"Стары Ольса" абрастае кліпамі
26 ноября 2008 Культура
Сяргей БУДКІН, Тузін гітоў Відэаграфія гурта "Стары Ольса" мае папоўніцца відэа на песьні "Абарона Крычава" і "Шлях", ужо гатовы неафіцыйны відэа‑ролік гурта на рэмікс песьні "У карчме", а таксама кліп на адну з самых вядомых песень "ольсаў" — "Літвін". "Мы працавалі над "Літвінам" тры гады і ўрэшце можам сказаць: відэа цалкам гатовае. Падчас здымак мы нават своеасаблівы рэкорд паставілі, сабраўшы ў адным месцы ажно 92 беларускія рыцары", — апавядае лідэр каманды і адзін з рэжысэраў новага відэа Зьміцер Сасноўскі. На "Шлях" сцэнар напісалі самі ўдзельнікі гурта, а вось ідэю відэа на "Абарону" прыдумаў польскі прадусар Томаш Унароўскі. У здымках, што праходзілі ў Варшаве, ўдзельнічалі прадстаўнікі польскіх рыцарскіх клюбаў. 30 лістапада беларускі гурт дае канцэрт у Маскве ў межах праекту "Фольк‑шаленства" (клюб "План Б"), а 6 сьнежня грае ў межах фэсту "Szczodre Gody", што праводзіцца ў Драгічыне (Польшча). У Менску ж гурт можна будзе пабачыць 25 сьнежня ў клюбе "Рэактар" на "Калядным фэсьце". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 ноября 2008 Культура Сяргей БУДКІН, Тузін гітоў Відэаграфія гурта "Стары Ольса" мае папоўніцца відэа на песьні "Абарона Крычава" і "Шлях", ужо гатовы неафіцыйны відэа‑ролік гурта на рэмікс песьні "У карчме", а таксама кліп на адну з самых вядомых песень "ольсаў" — "Літвін". "Мы... |
|