21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Раскольнікавы нашых дзён

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раскольнікавы нашых дзён

Лiтаратурны герой Раскольнiкаў забiў бабульку — "працэнтшчыцу", каб абагацiцца. Навошта галоўныя "героi" пракурорскiх расследаванняў забiлi сваiх ахвяраў — цяжка зразумець. Вялiкiх грошай, каштоўных рэчаў у iх не было. Тым больш што гэтыя адзiнокiя старыя, якiя жылi ў сельскай мясцовасцi, па-добраму ставiлiся да сваiх будучых забойцаў. Дабрыня загубiла?

90-гадовы Іван Сямёнавiч ў сваёй вёсцы, ды i ва ўсёй акрузе быў вельмi паважаным чалавекам. У гады Вялiкай Айчыннай вайны ён быў узнагароджаны двума ордэнамi Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонай Зоркi, медалямi "За абарону Сталiнграда" i "За перамогу над Германiяй". Жыў адзiн, стараўся весцi ўсе справы сам. Аднойчы з iм пазнаёмiўся малады хлопец. Алег расказаў дзеду, што мае цяжкi лёс — ужо некалькi разоў быў на зоне. Ды i цяпер вось выйшаў на волю, а куды пайсцi — нiкому ён не патрэбны, нiхто яго не чакае.

Адзiнокi пенсiянер вельмi ўважлiва выслухаў былога зэка. Пашкадаваў. Прапанаваў пасялiцца побач у доме па суседстве, што належыць роднаму сыну. Маўляў, будзеш мне як прыёмны сын. Даў новаму суседу ў карыстанне электрычную плiтку — будзе на чым прыгатаваць. У сваю чаргу Алег час ад часу дапамагаў дзеду па гаспадарцы. Вядома ж, адзiнокаму старому цяжка аднаму ў вёсцы — клопатаў заўсёды хапае.

Даволi хутка ў доме, дзе цяпер жыў Алег, сталi збiрацца нецвярозыя кампанii. Зразумела, адпачывалi гучна за чаркай. Гэта не спадабалася суседу—ветэрану.

Дзед зайшоў аднойчы да Алега, ды ўбачыў, што тая самая электрычная плiтка ўжо не працуе. Навошта тады браў яе сусед, каб зламаць? Пайшоў стары дамоў незадаволены...

Праз нейкi час зайшоў Алег у хату пенсiянера, каб патэлефанаваць. А гаспадар выказаў прэтэнзii наконт той плiткi, што ўжо не працуе. Тым самым, выйшла, падпiсаў сабе смяротны прыгавор. Алег узяў нож i пачаў бiць старога, таксама спрабаваў яго задушыць. Калi няшчасны перастаў дыхаць, ягоны труп Алег паклаў памiж ложкам i шафай... Потым павесiў навясны замок на дзверы i пайшоў, быццам бы нiчога i не здарылася.

Праз пару дзён Алег зноў наведаў дом, дзе ляжаў нябожчык. Думаеце, сумленне не давала спаць, хацеў выклiкаць мiлiцыю i ва ўсiм прызнацца? Не. Шукаў пашпарт, ваенны бiлет. Скраў i самае каштоўнае, што было ў старога, — ягоныя ўзнагароды. Узяў i адзенне — нешта потым прадаў, нешта насiў сам.

З дапамогай чужога пашпарта забойца спрабаваў атрымаць у банку грошы з рахункаў нябожчыка. Неверагодна, але... I так, i гэтак хлусiў кантралёру—касiру, што дзядуля ў бальнiцы ляжыць, вельмi дрэнна сябе адчувае. Маўляў, прасiў яго, памочнiка i сябра, зняць грошы. Не выдалi падонку грошы. Работнiк банка рэзонна патрабавала даверанасць. Не было, зразумела, гэтага дакумента ў забойцы.

Увечары гэты ж "чалавек" абрабаваў бабулю—суседку. Увайшоў у хату i на вачах бабулi i яе ўнучкi проста ўзяў магнiтафон iмпартнай вытворчасцi. Праўда, перад тым як выйсцi з хаты, папярэдзiў: "Маўчы, баба, iнакш тваю галаву аб сценку..."

Потым паехаў да сястры ў Бешанковiцкi раён (аказваецца, было ў яго да каго ехаць), расказаў ёй усё ды мiлiцыю выклiкаць папрасiў.

Як расказала "Звяздзе" старшы памочнiк пракурора Вiцебскай вобласцi Iрына Таўтын, забойцу пазбавiлi волi тэрмiнам на 24 гады ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму.

А вось другая сумная гiсторыя. 25-гадовы Аляксей нiдзе не працаваў. Жыў у вёсцы ў Вiцебскiм раёне. У 71—гадовага аднавяскоўца перыядычна браў грошы ў доўг. Апошнi i не адмаўляў, зразумела — маладосць: i пагуляць, i адпачыць трэба. А работа? Знойдзе! Аднойчы ўвечары нецвярозы Аляксей завiтаў у госцi да пенсiянера. Сказаў гаспадару, што трэба ў Вiцебск паехаць, а грошай няма. Але на гэты раз стары не пажадаў матэрыяльна дапамагчы i папрасiў пакiнуць хату. Хлопец тады папрасiў 3, 5 тысячы на вiно. I зноў адмовiлi.

Стары па сваiх справах пайшоў у хлеў. Госць паспяшаўся за iм. Убачыў металiчную пласцiну, падняў i пачаў ёй бiць дзеда па спiне, грудзях... Калi зразумеў, што забiў, як дзiкi звер iрвануў у хату. Шукаў грошы. Не знайшоў. Таму давялося "абагацiцца" прадуктамi — скраў шэсць батонаў, сем боханаў хлеба, звязку часнаку. Вярнуўся дамоў, дзе пабiў сваю мацi. Судом забойца прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.

Безумоўна, i адзiнокiм старым трэба быць больш асцярожнымi пры знаёмствах. Заўсёды своечасова можна паведамiць у мiлiцыю, калi да iх зачасцiлi аматары ўзяць у доўг. Вышэйпрыведзеныя жудасныя прыклады толькi пацвярджаюць, што не ўсе госцi прыходзяць з дабром у хату. I не заўсёды плацяць дабрынёй за дабрыню i разуменне.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтаратурны герой Раскольнiкаў забiў бабульку — "працэнтшчыцу", каб абагацiцца. Навошта галоўныя "героi" пракурорскiх расследаванн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика