21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Патанненне прагназавалася, але не адбылося

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патанненне прагназавалася, але не адбылося

Днямi мне патэлефанавала сяброўка са сталiцы Украiны i падзялiлася сваёй праблемай аб тым, як быццам бы на пустым месцы iстотна знiзiўся даход яе сям’i. А справа датычыцца патаннення жыллёвай арэнды...

У свой час Кацярына атрымала ў спадчыну невялiкую аднапакаёвую кватэру ў спальным мiкрараёне Кiева. Яшчэ тры месяцы таму яна здавала яе менеджару фiнансавай кампанii за 420 долараў. Потым сусветны фiнансавы крызiс гэту кантору "з’еў", i сяброўка пачала здаваць памяшканне ў арэнду будаўнiкам з Малдовы, але... Фiнансаванне камерцыйнага будаўнiцтва значна скарацiлася, i гастарбайтары былi вымушаны шукаць працу ўжо ў iншым горадзе. Цяпер Кацярына здае сваю кватэру iншагароднiм студэнтам ужо за 320 долараў.

Гаспадары жылля завагалiся, але выстаялi

Для жыллёва-эканамiчных тэндэнцый мiждзяржаўныя межы — не заўсёды перашкода. Менавiта так меркавалi мiнскiя рыэлтары, але памылялiся. Сапраўды, яшчэ месяц таму, калi долар пачаў умацоўвацца, гаспадары "лiшнiх" кватэр спачатку занервавалiся i нават крыху знiзiлi цэннiкi арэнды, але... Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля агенцтва "Час пiк" Сяргея КадолЫ, сёння нават самыя слабенькiя па якасцi аднапакаёвыя кватэры гаспадары жылля здаюць за 250 долараў плюс квартплата. Тут трэба адзначыць, што такое адносна таннае жыллё або абавязкова патрабуе касметычнага рамонту, або за яго патрабуюць перадаплату за 3—6 месяцаў. Сярэднi кошт аднапакаёвак у спальных раёнах складае 300 долараў, а вось стандартныя кватэры недалёка ад лiнii метро здаюцца ўжо за 320—350 долараў. Не вельмi прывабныя двухпакаёвыя кватэры ў новабудоўлях Фрунзенскага раёна без мэблi цi ў Заводскiм раёне i Шабанах магчыма яшчэ адшукаць за 300 долараў плюс квартплата. Сярэднi кошт стандартных двухпакаёвак у спальных раёнах сталiцы складае 350 долараў плюс камуналка. Побач з метро такiя кватэры прапануюцца ўжо не танней чым за 400 долараў i абавязкова аплата камунальных паслуг. Цяпер цэннiк арэнды трохпакаёвых кватэр пачынаецца з 400 долараў плюс квартплата, але сустракаюцца выключэннi. У зусiм новых мiкрараёнах, дзе амаль не iснуе сацыяльнай iнфраструктуры, вялiкiя па плошчы трохпакаёвыя кватэры карыстаюцца мiнiмальным попытам, бо квартплата прасторнага жылля ўжо iстотна б’е па кiшэнi. Такiя трохпакаёўкi прапануюцца кватарантам часам i за 350 долараў плюс аплата камунальных паслуг.

Стабiлiзацыя працягнецца мiнiмум да новага года

Рынак арэнды прыватнага жылля цяпер знаходзiцца ў стадыi раўнавагi попыту i прапанавання. У агенцтвах — каля 10 рэальных па кошце варыянтаў кватэр усiх якасных катэгорый. Невялiкая колькасць прапаноў толькi па трохпакаёвых кватэрах, але i попыт на такое жыллё сёння мiнiмальны.

Сяргей Кадол адзначыў, што прыкметай апошняга часу стала тэндэнцыя, калi вялiкiя па плошчы двухпакаёвыя цi трохпакаёвыя кватэры пачалi здымаць адразу некалькi сем’яў. Другой "фiшкай" здачы ў арэнду кватэр напрыканцы лiстапада стала тое, што ўладальнiкi "лiшнiх" квадратных метраў пачалi патрабаваць абавязковую перадаплату за 2—3 месяцы. Гэта робiцца для таго, каб не атрымалася так, што кватэра здымаецца вясёлай кампанiяй выключна для святкавання Новага года, пасля якога фiктыўным кватарантам яна ўжо не патрэбная. Такiя выпадкi не аднойчы сустракалiся летась. Сёлета ўласнiкi кватэр на гэту вуду ўжо не трапяць.

Эксперты сталiчнага рынку арэнды жылля былi ўпэўненыя, што эмацыянальны цiск з боку сусветнага фiнансавага крызiсу хутка паўплывае на цэннiкi элiтнага i арэнднага жылля. Аднак сапраўды элiтнага жылля ў Мiнску сёння не хапае, i яно было не вельмi дарагiм у параўнаннi з iншымi сталiцамi суседнiх еўрапейскiх дзяржаў. Сёння ў цэнтры сталiцы аднапакаёвая кватэра з сучаснай мэбляй каштуе мiнiмум 450 долараў плюс квартплата, цэннiк двухпакаёўкi пачынаецца з 500 долараў, а трохпакаёвая кватэра пасля еўрарамонту з усёй неабходнай бытавой тэхнiкай прапануецца не танней чым за 700—800 долараў.

Сапраўды ў апошнi месяц спецыялiсты агенцтваў нерухомасцi прымаюць вялiкую колькасць заявак ад клiентаў менавiта на таннае жыллё, але ў гэты ж час стандартнае жыллё ў сталiцы пачалi больш здымаць прадпрымальнiкi i спецыялiсты фiрмаў з Расii, Латвii, Лiтвы i Эстонii, работнiкi з Украiны i Кiтая. Улiчваючы факт стабiльнага попыту з боку гастарбайтараў, гаспадары стандартных i якасных кватэр будуць трымаць цэннiк арэнды на сённяшнiм узроўнi i надалей. Сяргей Кадол упэўнены, што мiнiмум да лютага арэнднае жыллё ў Мiнску не патаннее.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi мне патэлефанавала сяброўка са сталiцы Украiны i падзялiлася сваёй праблемай аб тым, як быццам бы на пустым месцы iстотна знiзiўся даход яе сям’
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика