Пераблытаў...
Пераблытаў...
Кiраўнiк РУСГП "Эксперыментальная база iмя Шмырова" (Вiцебскi раён) "пераблытаў" дзяржаўную гаспадарку з асабiстай, на працягу працяглага перыяду часу выкарыстоўваючы яе матэрыяльныя i фiнансавыя рэсурсы для ўласнай выгады. Пра гэта паведамiў пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымiнальных справах i аналiзу судовай практыкi Дзмiтрый Арэхва. У прыватнасцi, Br3,8 млн з касы гаспадаркi пайшлi на аплату работ па ўстаноўцы дадатковай сiстэмы ацяплення ў яго доме. У фiктыўных дакументах, якiя дырэктар РУСГП абавязаў скласцi падначаленых, было ўказана, што гэтыя грошы былi накiраваны на рамонт сушылкi i зернеачышчальнай машыны. З мэтай крадзяжу маёмасцi кiраўнiк сельгаспрадпрыемства падпiсаў заяву сваёй нявесце аб тым, што прыняў ад яе на захоўванне 37,2 т бульбы. Аднак на продаж пасля пайшоў ураджай, вырашчаны ў сельгаспрадпрыемстве. Нанесены ўрон склаў каля Br13 млн. Не выключаецца, што "падпрацоўваў" кiраўнiк i на хабарах за спрыяльнае вырашэнне розных пытанняў, звязаных з вытворча-фiнансавай дзейнасцю гаспадаркi. Судом быў даказаны адзiн такi факт, аднак па непацверджаных даных, налiчваецца каля 10 такiх эпiзодаў. За сваю "памылку" былы дырэктар прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi. Вольга ДАВЫДАВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк РУСГП "Эксперыментальная база iмя Шмырова" (Вiцебскi раён) "пераблытаў" дзяржаўную гаспадарку з асабiстай, на працягу пра
|
|