Рэцэсія — гэта не дэпрэсiя, але...
Рэцэсія — гэта не дэпрэсiя, але...
Аб сённяшняй сiтуацыi ў сусветнай эканомiцы пасля самiту ў Вашынгтоне наш карэспандэнт гутарыць з незалежным беларускiм эканамiстам, старшынёй Савета аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам. — Што гэта, так бы мовiць, за нябачны эканамiчны драпежнiк па мянушцы "рэцэсiя", якi зараз моцна рве на часткi i скубе без разбору ўсе эканамiчна развiтыя i неразвiтыя краiны свету? — Што гэта, так бы мовiць, за нябачны эканамiчны драпежнiк па мянушцы "рэцэсiя", якi зараз моцна рве на часткi i скубе без разбору ўсе эканамiчна развiтыя i неразвiтыя краiны свету?— Што гэта, так бы мовiць, за нябачны эканамiчны драпежнiк па мянушцы "рэцэсiя", якi зараз моцна рве на часткi i скубе без разбору ўсе эканамiчна развiтыя i неразвiтыя краiны свету? — Рэцэсiя — тэрмiн не новы. Яму ўжо за 70 гадоў. Спачатку пад рэцэсiяй успрымалася ажыўленне эканомiкi, затым гэтым словам пачалi называць запавольванне руху наперад i наступнае знiжэнне тэмпаў эканамiчнага развiцця. Пад рэцэсiяй сёння эканамiсты разумеюць нязначнае пагаршэнне яго паказчыкаў. Рэцэсiя — гэта не дэпрэсiя. Бо дэпрэсiя, кажучы па простаму, гэта завал ў эканомiцы, спыненне заводаў i фабрык, банкруцтва кампанiй i фiрмаў, iстотнае знiжэнне жыццёвага ўзроўню насельнiцтва, хуткi рост беспрацоўя i адпаведна сацыяльнай напружанасцi ў грамадстве. Скажам, калi вы едзеце ў трамваi i ён пачаў знiжаць хуткасць, марудна рухацца, але ўсё ж iдзе наперад, то гэта рэцэсiя. А вось калi трамвай стаў i адчынiлiся дзверы для пасажыраў (маўляў, усе на выхад), то гэта ўжо дэпрэсiя. — Леанiд Фёдаравiч, дзякуй, што супакоiлi. Але, калi меркаваць па апошнiх звестках з сусветных рынкаў i бiржаў, то менавiта рэцэсiя становiцца прычынай крызiсу банкаў, развалу замежнага аўтапраму, стагнацыi ў рэальным сектары эканомiкi, закрыцця прадпрыемстваў, скарачэння сотняў тысяч працоўных месцаў. Ды што я вам кажу: вы i так усё добра ведаеце. Няўжо гэта ўсё вынiк запавольвання эканамiчнага развiцця? — На Захадзе толькi цяпер пачалi афiцыйна прызнаваць факт прыходу рэцэсii, якая не выключае, як аказалася, такiх негатыўных наступстваў, як пагроза калапса глабальнай фiнансавай сiстэмы, банкруцтвы i масавыя звальненнi рабочых i iнжынерна-тэхнiчнага персаналу. Я моцна не драматызаваў бы сiтуацыю. Яшчэ ёсць святло ў канцы тунэля. Згодна з асцярожнымi прагнозамi МВФ, развiтыя краiны могуць сёлета дасягнуць невялiкага росту — каля двух працэнтаў. Але нават i пры нулявым паказчыку катастрофы пакуль не прадбачыцца. — Можа з пункту гледжання чыстай эканамiчнай тэорыi вялiкай бяды i не будзе, але непрыемнасцяў, здаецца, хопiць усiм, у тым лiку i нам. Эканомiцы Беларусi ўласцiва вялiкая ступень адкрытасцi, што робiць яе залежнай ад знешнiх фактараў, стану спраў у нашых галоўных партнёраў. А яны, справы, дзе-нiдзе пахiснулiся. Напрыклад, у Кiтаi, з якiм у нас звязана шмат надзей, запланаваны не адзiн буйнамаштабны i доўгатэрмiновы праект. — Я не перабольшваў бы ролю Кiтая для Беларусi. Так, ён вельмi важны дзелавы партнёр. Але Кiтай для нас, хутчэй, гэткi велiзарны гiпермаркет, дзе мы набываем шмат неабходных тавараў шырокага спажывання. У сувязi з тым, што ў краiнах развiтога капiталiзму рэзка знiзiўся попыт на такiя рэчы, Кiтай адчуў цяжкасцi са збытам сваёй прадукцыi. Там пачалi закрывацца арыентаваныя на экспарт прадпрыемствы. Што датычыцца сумесных беларуска-кiтайскiх праектаў, то яны не такiя ўжо i лёсаносныя. А вось iмпарт з Паднябеснай павiнен стаць больш танным, што, безумоўна, для нас — станоўчы момант. — У пераважнай большасцi звычайных людзей не ўкладваецца ў галаве, як там нейкiя гульнi з паперамi (няхай i каштоўнымi) выклiкалi iпатэчны крызiс, рэцэсiю з перспектывай пераходу ў самы жорсткi за апошнiя 80 гадоў эканамiчны крызiс. Чалавек працуе на паспяховым прадпрыемстве, прадукцыя якога карыстаецца попытам, мае высокую зарплату, смела глядзiць у будучыню. I раптам з-за таго, што недзе за акiянам ў Нью-Ёрку цi ў Еўропе ў Лондане абвалiлiся нейкiя акцыi, папаўзлi ўнiз iх кацiроўкi, пагоршылiся iндэксы, завод паступова страчвае рынак збыту. У вынiку падае зарплата, узнiкае пагроза скарачэння, а ў чалавека крэдыт на кватэру... Як гэта ўсё разумець? — Цi iнакш кажучы, хто вiнаваты? Чаму дабрабыт нармальнай сям’i, асобнага чалавека залежыць ад здароўя фiнансавай сiстэмы планеты, якое падарвалi нядобрасумленныя мiжнародныя дзялкi? I галоўнае класiчнае пытанне: што рабiць? Я тут выкажу шэраг меркаванняў. Долар ЗША павiнен пазбавiцца статусу асноўнай сусветнай валюты. У глабальнай эканомiцы трэба карыстацца не адной, а некалькiмi валютамi, якiя абслугоўвалi б пэўныя зоны. Азiяцкую — юань i iена. Еўрапейскую — еўра, а постсавецкую прастору — расiйскi рубель. Зонай амерыканскага долара няхай застаюцца ЗША i Канада. I кожная з гэтых сiстэм была б незалежнай, што дазваляла б у выпадку з’яўлення пагрозы крызiсу ў адной зоне мiнiмiзаваць яго наступствы агульнымi намаганнямi. Як, напрыклад, у падводнай лодцы, калi пашкоджаны адсек наглуха блакуецца, а ў астатнiх падтрымлiваецца нармальны рэжым iснавання. У гэтым сэнсе i Беларусь павiнна вырашыць для сабе, якую зону яна выбiрае: еўра цi расiйскага рубля. — А вы як думаеце? — Хутчэй, гэта будзе расiйскi рубель. Хоць канчаткова не ўпэўнены. У якасцi эксперыменту можна адначасова перайсцi i на еўра, i на расiйскi рубель. Чаму б i не? Тэхнiчна гэта рэалiзаваць будзе няцяжка. Скажам, шляхам аўтаматычнай канвертацыi пры разлiках так званых электронных грошай гэтых валют. А ў больш глыбокай перспектыве перайсцi да залатога стандарта, так як золата — аснова нашай грашовай сiстэмы. Увогуле мы маем шанцы, як нi адна iншая краiна, выкарыстоўваць розныя валюты, бо нашы галоўныя гандлёвыя партнёры i на Усходзе, i на Захадзе. — Каго рэцэсiя больш закране: багатых цi людзей сярэдняга класа, малазабяспечаных? — На жаль, апошнiх. У час крызiсаў яны нясуць найбольшыя страты. Расiйскi алiгарх Алег Дэрыпаска з-за рэцэсii страцiў 22 мiльярды амерыканскiх долараў. I што, ён стаў горш жыць? Сумняваюся. А вось людзi небагатыя хваравiта пераносяць скарачэнне заробку на чвэрць. Скажу так: фiнансавыя i прамысловыя варацiлы паўсюдна любяць прыватызоўваць прыбыткi i дазваляюць дзяржавам нацыяналiзоўваць iх страты. Калi банкiры зараблялi не без удзелу палiтыкаў велiзарныя грошы — усё было добра. Як толькi яны пралiчылiся з iпатэкай, адразу палiтыкi пайшлi на нацыяналiзацыю. — Рэцэсiя цi крызiс — гэта як нi назавi, у першую чаргу бяда. А яна звычайна аб’ядноўвае людзей i краiны. З гэтай нагоды цi варта нам разлiчваць на паглыбленне адносiнаў з Еўрасаюзам, у прыватнасцi, у сферы iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва, тэхнiчнага ўзаемадзеяння, лiбералiзацыi гандлю з перспектывай пашырэння доступу нашых тавараў на рынкi краiн ЕС. Можна нам, як суседзям, спадзявацца на гэта? — Ведаеце, гэта ў вас гаворыць наш славянскi менталiтэт, калi прыйшла бяда, то ўсе на барацьбу! А еўрапейцы жывуць iнакш, у iх усё заснавана на эгаiзме: сацыяльным, палiтычным, эканамiчным. Таму кожная краiна ЕС, на мой погляд, будзе шукаць сваё выйсце з цяжкага становiшча. Але з улiкам таго, што эканомiка стала глабальнай, узнiкла патрэба лiдарам Захаду хоць бы для публiкi, свайго электарату прадэманстраваць аднадушнасць i зладжанасць дзеянняў перад наблiжэннем небяспекi. Адсюль i шэраг сустрэч на высокiм i вышэйшым узроўнях. — Глабальны фiнансавы крызiс, акрамя iншага, рэльефна падкрэслiў супярэчнасцi памiж Злучанымi Штатамi i Еўрасаюзам, i Злучанымi Штатамi, Еўрасаюзам i iншым светам. Яны вырашальныя ў агляднай будучынi? — Амерыканцы "перагулялi" на фiнансавых рынках планеты, яны столькi надрукавалi i распаўсюдзiлi сваiх зялёных паперак, столькi выпусцiлi замяняльнiкаў рэальных грошай — акцый, аблiгацый, што пераўзышлi ў некалькi разоў валавы ўнутраны прадукт планеты. I тым самым ЗША выклiкалi дэстабiлiзацыю, паўсюдна падазронасць i крытыку на сабе. Па сутнасцi, яны падставiлi ўсю сусветную эканомiку, пацягнулi за сабой у бездань крызiсу еўрапейскi бiзнэс i еўразiйскiя банкi. Карацей, еўрапейцам з часам абрыдла глядзець на тое, як амерыканцы практыкуюцца ў фiнансавай эквiлiбрыстыцы. У Еўропе пачалi, хоць i са спазненнем, дзейнiчаць. Але сумнавядомы iпатэчны крызiс у ЗША перайшоў у глабальны фiнансавы, а зараз у эканамiчны. Але крызiс, хачу падкрэслiць, гэта i стымул, i магутная матывацыя, калi хочаце — iнструмент для ачышчэння сусветнай эканомiкi ад няправiльных рашэнняў, памылак i выпраўлення адмоўных наступстваў. Крызiс адначасова аднаўляе нармальныя рынкавыя адносiны ў эканомiцы, яе стабiльнасць. Крызiс — гэта не заўсёды толькi дрэнна. Мiж iншым, крызiс нарадзiла не сама эканомiка, а чыноўнiкi амерыканскай федэральнай рэзервовай сiстэмы (аналаг нашага Нацбанка), па вiне якiх i была надрукавана велiзарная колькасць долараў. Iх самадзейнасць не мае нiякiх адносiнаў да рынку. Крызiс — гэта правал адмiнiстрацыi Буша, яго каманды эканамiстаў. — А цi ёсць тут доля вiны Мiжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, iншых глабальных фiнансавых структур? — Так. Iх кiраўнiкам трэба было ў цяперашняй сiтуацыi падаць у адстаўку, бо iх непрафесiйныя дзеяннi таксама садзейнiчалi крызiсу. Доўгiя гады яны (гэтыя ўстановы былi створаны яшчэ ў 1944 годдзе) вучылi свет як лепш праводзiць эканамiчную i фiнансавую палiтыку. I што атрымалася? Калi яны самi не пойдуць у адстаўку, то, думаю, iншым краiнам варта нагадаць iх кiраўнiкам аб неабходнасцi напiсаць заявы аб звальненнi. — Шмат было спадзяванняў на нядаўнi самiт лiдараў 20 дзяржаў у Вашынгтоне. Як вы ацэньваеце яго вынiкi, у прыватнасцi, у справе ўзвядзення новай архiтэктуры фiнансавай сiстэмы планеты? — З вельмi асцярожным аптымiзмам. Кансалiдацыя намаганняў — правiльны крок. Але ён толькi пачатак той вялiкай сумеснай работы, без якой не пераадолець наступствы крызiсу. Правесцi сустрэчу "дваццаткi", прыняць адпаведныя рашэннi — гэта палова справы. А як iх выканаць хутка i ў поўным аб’ёме? На жаль, пакуль у мiжнароднай практыцы няма такiх iнстытутаў, якiя б вымушалi тую цi iншую краiну дзеля агульнага выйгрышу iсцi насуперак сваiм нацыянальным iнтарэсам. Таму на самiтах могуць прымацца разумныя i ўзважаныя рэзалюцыi i дэкларацыi, але праблема ў iх дакладнай рэалiзацыi. Я таксама не бачу вялiкiх шанцаў у Барака Абамы хутка ўзяць пад кантроль сiтуацыю. Па-першае, ён не эканамiст. Па-другое, эканомiкай ЗША кiруюць сотнi самых багатых i ўплывовых сем’яў Амерыкi. Гутарыў Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб сённяшняй сiтуацыi ў сусветнай эканомiцы пасля самiту ў Вашынгтоне наш карэспандэнт гутарыць з незалежным беларускiм эканамiстам, старшынёй Савета
|
|