Банкаўская сістэма працуе стабiльна
Банкаўская сістэма працуе стабiльна
Банкаўская сiстэма Беларусi ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу працуе стабiльна. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацбанка Анатоль Драздоў. "Крызiс — гэта калi нечым плацiць, калi разараюцца банкi, спiсваюцца вялiкiя фiнансавыя страты. Такога ў Беларусi не адбываецца, значыць няма i фiнансавага крызiсу", — сказаў ён. Прадстаўнiк Нацбанка таксама адзначыў, што на сённяшнi дзень беларускiя банкi не панеслi прамых страт у адрозненне ад 1998 года, iснуе дастатковы памер золатавалютных рэзерваў. "У гэты крызiс мы ўвайшлi зусiм у iншай сiтуацыi, таму i глядзiм у будучыню з аптымiзмам", — падкрэслiў Анатоль Драздоў. Адзiнае абмежаванне на валютным рынку рэспублiкi ў сувязi з сусветным фiнансавым крызiсам уведзена пастановай Нацбанка № 165 i датычыцца забароны на перадаплату па iмпартных кантрактах. З аднаго боку, гандлёвыя партнёры беларускiх прадпрыемстваў просяць адтэрмiноўку па плацяжах за набываемую прадукцыю ад 1 да 6 месяцаў, адначасова пастаўшчыкi прадукцыi просяць перадаплату за пастаўляемыя ў Беларусь тавары. "Атрымлiваецца, небагатая Беларусь павiнна дапамагаць краiнам — знешнегандлёвым партнёрам выходзiць з крызiсу", — адзначыў Анатоль Драздоў. Уведзеная мера з’яўляецца нармальнай практыкай, дадаў ён. Што датычыцца якiх-небудзь iншых абмежаванняў на валютным рынку, то цяпер такiя меры прымаць не плануецца. БЕЛТА. Попыт насельнiцтва на валюту будзе поўнасцю задаволеныУ Беларусi поўнасцю задавальняецца попыт на валюту ў абменных пунктах, i такая сiтуацыя захаваецца ў далейшым. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацбанка Анатоль Драздоў. "Цяпер на наяўным валютным рынку няма нiякiх абмежаванняў, i нiхто ўводзiць iх не збiраецца. Па гэтай пазiцыi банкi нiхто абмяжоўваць не будзе", — сказаў ён. Курс долара да беларускага рубля да канца гэтага года будзе вытрыманы ў рамках прагнозу ад Br2100 да Br2200 за адзiн долар. Пры гэтым Анатоль Драздоў адзначыў, што даць гарантыi, што ён будзе Br2200, а не Br2100 нiхто не можа, паколькi сiтуацыя на знешнiх рынках змяняецца. "Знiжэнне курсу долара прагназуюць зiмой будучага года, а раптам ён патаннее раней, у снежнi. Гэтага нiхто не ведае, мы арыентуемся на сiтуацыю ў свеце", — дадаў прадстаўнiк Нацбанка. Анатоль Драздоў таксама нагадаў, што ў Беларусi не плануецца ўводзiць забарону на датэрмiновае зняцце ўкладаў. "Сёння ў нас такога абмежавання няма, i гэта прапiсана ў Банкаўскiм кодэксе, — сказаў ён. — У выпадку ўвядзення такой забароны давялося б змяняць кодэкс. Нацбанк да гэтага ставiцца адмоўна". БЕЛТА. Мiнiстэрства гандлю не дапусцiць дэфiцыту iмпартных тавараўАб гэтым заявiў першы намеснiк мiнiстра гандлю Мiхаiл Свянцiцкi. "Мы будзем вельмi жорстка кантраляваць сiтуацыю на спажывецкiм рынку, каб не дапусцiць нiякiх збояў у пастаўках тавараў насельнiцтву", — сказаў Мiхаiл Свянцiцкi, каментуючы рашэнне праўлення Нацыянальнага банка Беларусi выдаваць дазволы на пералiчэнне плацяжоў для разлiкаў па iмпарту. Першы намеснiк мiнiстра таксама адзначыў, што "ў выпадках, калi цяжкасцi з iмпартам будуць узнiкаць яўна, мы будзем выходзiць на кантакт з банкамi, каб пастаўкi ў абавязковым парадку фiнансавалiся". Што датычыцца крытычнага iмпарту, то ў гэтым выпадку iснуе поўнае разуменне з Нацыянальным банкам, iншымi банкамi, што пастаўкi павiнны крэдытавацца ў поўным аб’ёме, як i раней. "Аднак адносна пэўнага пералiку тавараў, што вырабляюцца ў рэспублiцы, такiя меры будуць прымацца", — дадаў Мiхаiл Свянцiцкi. БЕЛТА. Для ўкладчыкаў — яшчэ два банкiААТ "Беларускi Індустрыяльны банк" i ЗАТ "Сомбелбанк" атрымалi права на працу з укладамi насельнiцтва, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. Галоўны банк дазволiў гэтым фiнансавым установам прыцягваць грашовыя сродкi фiзiчных асобаў ва ўклады (дэпазiты), адкрываць i весцi iх банкаўскiя рахункi. Акрамя таго, "Беларускi Iндустрыяльны банк" атрымаў дазвол i на выпуск у абарачэнне банкаўскiх пластыкавых картак. Мiж iншым у ААТ "Беларускi iндустрыяльны банк" нарматыўны капiтал склаў у эквiваленце 12 мiльёнаў еўра, у ЗАТ "Сомбелбанк" — 13,4 мiльёна еўра. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Банкаўская сiстэма Беларусi ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу працуе стабiльна. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi начальнiк упраўлення iнф
|
|