым заканадаўстве.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўводзiцца новы, больш спрошчаны парадак дзяржаўных закупак. Адпаведны Указ № 618 "Аб дзяржаўных закупках у Рэспублiцы Беларусь" к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика