Кракадзіл Робiн адзначыў 55-годдзе
Кракадзіл Робiн адзначыў 55-годдзе
55 гадоў споўнiлася кракадзiлу Робiну з Гродзенскага заапарку. Кракадзiл-доўгажыхар быў калiсьцi прывезены ў Гродна з Кiтая, расказала дырэктар установы Цэлiна Пагерыла. Знамянальна, што рэптылiя за ўвесь час знаходжання ў заапарку на абслугоўваючы персанал нi разу не нападала. А з узростам кракадзiл i наогул стаў спакойным. Праўда, незадаволенасць у яго выклiкае, калi людзi стукаюць па шклу тэрарыума. У такiх выпадках кракадзiл становiцца на ўсе чатыры лапы, надзiмаецца i гучна рыкае. Працаваць з iм нястрашна, хоць спакой i нерухавасць кракадзiлаў могуць быць падманлiвымi, адзначыла субяседнiца. У дзень нараджэння Робiна пачаставалi сырой ялавiчнай выразкай. Мясам ён i кормiцца. З’ядае звычайна каля 500 г штодзённа. Старажыл заапарку мала рухаецца i, як правiла, ляжыць у сваёй ваннай i праз шкло назiрае за наведвальнiкамi заапарку, сказала Цэлiна Пагерыла. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
55 гадоў споўнiлася кракадзiлу Робiну з Гродзенскага заапарку. Кракадзiл-доўгажыхар быў калiсьцi прывезены ў Гродна з Кiтая, расказала дырэктар устано
|
|