21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублікi Беларусь Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублікi Беларусь Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год Закон Рэспублікi Беларусь    Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год

(Пряцяг. Пачатак у нумары за 18 лістапада)

Артыкул 13. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска:

1.1. датацыi ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, у суме 5 180 679 492 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 1 018 074 320 тыс. рублёў, Вiцебскай — 955 678 383 тыс. рублёў, Гомельскай — 896 284 180 тыс. рублёў, Гродзенскай — 842 375 971 тыс. рублёў, Мiнскай — 422 559 699 тыс. рублёў, i Магiлёўскай вобласцi — 1 045 706 939 тыс. рублёў;

1.2. субвенцыi на фiнансаванне расходаў па:

1.2.1. пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у суме 835 916 533 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9;

1.2.2. будаўнiцтве аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў суме 313 667 600 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 54 843 800 тыс. рублёў, Вiцебскай — 48 125 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 56 803 800 тыс. рублёў, Гродзенскай — 48 557 500 тыс. рублёў, Мiнскай — 79 932 500 тыс. рублёў i Магiлёўскай вобласцi — 25 405 000 тыс. рублёў.

Указаныя ў частцы першай гэтага падпункта субвенцыi перадаюцца ў бюджэты абласцей (на аснове роўнадолевага ўдзелу сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у будаўнiцтве названых аб’ектаў) пасля прадастаўлення адпаведнымi абласнымi выканаўчымi камiтэтамi пiсьмовых пацвярджэнняў аб запланаваных на гэтыя мэты сродках у мясцовых бюджэтах;

1.2.3. iндэксаваных жыллёвых ковтах (iмянных прыватызацыйных чэках "Жыллё") у суме 119 300 000 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 40 000 000 тыс. рублёў, Вiцебскай — 10 000 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 18 000 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 26 000 000 тыс. рублёў, Мiнскай — 15 000 000 тыс. рублёў i Магiлёўскай вобласцi — 10 300 000 тыс. рублёў;

1.2.4. развiццю сельскагаспадарчай вытворчасцi ў суме 316 198 400 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 59 247 100 тыс. рублёў, Вiцебскай — 43 116 200 тыс. рублёў, Гомельскай — 55 313 500 тыс. рублёў, Гродзенскай — 53 149 500 тыс. рублёў, Мiнскай — 66 075 700 тыс. рублёў i Магiлёўскай вобласцi — 39 296 400 тыс. рублёў.

Субвенцыi, указаныя ў частцы першай гэтага падпункта, накiроўваюцца на набыццё мiнеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслiн, нафтапрадуктаў, на рамонт i набыццё сельскагаспадарчай тэхнiкi для арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь (далей — банкi) юрыдычным асобам на гэтыя мэты, а таксама на пагашэнне бюджэтных крэдытаў, бюджэтных пазык, прадастаўленых на ўказаныя мэты, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

1.2.5. разборцы i ўтылiзацыi ў адпаведнасцi з рашэннямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў аб’ектаў ваенных гарадкоў, перададзеных у камунальную ўласнасць адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, у суме 66 225 600 тыс. рублёў;

1.2.6. стварэннi дадатковай i развiццi дзеючай сацыяльнай iнфраструктуры аграгарадкоў (фiнансаванне работ па будаўнiцтве, капiтальным i бягучым рамонце, рэканструкцыi i набыццi асноўных фондаў для ўстаноў адукацыi, аховы здароўя, культуры, фiзiчнай культуры i спорту, арганiзацый гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркi, якiя знаходзяцца ў населеных пунктах, што пераўтвараюцца ў аграгарадкi) за кошт сродкаў iнавацыйных фондаў у суме 196 910 880 тыс. рублёў.

2. Памеры ўказаных у падпунктах 1.2.5 i 1.2.6 пункта 1 гэтага артыкула субвенцый па абласцях i парадак iх выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў забяспечваюць накiраванне сродкаў з адпаведных мясцовых бюджэтаў на:

прадастаўленне грамадзянам Рэспублiкi Беларусь (далей — грамадзяне) аднаразовых бязвыплатных субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; аказанне фiнансавай падтрымкi дзяржавы маладым i шматдзетным сем’ям у пакрыццi запазычанасцi па крэдытах, выдадзеных банкамi на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў без прадастаўлення льготаў па гэтых крэдытах; будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян з непрыдатных для пражывання жылых дамоў, якiя падлягаюць зносу i пераабсталяванню для выкарыстання ў iншых мэтах;

дзяржаўную падтрымку юрыдычных асобаў, якiя аказваюць дапамогу грамадзянам, што ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, а таксама на ўтрыманне ведамасных дашкольных устаноў;

аплату працы адвакатаў у выпадках, калi адвакат удзельнiчаў у дазнаннi, папярэднiм следстве i судовым разборы па назначэннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

рэалiзацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы iнавацыйнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады.

4. Абласныя Саветы дэпутатаў накiроўваюць з бюджэтаў абласцей сродкi на фiнансаванне будаўнiцтва (рэканструкцыi) i (або) набыццё жылых памяшканняў арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, для грамадзян, якiя пастаянна пражываюць i працуюць у сельскай мясцовасцi, i (або) прадастаўленне крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў гэтым арганiзацыям для грамадзян, якiя пастаянна пражываюць i працуюць у сельскай мясцовасцi.

5. Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў накiроўвае з бюджэту г. Мiнска сродкi на:

прадастаўленне крэдытаў грамадзянам, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) i (або) набыццё жылых памяшканняў;

расходы па iндэксаваных жыллёвых квотах (iмянных прыватызацыйных чэках "Жыллё");

будаўнiцтва метрапалiтэна;

расходы, звязаныя з ажыццяўленнем г. Мiнскам функцый сталiцы.

6. Мясцовыя Саветы дэпутатаў прадугледжваюць накiраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на стварэнне дадатковай i развiццё дзеючай сацыяльнай iнфраструктуры аграгарадкоў у адпаведнасцi з Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 сакавiка 2005 г. № 150 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2005 г., № 52, 1/6339).

Артыкул 14. Устанавiць на 2009 год мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспублiцы Беларусь (з улiкам сродкаў на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 677 535 рублёў i па бюджэтах абласцей i г. Мiнска ў суме 518 319 рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi —

Устанавiць на 2009 год мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспублiцы Беларусь (з улiкам сродкаў на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 677 535 рублёў i па бюджэтах абласцей i г. Мiнска ў суме 518 319 рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi —

531 913 рублёў, Вiцебскай — 531 421 рубель, Гомельскай — 542 175 рублёў, Гродзенскай — 530 525 рублёў, Мiнскай — 487 678 рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 543 218 рублёў i г. Мiнску — 481 725 рублёў.

Артыкул 15. Устанавiць, што ў 2009 годзе за кошт даходаў рэспублiканскага бюджэту ажыццяўляюцца расходы:

Устанавiць, што ў 2009 годзе за кошт даходаў рэспублiканскага бюджэту ажыццяўляюцца расходы:

рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў суме 2 490 400 000 тыс. рублёў;

рэспублiканскага дарожнага фонду ў суме 2 309 000 000 тыс. рублёў.

Накiрункi i памеры выкарыстання рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскага дарожнага фонду ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Парадак выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 16. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Даходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме

470 200 000 тыс. рублёў i накiроўваюцца на расходы ўказанага фонду ў суме 446 690 000 тыс. рублёў, а таксама ў рэзервовы фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у памеры 5 працэнтаў ад даходаў гэтага фонду для мэтавага фiнансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзi.

2. Даходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды фармiруюцца за кошт:

2.1. падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку) у частцы плацяжоў за:

выкiды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра;

скiды сцёкавых водаў або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе;

размяшчэнне адходаў вытворчасцi i размяшчэнне тавараў, якiя змешчаны пад мытны рэжым знiшчэння i страцiлi свае спажывецкiя ўласцiвасцi, а таксама адходаў, што ўтвараюцца ў вынiку знiшчэння тавараў, змешчаных пад гэты рэжым;

вытворчасць i (або) iмпарт пластмасавай тары i iншых тавараў, пасля страты спажывецкiх уласцiвасцяў якiх утвараюцца адходы, што аказваюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе i патрабуюць арганiзацыi сiстэм iх збору, абясшкоджвання i (або) выкарыстання, а таксама за iмпарт тавараў, упакаваных у пластмасавую тару;

2.2. рэспублiканскага збору за прадастаўленне права ўвозу на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь азонаразбуральных рэчываў;

2.3. даходаў ад рэалiзацыi канфiскаваных або iншым чынам вернутых у даход дзяржавы прыладаў палявання i здабычы рыбы i iншых водных жывёл, а таксама ад продажу незаконна здабытай з дапамогай гэтых прыладаў прадукцыi;

2.4. кампенсацыi ўрону, нанесенага ў вынiку шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе;

2.5. iншых даходаў.

3. Накiрункi i памеры выкарыстання рэспублiканскага фонду аховы прыроды ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Парадак выкарыстання сродкаў указанага фонду вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 17. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны ўтвараюцца ў суме 32 000 000 тыс. рублёў i фармiруюцца за кошт падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку) у частцы плацяжоў за вытворчасць i (або) iмпарт шкляной тары, тары на аснове паперы i кардону, а таксама за iмпарт тавараў, упакаваных у шкляную тару i тару на аснове паперы i кардону, i за кошт iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Расходы названага фонду вызначаюцца ў суме 32 000 000 тыс. рублёў.

2. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў указанага фонду ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 18. У 2009 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўнiверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўнiверсальнага абслугоўвання) утвараюцца ў суме 55 700 000 тыс. рублёў i накiроўваюцца на расходы ў суме 55 700 000 тыс. рублёў у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 96 "Аб фiнансаваннi развiцця паслуг электрасувязi агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8376).

У 2009 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўнiверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўнiверсальнага абслугоўвання) утвараюцца ў суме 55 700 000 тыс. рублёў i накiроўваюцца на расходы ў суме 55 700 000 тыс. рублёў у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 96 "Аб фiнансаваннi развiцця паслуг электрасувязi агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8376).

Артыкул 19. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Стварыць дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.

2. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь утвараюцца ў суме 17 022 062 500 тыс. рублёў i накiроўваюцца на расходы ўказанага фонду ў суме 16 860 182 500 тыс. рублёў з улiкам перавышэння даходаў над расходамi фонду за кошт сродкаў прафесiйнага пенсiйнага страхавання ў суме 161 880 000 тыс. рублёў згодна з дадаткам 10.

3. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь фармiруюцца за кошт сродкаў, якiя пералiчваюцца на:

3.1. дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, у тым лiку:

абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь;

даходаў ад капiталiзацыi сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;

iншых плацяжоў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;

3.2. прафесiйнае пенсiйнае страхаванне, у тым лiку:

узносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне;

даходаў ад размяшчэння сродкаў прафесiйнага пенсiйнага страхавання.

4. Частка сродкаў фонду, указанага ў пункце 1 гэтага артыкула, накiроўваецца:

4.1. у суме 131 453 629 тыс. рублёў на фiнансаванне мерапрыемстваў па забеспячэннi занятасцi насельнiцтва, з iх субвенцыi ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў суме 128 258 824 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 19 870 264 тыс. рублёў, Вiцебскай — 22 900 600 тыс. рублёў, Гомельскай — 21 449 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 16 144 535 тыс. рублёў, Мiнскай — 21 284 900 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 19 060 000 тыс. рублёў i г. Мiнску — 7 549 525 тыс. рублёў;

4.2. на выплату дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, а таксама на выплату сацыяльных пенсiй, пенсiй ваеннаслужачым тэрмiновай службы i членам iх сем’яў, асобных вiдаў даплат.

5. Прыпынiць на 2009 год дзеянне часткi чацвёртай артыкула 13, часткi чацвёртай артыкула 16 (па пытаннях фiнансавання мерапрыемстваў па забеспячэннi занятасцi насельнiцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi), артыкула 17, часткi чацвёртай артыкула 18, часткi трэцяй артыкула 19 (па пытаннях фiнансавання мерапрыемстваў па забеспячэннi занятасцi насельнiцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi), часткi другой артыкула 22, часткi дзявятай артыкула 24 i артыкула 26 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г., № 264, 2/1377).

Сродкi, якiя спаганяюцца з наймальнiкаў за парушэнне патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", залiчваюцца ў дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця складае 1 977 974 412 тыс. рублёў.

2. Крынiцамi фармiравання ўказанага фонду з’яўляюцца частка прыбытку (даходу) асобных высокарэнтабельных унiтарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб’яднанняў, якiя з’яўляюцца камерцыйнымi арганiзацыямi, i гаспадарчых таварыстваў звыш часткi прыбытку, якая пералiчваецца ў бюджэт у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi, iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам, а таксама па рашэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

3. Расходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развiцця ажыццяўляюцца па рашэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

4. Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, у адпаведнасцi з якiмi фармiруюцца крынiцы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развiцця, а таксама вызначаюцца напрамкi выкарыстання сродкаў гэтага фонду, адлюстроўвае змяненнi паказчыкаў рэспублiканскага бюджэту па даходах (частка першая артыкула 1, пункт 1 артыкула 4 i дадатак 2 да гэтага Закона), расходах (частка першая артыкула 1, абзац другi артыкула 10 i дадатак 4 да гэтага Закона) i крынiцах фiнансавання дэфiцыту (часткi другая i трэцяя артыкула 1 i дадатак 1 да гэтага Закона).

Артыкул 21. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Сродкi, якiя паступаюць у адпаведнасцi з заканадаўствам ад юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у лiк пагашэння iмi запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, што ўтварылася на 1 лютага 1996 года, пералiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт.

Пратэрмiнаваная запазычанасць юрыдычных асобаў за спажытыя энергарэсурсы, што ўтварылася на 1 лютага 1996 года, за выключэннем адтэрмiнаванай у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi, спаганяецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асобаў.

2. На пакрыццё юрыдычным асобам сродкаў у замежнай валюце, заблакiраваных у Знешэканамбанку СССР на 1 студзеня 1992 года i аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, накiроўваюцца сродкi, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, а таксама сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на гэтыя мэты.

Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа праводзiцца залiк па iх непакрытай запазычанасцi:

па падатках, зборах i iншых абавязковых плацяжах, iншых плацяжах (бюджэтных пазыках, плацяжах, якiя ажыццёўлены з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь), а таксама па працэнтах, санкцыях i пенях па пратэрмiнаваных плацяжах;

за спажытыя энергарэсурсы, што ўтварылася на 1 лютага 1996 года, у тым лiку пры наяўнасцi дагавораў аб пераводзе доўгу або аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асобаў.

3. Не падлягаюць разблакiраванню i адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь сродкi ў замежнай валюце, якiя заблакiраваны ў Знешэканамбанку СССР на 1 студзеня 1992 года, якiя лiчацца ў дзяржаўных юрыдычных асобаў пры iх прыватызацыi, а таксама ў бюджэтных арганiзацый.

Артыкул 22. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту.

2. Запазычанасць па крэдытах, якiя прадастаўлены Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту i аднесены на ўнутраны дзяржаўны доўг у 1991—2003 гадах, рэструктурызуецца праз эмiсiю дзяржаўных каштоўных папер у парадку i памерах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 23. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. Гранiчны памер абавязацельстваў па гарантыях, якiя прадастаўляюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамi ў 2009 годзе юрыдычным асобам, складае 500 млрд рублёў. У гранiчным памеры абавязацельстваў не ўлiчваюцца гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, якiя прадастаўленыя ў адпаведнасцi з рашэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

2. На выкананне гарантый, якiя прадастаўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, што выдадзены банкамi юрыдычным асобам, Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку накiроўваюцца сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь i ў рэспублiканскiм фондзе падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, а таксама ў адпаведнасцi з заканадаўствам сродкi iнавацыйных фондаў.

Плацяжы, ажыццёўленыя з рэспублiканскага бюджэту згодна з прадастаўленымi гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь, спаганяюцца ў бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асобаў — крэдытаатрымальнiкаў са збiраннем працэнтаў з выплачанай Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь сумы ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi:

у беларускiх рублях — у памеры стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, устаноўленай на дзень налiчэння працэнтаў;

у замежнай валюце — у памеры сярэдняй iснуючай у банках стаўкi па тэрмiновых укладах у замежнай валюце, але не менш як 8 працэнтаў гадавых.

3. Плата за прадастаўленне гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, што выдадзены банкамi, выплачваецца ў памеры не больш як 1,5 працэнта ад сумы, забяспечанай гарантыяй.

4. Плацяжы, ажыццёўленыя з мясцовых бюджэтаў у адпаведнасцi з гарантыямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, спаганяюцца ў бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асобаў — крэдытаатрымальнiкаў са збiраннем працэнтаў з выплачаных фiнансавымi ўпраўленнямi (аддзеламi) мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў сумаў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi:

у беларускiх рублях — у памеры стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, устаноўленай на дзень налiчэння працэнтаў;

у замежнай валюце — у памеры сярэдняй iснуючай у банках стаўкi па тэрмiновых укладах у замежнай валюце, але не менш як 8 працэнтаў гадавых.

Артыкул 24. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. На выкананне гарантый, якiя прадастаўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь па знешнiх дзяржаўных пазыках (крэдытах), што выдадзены юрыдычным асобам, Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку накiроўваюцца сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь.

Гарантыйныя плацяжы, ажыццёўленыя Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь з рэспублiканскага бюджэту па знешнiх дзяржаўных пазыках (крэдытах), вяртаюцца пазычальнiкамi-рэзiдэнтамi ў рэспублiканскi бюджэт з выплатай 8 працэнтаў гадавых ад сумы плацяжу, а пры iх невяртаннi ва ўстаноўленыя тэрмiны спаганяюцца ў бясспрэчным парадку.

2. Плата за гарантыю Урада Рэспублiкi Беларусь па знешнiх дзяржаўных пазыках (крэдытах) выплачваецца ў памеры, што вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, але не больш як 1,5 працэнта ад сумы, забяспечанай гарантыяй, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.

Артыкул 25. Устанавiць, што ў 2009 годзе бюджэтныя крэдыты прадастаўляюцца абласным бюджэтам i бюджэту г. Мiнска па рашэннi:

Устанавiць, што ў 2009 годзе бюджэтныя крэдыты прадастаўляюцца абласным бюджэтам i бюджэту г. Мiнска па рашэннi:

Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь — на пакрыццё часовых касавых разрываў, якiя ўзнiкаюць пры выкананнi бюджэтаў абласцей i г. Мiнска, з устанаўленнем нулявой працэнтнай стаўкi за карыстанне iмi;

Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — на рэалiзацыю iнвестыцыйных праектаў i праграм са збiраннем працэнтаў у памеры не менш як 0,5 стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, устаноўленай на дзень налiчэння працэнтаў за карыстанне крэдытам.

Артыкул 26. Устанавiць лiмiт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь на канец 2009 года ў памеры 6 млрд долараў ЗША.

Устанавiць лiмiт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь на канец 2009 года ў памеры 6 млрд долараў ЗША.

Абслугоўванне i пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспублiканскага бюджэту па пералiку знешнiх дзяржаўных пазык (крэдытаў) згодна з дадаткам 11.

Артыкул 27. Устанавiць, што ў 2009 годзе:

Устанавiць, што ў 2009 годзе:

1. У даходы рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў паступаюць сродкi, у тым лiку ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымi органамi, якiя фiнансуюцца адпаведна за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў (за выключэннем сродкаў, указаных у частцы другой гэтага пункта), калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi Саветамi дэпутатаў.

Застаюцца ў iх распараджэннi, не абкладаюцца падаткамi, зборамi (пошлiнамi) i выкарыстоўваюцца ў парадку, што вызначаны Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) законамi, сродкi, якiя атрымлiваюцца:

дзяржаўнымi органамi ў выглядзе мiжнароднай тэхнiчнай i замежнай бязвыплатнай дапамогi, а таксама арэнднай платы, якая атрымлiваецца ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2006 г. № 498 "Аб некаторых пытаннях арэнды дзяржаўнай маёмасцi" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 127, 1/7813);

Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным пагранiчным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь ад здачы другасных рэсурсаў i каштоўных металаў;

Нацыянальным агенцтвам па кантролi i iнспекцыях Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь ад ажыццяўлення замежнай iнспекцыйнай дзейнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у рамках мiжнародных дагавораў у галiне кантролю над узбраеннямi;

агульнымi i гаспадарчымi судамi пры прымусовым выкананнi па маёмасных зборах;

Мiнiстэрствам спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь ад заявачных узносаў замежных удзельнiкаў мiжнародных спартыўных мерапрыемстваў;

Дэпартаментам па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь;

Дэпартаментам па матэрыяльных рэзервах Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ад выпуску i запазычвання матэрыяльных каштоўнасцяў мабiлiзацыйнага матэрыяльнага рэзерву, штрафаў i пеняў за парушэнне патрабаванняў заканадаўства па аперацыях з гэтымi матэрыяльнымi каштоўнасцямi.

2. Залiчэнню ў даходы рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў падлягаюць астаткi сродкаў (у тым лiку ў замежнай валюце) на 1 студзеня 2009 года, атрыманых дзяржаўнымi органамi, якiя фiнансуюцца адпаведна за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў (за выключэннем Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь), ад здачы другасных рэсурсаў i каштоўных металаў.

3. У лiк кампенсацыi расходаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў залiчваюцца ў даходы адпаведных бюджэтаў:

3.1. сродкi, якiя атрымлiваюцца падпарадкаванымi дзяржаўным органам арганiзацыямi, у тым лiку вайсковымi часцямi, органамi i падраздзяленнямi, а таксама арганiзацыямi, якiя падпарадкаваны Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (за выключэннем навуковых арганiзацый), якiя фiнансуюцца з бюджэту, за:

навучанне ў дзiцячых школах мастацтваў;

аздараўленне дзяцей ва ўстанове адукацыi "Нацыянальны дзiцячы аздараўленчы лагер "Зубраня";

утрыманне дзяцей у школах-iнтэрнатах;

утрыманне грамадзян у дамах-iнтэрнатах сiстэмы сацыяльнай абароны;

карыстанне iнтэрнатамi дзяржаўных устаноў адукацыi;

паслугi фельд’егерскай сувязi;

паслугi ўрадавай сувязi;

паслугi па тэхнiчнай ахове iнфармацыi;

працоўныя кнiжкi i ўкладышы да iх пры iх выдачы работнiкам;

пакрыццё кошту рэчавай маёмасцi i расходаў на харчаванне ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

забеспячэнне арганiзацый i насельнiцтва палiвам, камунальнымi паслугамi, электрычнай i цеплавой энергiяй;

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска: 1.1. датацыi ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика