21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алеся Пушкіна збілі з-за беларускай мовы

26.08.2009 14:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 ноября 2008 Культура
Пётр КУХТА, МЫ Пяцёра п'яных маладзёнаў збівалі вядомага мастака нагамі з-за беларускай мовы. А Пушкін аддаў іх на рукі Госпада.

Вядомага мастака Алеся Пушкіна збілі ў ягонай вёсцы Бобр увечары ў мінулую суботу, але вядома пра гэта стала толькі зараз. Вось што распавёў сам Пушкін у інтэрв’ю “Мы”:

- У суботу у 20.00 я пайшоў на аўтобусны прыпынак праводзіць свайго госця і сябру - паэта Міколу Маладзіка. У Міколы даўгія валасы, ведаеце ж, паэт. Я размаўляю на мове. Ну вось і прычапіліся пяцёра п’яных. Маладзіка абазвалі папом, мне задалі пытанне: “Ты что? Умнее всех, что ли?”. І распачалі бойку.

Паводле Пушкіна, маладзёнам па 21, 18 і 20 год, адзін з Барысава, астатнія - мясцовыя хлопцы. Адзін нават вучыцца ў школе міліцыі. Двое ўжо маюць за плячыма “хімію” за збіццё 55-гадовага вяскоўца.

- Я вырашыў прабівацца да крамы. Збівалі з ног, білі нагамі. 300 метраў прыйшлося прабівацца.

Мастак здолеў у краме выклікаць міліцыю - і хуліганы былі хутка затрыманыя.

- Адвезлі мяне, зняў пабоі. Але адразу я міліцыянтам заявіў, што мне не трэба нейкія заявы пісаць. Заўтра нядзеля - каб былі зранку ў царкве, адстаялі службу, спавядаліся, прычасціліся і пацалавалі крыж. Я сказаў міліцыянтам, што аддаю іх на рукі Госпада. Калі ж не - то буду тады караючай дзясніцай Госпада.

У 9.30, як кажа мастак, усе пяцёра былі “пастроены у царкве”.

- Я іх пастроіў па ступені граха: хто першы біў, хто лаяўся на мову, хто (адзін з іх) прасіў не чапаць мяне. Яны выканалі ўсе ўмовы, таму я напісаў заяву аб неўзбуджэнні крымінальнай справы. Асабістага выбачэння не хацеў, сатысфакцыю атрымаў у царкве.

Алесь Пушкін зараз адчувае сябе яшчэ кепска.

- Усё баліць. Баляць ныркі, рэбры, пячонка, пальцы. На правай руцэ, якой малюю для гэтай краіны, моцна пашкоджаны палец. Не веру, што ў нейкай іншай краіне, напрыклад, суседняй Польшчы, будуць збіваць мастака за тое, што ён размаўляе на сваёй мове. Вось ён - вынік выхавання ў нашых школах, у нашым грамадстве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 ноября 2008 Культура Пётр КУХТА, МЫ Пяцёра п'яных маладзёнаў збівалі вядомага мастака нагамі з-за беларускай мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика