21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не перашкаджай!

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не перашкаджай!

Нiколi не вымаўляйце падобных слоў у дачыненнi да дзяцей. Думаецца, гэту простую iсцiну нялiшне нагадаць напярэдаднi заўтрашняга Сусветнага дня дзiцяцi i сённяшняга дня 15-годдзя з дня прыняцця Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi".

З чаго можна пачаць размову аб правах i абароне "нашага ўсяго", калi ў апошнiя пяць гадоў стабiльна расце дзiцячы траўматызм, прычым у першую чаргу ва ўзроставай групе ад нараджэння да 4 гадоў? Менавiта ў тым узросце, калi дзецi найбольшым чынам залежаць ад сваiх бацькоў, а не таямнiчых сiлаў цi недарэчных абставiнаў. Хiба прызнаць такiмi абставiнамi самiх бацькоў.

Паводле слоў галоўнага педыятра Мiнiстэрства аховы здароўя Алены Няверы, рост дзiцячага траўматызму абумоўлены далёка не толькi дарожна-транспартнымi здарэннямi, але i бытавым траўматызмам, няшчаснымi здарэннямi i атручэннямi. Амаль за кожнай з гэтых пазiцый няцяжка разгледзець... недагляд дарослых. Узяць хоць атручэннi... Медыкi памiж сабой кажуць, што па характары атручэнняў у дзяцей можна меркаваць аб тым, ад якiх захворванняў пакутуюць iх бацькi. Самай распаўсюджанай прычынай атручэння ў малых з’яўляецца... клафелiн — танны медпрэпарат для панiжэння артэрыяльнага цiску. Чаму дзецi недагледжаныя бацькамi, чаму бацькам "не да iх" — тэма для асобнага грунтоўнага даследавання, а пакуль можна смела сцвярджаць, што многiх дзяцей перш-наперш неабходна абараняць ад дарослых, прычым самых блiзкiх.

Псiхолагi кажуць, што праблемы з дзецьмi бываюць, як правiла, у тых дарослых, у якiх вялiкiя праблемы з самiмi сабой. І такiх дарослых, як паказвае жыццё, сёння ўсё больш. У рэпрадуктыўны ўзрост уступаюць "дзецi перабудовы" — пакаленне "пэпсi" i некаторых iншых, не самых лепшых напояў. У гэтага пакалення — высокi працэнт выпадковых шлюбаў i выпадковых дзяцей цесным чынам пераплятаюцца з нездаровым эгаiзмам.

Як адзначае начальнiк аддзела сацыяльна-педагагiчнай работы i аховы дзяцiнства Мiнiстэрства адукацыi Галiна Рудзянкова, у апошнiя гады рэзка памаладзела катэгорыя бацькоў, у дачыненнi да якiх даводзiцца разглядаць пытанне аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў. Гэта можа сведчыць толькi аб адным: мамы i таты не гатовыя да сваiх новых роляў. Чыста знешне такiя сем’i няўдалымi i не назавеш.

На думку спецыялiстаў, i выявiць, i паўплываць на такiя "ячэйкi" куды складаней, чым на сем’i асацыяльныя, вiдавочна няўдалыя. Дарэчы, пасля таго, як з дапамогай прэзiдэнцкага Дэкрэта № 18 дзяржаўныя структуры ўсур’ёз узялiся за вiдавочна няўдалыя сем’i, дзецi сталi больш абароненымi. Яшчэ некалькi гадоў таму з 5 тысяч дзяцей (прыкладна такая колькасць штогод становiцца сiротамi, у тым лiку сацыяльнымi) уладкаваць у сем’i (вярнуць у свае або накiраваць у чужыя) удавалася не больш за палову ад гэтай лiчбы. Зараз жа толькi 15-20 працэнтаў сiрот адпраўляюцца на выхаванне ў дзяржаўныя ўстановы.

Паводле меркавання Галiны Рудзянковай, Дэкрэт № 18 можна назваць "эпахальнай" падзеяй. Практыка сведчыць, што своечасовае ўмяшанне ў жыццё асацыяльнай сям’i i аказанне ёй комплекснай падтрымкi дазваляе не дапусцiць поўнага развалу дзесьцi 60 працэнтаў такiх сем’яў. Захаванне бiялагiчных сем’яў i шырокая практыка перадачы дзяцей на выхаванне ў iншыя заклiкае да таго, каб пасля 2015 года ў кожнай вобласцi Беларусi засталося не больш за 2-3 дзяржаўныя ўстановы для ўтрымання сiрот.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiколi не вымаўляйце падобных слоў у дачыненнi да дзяцей. Думаецца, гэту простую iсцiну нялiшне нагадаць напярэдаднi заўтрашняга Сусветнага дня дзiцяц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика