Доля замежных інвестыцый у Беларусi ў 2010-м павялiчыцца да 15—20 працэнтаў
Доля замежных інвестыцый у Беларусi ў 2010-м павялiчыцца да 15—20 працэнтаў
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на Беларускiм iнвестыцыйным форуме ў Лондане. Паводле яго слоў, Рэспублiка Беларусь паспяхова рэалiзуе iнавацыйны шлях развiцця. У вельмi кароткiя тэрмiны ў краiне будзе пабудавана больш за 100 iнавацыйных прадпрыемстваў i створана каля 400 новых высокатэхналагiчных i высокаэфектыўных вытворчасцяў. Прэм’ер-мiнiстр Беларусi адзначыў, што паступленнi замежных iнвестыцый у эканомiку Беларусi пастаянна растуць. У 2007 годзе яны склалi $5,4 млрд i ў 3 разы перасягнулi ўзровень 2005 года, у 7,5 раза — 2002 года. Значны тэмп захоўваецца i ў гэтым годзе. У рэспублiцы павялiчваецца колькасць арганiзацый з замежным капiталам. У 2002 годзе iх было 2 тыс., сёння ўжо звыш 4 тыс. больш як са 100 краiн свету. "Яшчэ раз падкрэслю, што не выпадкова наш форум праходзiць у Лондане. Вялiкабрытанiя на працягу шэрагу гадоў знаходзiцца ў лiку лiдараў па аб’ёму iнвеставання ў эканомiку Рэспублiкi Беларусь. Сярод асноўных краiн-iнвестараў у нашу эканомiку таксама выступаюць Расiя, Аўстрыя, Швейцарыя, Германiя i iншыя", — адзначыў ён. Немалаважны для патэнцыяльных iнвестараў факт атрымання Беларуссю ў 2007 годзе суверэннага крэдытнага рэйтынгу, якi пацвярджае стабiльнасць узроўню сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны. І ў гэтым, даволi складаным для ўсiх, годзе прысвоены Рэспублiцы Беларусь мiжнароднымi агенцтвамi рэйтынг захаваны. Наша краiна накiроўвае значныя сродкi на мадэрнiзацыю прадпрыемстваў, асваенне новай прадукцыi i новых рынкаў. У вынiку сёння аб’ём беларускага экспарту складае 60 працэнтаў ВУП, краiна гандлюе са 180 краiнамi. Дзяржава не дапускае ў краiну крымiнальны капiтал, сур’ёзна змагаецца з карупцыяй. Нацыянальнае заканадаўства, перш за ўсё эканамiчнае, удасканалена ў бок лiбералiзацыi. "I гэта не выпадкова, паколькi мы паставiлi перад сабой даволi амбiцыйную мэту — увайсцi ў лiк 30 краiн свету з найбольш спрыяльнымi ўмовамi вядзення бiзнэсу. У рамках рэалiзацыi гэтай задачы толькi за апошнi час прынята больш за 30 нарматыўных прававых актаў, накiраваных на ўдасканаленне заканадаўства ў розных сферах эканомiкi", — сказаў Сяргей Сiдорскi. У Беларусi — адзiнай з краiн СНД — прыняты Iнвестыцыйны кодэкс, палажэннi якога накiраваны на стымуляванне iнвестыцыйнай дзейнасцi, яе дзяржпадтрымку, а таксама абарону правоў iнвестараў на тэрыторыi рэспублiкi. Прыняты беспрэцэдэнтныя меры па адмене працэдуры дэкларавання паходжання капiталу, а вяртанне банкаўскiх дэпазiтаў у поўным аб’ёме гарантуецца дзяржавай. Уведзены пяцiгадовы мараторый на пагаршэнне ўмоў гаспадарання для сумесных i замежных прадпрыемстваў. Важны аспект паляпшэння iнвестыцыйнага клiмату — адмена iнстытута "залатой акцыi". Скарочаны затраты часу i сродкаў на адкрыццё, атрыманне лiцэнзiй. Замацаваны заяўны прынцып дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi арганiзацый. Значна зменшана колькасць адмiнiстрацыйных працэдур. Iх правядзенне рэгламентавана жорсткiмi тэрмiнамi для чыноўнiкаў. Iстотна зменена заканадаўства аб адабраннi i прадастаўленнi зямельных участкаў, уведзены адзiны прынцып iх аўкцыённага продажу. У рабоце форуму прымаюць удзел прадстаўнiкi такiх аўтарытэтных мiжнародных арганiзацый, як ААН, Мiжнародная фiнансавая карпарацыя, Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця. Беларусь прапрацоўвае пытанне арганiзацыi iнвестыцыйнага форуму ў Аб’яднаных Арабскiх Эмiратах. Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. Акрамя таго, кiраўнiк беларускага ўрада не выключыў магчымасцi правядзення такога форуму i на амерыканскiм кантыненце. "Нам гэты кантынент цiкавы, не хацелася б страчваць гэты рынак", — адзначыў Сяргей Сiдорскi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на Беларускiм iнвестыцыйным форуме ў Лондане. Паводле яго слоў, Рэспублiка Беларусь паспяхов
|
|