Закон Рэспублікi Беларусь Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Белар
Закон Рэспублікi Беларусь Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спагнання алiментаў на дзяцей
Закон Рэспублікi Беларусь Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спагнання алiментаў на дзяцей Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 21 кастрычнiка 2008 годаАдобраны Саветам Рэспублiкi 22 кастрычнiка 2008 года
Артыкул 1. Унесцi ў Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13) наступныя дапаўненнi: Унесцi ў Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13) наступныя дапаўненнi:1. У артыкуле 461: пункт 1 пасля слоў "сусветныя пагадненнi" дапоўнiць словамi ", пагадненнi аб дзецях"; дапоўнiць артыкул пунктам 111 наступнага зместу: "111) шлюбныя дагаворы, пагадненнi аб утрыманнi сваiх няпоўнагадовых i (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей;". 2. Пункт 1 артыкула 462 пасля слоў "сусветных пагадненняў" i "рашэнняў таварыскiх судоў" дапоўнiць адпаведна словамi ", пагадненняў аб дзецях" i ", шлюбных дагавораў, пагадненняў аб утрыманнi сваiх няпоўнагадовых i (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей". 3. Частку другую артыкула 463 пасля слоў "на падставе" дапоўнiць словамi "шлюбных дагавораў, пагадненняў аб утрыманнi сваiх няпоўнагадовых i (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей i". Артыкул 2. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2003 г., № 8, 2/932; 2004 г., № 195, 2/1097; 2006 г., № 122, 2/1261) наступныя дапаўненнi i змяненнi: Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2003 г., № 8, 2/932; 2004 г., № 195, 2/1097; 2006 г., № 122, 2/1261) наступныя дапаўненнi i змяненнi:1. У артыкуле 91: пасля часткi пятай дапоўнiць артыкул часткамi наступнага зместу: "Бацькi маюць права заключыць Пагадненне аб утрыманнi сваiх няпоўнагадовых i (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей (далей — Пагадненне аб выплаце алiментаў) у адпаведнасцi з главой 111 гэтага Кодэкса. Парадак i форма прадастаўлення ўтрымання дзецям вызначаюцца бацькамi самастойна. Пры гэтым не павiнны парушацца правы i законныя iнтарэсы дзяцей. Пагадненне аб выплаце алiментаў не можа быць заключана, калi алiменты выплачваюцца ў адпаведнасцi з заключанымi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку Шлюбным дагаворам або Пагадненнем аб дзецях, а таксама вынесенай судовай пастановай, у якiх вырашаны пытаннi выплаты алiментаў на няпоўнагадовых i (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей."; частку шостую лiчыць часткай восьмай. 2. У артыкуле 92: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Алiменты на няпоўнагадовых дзяцей з iх бацькоў пры адсутнасцi Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце алiментаў, а таксама калi памер алiментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам, спаганяюцца ў наступных памерах: на адно дзiця — 25 працэнтаў, на дваiх дзяцей — 33 працэнты, на траiх i больш дзяцей — 50 працэнтаў заработку i (або) iншага даходу бацькоў у месяц. Пры гэтым для працаздольных бацькоў мiнiмальны памер алiментаў у месяц павiнен складаць не менш як 50 працэнтаў на адно дзiця, 75 працэнтаў — на дваiх дзяцей, 100 працэнтаў — на траi i больш дзяцей бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва."; частку другую дапоўнiць словамi ", а таксама зменшыць мiнiмальны памер алiментаў, якiя спаганяюцца з працаздольнага бацькi (мацi), якi па аб’ектыўных прычынах не можа iх выплачваць ва ўстаноўленых памерах"; частку трэцюю пасля слоў "менш забяспечанага," дапоўнiць словамi "пры адсутнасцi Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце алiментаў, а таксама калi памер алiментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам,". 3. У артыкуле 94 словы "У выпадках" замянiць словамi "Пры адсутнасцi Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце алiментаў, а таксама калi памер алiментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам, у выпадках". 4. Артыкул 98 пасля слоў "на няпоўнагадовых дзяцей" дапоўнiць словамi "па судовай пастанове". 5. У артыкуле 99 словы "Пры спагнаннi" замянiць словамi "У выпадку адсутнасцi Пагаднення аб выплаце алiментаў, а таксама калi памер алiментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам, пры спагнаннi". 6. Дапоўнiць Кодэкс главой 111 наступнага зместу: "Глава 111 Пагадненне аб выплаце алiментаў Артыкул 1031. Заключэнне Пагаднення аб выплаце алiментаў Заключэнне Пагаднення аб выплаце алiментаўПагадненне аб выплаце алiментаў (памеры, спосабах i парадку iх выплаты) заключаецца памiж адным з бацькоў, якi абавязаны выплачваць алiменты, i асобай, якая атрымлiвае алiменты. Пры недзеяздольнасцi аднаго з бацькоў, якi абавязаны выплачваць алiменты, i (або) асобы, якая атрымлiвае алiменты, Пагадненне аб выплаце алiментаў ад iх iмя заключаецца iх законнымi прадстаўнiкамi. Асобы, якiя не валодаюць грамадзянскай дзеяздольнасцю ў поўным аб’ёме, заключаюць Пагадненне аб выплаце алiментаў са згоды iх законных прадстаўнiкоў, а пры iх адсутнасцi — са згоды органа апекi i папячыцельства. Артыкул 1032. Форма Пагаднення аб выплаце алiментаў Пагадненне аб выплаце алiментаў заключаецца ў пiсьмовай форме i падлягае натарыяльнаму сведчанню. Незахаванне ўстаноўленай законам формы Пагаднення аб выплаце алiментаў цягне за сабой наступствы, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 166 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Пагадненне аб выплаце алiментаў з’яўляецца актам, якi падлягае выкананню ў парадку, вызначаным Грамадзянскiм працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 1033. Парадак заключэння, выканання, змянення, скасавання i прызнання несапраўдным Пагаднення аб выплаце алiментаў Да заключэння, выканання, змянення, скасавання i прызнання несапраўдным Пагаднення аб выплаце алiментаў прымяняюцца нормы Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгулююць заключэнне, выкананне, змяненне, скасаванне i прызнанне несапраўднымi грамадзянска-прававых здзелак, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам. Пагадненне аб выплаце алiментаў можа быць зменена або скасавана ў любы час па згодзе бакоў. Змяненне або скасаванне Пагаднення аб выплаце алiментаў павiнны быць ажыццёўлены ў той жа форме, што i само Пагадненне аб выплаце алiментаў. Аднабаковая адмова ад выканання Пагаднення аб выплаце алiментаў або аднабаковае змяненне яго ўмоў не дапускаюцца. Пры iстотным змяненнi матэрыяльнага або сямейнага становiшча бакоў i недасягненнi згоды аб змяненнi або аб скасаваннi Пагаднення аб выплаце алiментаў ва ўстаноўленым грамадзянскiм заканадаўствам парадку зацiкаўлены бок мае права звярнуцца ў суд з iскам аб змяненнi або аб скасаваннi гэтага пагаднення. Пры вырашэннi пытання аб змяненнi або аб скасаваннi Пагаднення аб выплаце алiментаў суд мае права ўлiчыць любы iнтарэс бакоў, якi заслугоўвае ўвагi. Артыкул 1034. Прызнанне несапраўдным Пагаднення аб выплаце алiментаў, якое парушае правы i законныя iнтарэсы дзяцей Калi прадугледжаныя Пагадненнем аб выплаце алiментаў умовы прадастаўлення ўтрымання няпоўнагадоваму дзiцяцi i (або) маючаму патрэбу ў дапамозе непрацаздольнаму поўнагадоваму дзiцяцi iстотна парушаюць iх правы i законныя iнтарэсы на момант заключэння пагаднення, у тым лiку ў выпадку невыканання патрабаванняў артыкула 1035 гэтага Кодэкса, такое пагадненне можа быць прызнана несапраўдным у судовым парадку па патрабаваннi законнага прадстаўнiка няпоўнагадовага дзiцяцi, няпоўнагадовага дзiцяцi, якое дасягнула чатырнаццацi гадоў, маючага патрэбу ў дапамозе непрацаздольнага поўнагадовага дзiцяцi або яго законнага прадстаўнiка, а таксама органа апекi i папячыцельства або пракурора. Пры адсутнасцi ў няпоўнагадовага дзiцяцi ва ўзросце ад чатырнаццацi да васемнаццацi гадоў законнага прадстаўнiка справа аб прызнаннi Пагаднення аб выплаце алiментаў несапраўдным разглядаецца з абавязковым удзелам органа апекi i папячыцельства i пракурора. Артыкул 1035. Памер алiментаў на няпоўнагадовых дзяцей, якiя выплачваюцца паводле Пагаднення аб выплаце алiментаў Памер алiментаў на няпоўнагадовых дзяцей, вызначаны бакамi ў Пагадненнi аб выплаце алiментаў, не можа быць нiжэйшым за памер алiментаў, якiя яны маглi б атрымаць пры спагнаннi алiментаў у судовым парадку (частка першая артыкула 92 гэтага Кодэкса). Артыкул 1036. Спосабы i парадак выплаты алiментаў паводле Пагаднення аб выплаце алiментаў Спосабы i парадак выплаты алiментаў па Пагадненнi аб выплаце алiментаў вызначаюцца гэтым пагадненнем. Алiменты ў адпаведнасцi з Пагадненнем аб выплаце алiментаў могуць выплачвацца: у працэнтных адносiнах да заробка i (або) iншага даходу аднаго з бацькоў, якi абавязаны выплачваць алiменты; у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца перыядычна; у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца аднаразова; шляхам перадачы маёмасцi ва ўласнасць дзiцяцi. У Пагадненнi аб выплаце алiментаў можа быць прадугледжана спалучэнне розных спосабаў выплаты алiментаў. Пагадненне аб выплаце алiментаў, якое прадугледжвае перадачу нерухомай маёмасцi ва ўласнасць дзiцяцi, падлягае дзяржаўнай рэгiстрацыi i з’яўляецца падставай для дзяржаўнай рэгiстрацыi пераходу права ўласнасцi на гэту нерухомую маёмасць. Артыкул 1037. Iндэксацыя памеру алiментаў, якiя выплачваюцца ў цвёрдай грашовай суме па Пагадненнi аб выплаце алiментаў Iндэксацыя памеру алiментаў, якiя выплачваюцца ў цвёрдай грашовай суме паводле Пагаднення аб выплаце алiментаў, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гэтым пагадненнем. Калi ў Пагадненнi аб выплаце алiментаў не прадугледжваецца парадак iндэксацыi, iндэксацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з артыкулам 113 гэтага Кодэкса.". 7. У артыкуле 105: частку першую пасля слова "памераў" дапоўнiць словамi "з улiкам абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь,"; частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У выпадку невыканання абавязку па ўтрыманнi алiментаў з заработнай платы, пенсii, дапамогi, стыпендыi i iншых выплат вiнаватыя ў гэтым работнiкi могуць быць прыцягнуты да адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.". 8. Артыкул 106 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 106. Выпадкi, калi ўтрыманне алiментаў па заяве не ажыццяўляецца Утрыманне алiментаў на падставе заявы не можа ажыццяўляцца, калi агульная сума, якая падлягае спагнанню на падставе заявы i выканаўчых дакументаў, перавышае 50 працэнтаў належных даўжнiку заробку i (або) iншага даходу, з якiх ажыццяўляецца ўтрыманне алiментаў, а таксама калi з даўжнiка спаганяюцца па судовай пастанове алiменты на дзяцей ад iншай мацi, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай трэцяй гэтага артыкула. У гэтых выпадках пытанне аб спагнаннi алiментаў вырашаецца судом, аб чым паведамляецца заяўнiку i асобе, на карысць якой спаганяюцца алiменты. Утрыманне алiментаў на падставе заявы плацельшчыка алiментаў пры выплаце алiментаў на няпоўнагадовых дзяцей можа ажыццяўляцца i ў выпадку, калi агульная сума вылiчэнняў на падставе такой заявы i выканаўчых дакументаў перавышае 50 працэнтаў заробку i (або) iншага даходу асобы, якая абавязана выплачваць алiменты, але не звыш 70 працэнтаў.". 9. Частку трэцюю артыкула 107 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У выпадку непаведамлення ўказаных звестак па няўважлiвых прычынах асоба, якая абавязана выплачваць алiменты, i вiнаватыя ў гэтым службовыя асобы могуць быць прыцягнуты да адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.". 10. У частцы другой артыкула 108 словы "Грамадзянскiм працэсуальным кодэксам" замянiць словамi "заканадаўчымi актамi". 11. У артыкуле 110: пасля часткi другой дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу: "Памер запазычанасцi па алiментах вызначаецца судовым выканаўцам зыходзячы з памеру алiментаў, якi вызначаны судовай пастановай, Пагадненнем аб дзецях, Пагадненнем аб выплаце алiментаў або Шлюбным дагаворам."; частку трэцюю — сёмую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай — восьмай; з часткi пятай другi сказ выключыць; пасля часткi шостай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу: "Памер штомесячных сумаў запазычанасцi, налiчаных у адпаведнасцi з часткамi пятай i шостай гэтага артыкула, не можа быць нiжэйшым за памер, устаноўлены часткай першай артыкула 92 гэтага Кодэкса, якi дзейнiчае на момант налiчэння запазычанасцi па алiментах."; часткi сёмую i восьмую лiчыць адпаведна часткамi восьмай i дзявятай; другi сказ часткi восьмай выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У такiх выпадках утрыманне алiментаў ажыццяўляецца ў наступных памерах: на адно дзiця — 25 працэнтаў, на дваiх дзяцей — 33 працэнты, на траiх i больш дзяцей — 50 працэнтаў фактычнага заробку i (або) iншага даходу асобы, якая абавязана выплачваць алiменты, за прапрацаваны пры ўказаных акалiчнасцях перыяд.". 12. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 1111 наступнага зместу: "Артыкул 1111. Адказнасць за несвоечасовую выплату алiментаў Пры ўтварэннi запазычанасцi па алiментах па вiне асобы, якая абавязана выплачваць алiменты паводле Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце алiментаў або Шлюбнага дагавора, вiнаватая асоба нясе адказнасць у парадку, прадугледжаным гэтымi пагадненнямi, дагаворам. Пры ўтварэннi запазычанасцi па алiментах па вiне асобы, якая абавязана выплачваць алiменты па судовай пастанове, вiнаватая асоба выплачвае атрымальнiку алiментаў няўстойку ў памеры 0,3 працэнта ад сумы нявыплачаных алiментаў за кожны дзень пратэрмiноўкi. Атрымальнiк алiментаў мае права таксама спагнаць з вiнаватай у несвоечасовай выплаце алiментаў асобы, якая абавязана выплачваць алiменты па судовай пастанове, усе нанесеныя пратэрмiноўкай выканання алiментных абавязацельстваў страты ў частцы, не пакрытай няўстойкай.". 13. Артыкул 112 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 112. Недапушчальнасць залiку або адваротнага спагнання алiментаў Сумы алiментаў, якiя падлягаюць выплаце, не могуць быць залiчаны паводле сустрэчнага патрабавання даўжнiка. Выплачаныя сумы алiментных плацяжоў не могуць быць выпатрабаваны назад, за выключэннем выпадкаў, калi адмененая судовая пастанова была заснавана на паведамленых заяўнiкам iлжывых звестках або прадстаўленых iм падложных дакументах, а таксама выпадкаў прызнання Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце алiментаў, Шлюбнага дагавора несапраўднымi ў вынiку заключэння iх пад уплывам падману, пагрозаў або гвалту з боку атрымальнiка алiментаў, устанаўлення прыгаворам суда факта падробкi судовай пастановы, Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце алiментаў, Шлюбнага дагавора або выканаўчага лiста, на падставе якiх выплачвалiся алiменты. Калi дзеяннi, указаныя ў частцы другой гэтага артыкула, учынены законным прадстаўнiком няпоўнагадовага дзiцяцi або законным прадстаўнiком поўнагадовага недзеяздольнага дзiцяцi, спагнанне алiментаў не ажыццяўляецца, а сумы выплачаных алiментаў спаганяюцца з вiнаватага законнага прадстаўнiка па iску асобы, якая абавязана выплачваць алiменты.". 14. У артыкуле 113: словы "па рашэннi суда" замянiць словамi "на падставе выканаўчых дакументаў"; пасля слоў "гэтага Кодэкса," дапоўнiць артыкул словамi "а таксама судом". 15. У частцы першай артыкула 115 словы "Шлюбным дагаворам, Пагадненнем аб дзецях" i "гэтага дагавора, пагаднення" замянiць адпаведна словамi "Пагадненнем аб дзецях, Пагадненнем аб выплаце алiментаў, Шлюбным дагаворам" i "гэтых пагадненняў, дагавора". Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона прыняць неабходныя меры для прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона прыняць неабходныя меры для прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка 10 лiстапада 2008 года, г. Мiнск. № 446—З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыкул 1. Унесцi ў Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Белару
|
|