Моладзь арганізуе трыбунал над камунізмам
26 ноября 2008 Общество
Уладзімер Глод, Радыё Свабода З ініцыятывы шэрагу моладзевых дэмакратычных арганізацыяў сёньня ў Менску пройдзе круглы стол пад назовам “Камунізм - пад трыбунал”. Памкненьне моладзі падтрымала сэкцыя “Мэмарыял” Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. На дыскусію прыйдуць дасьледчыкі сталінскіх рэпрэсіяў Якаў Басін, Ігар Кузьняцоў і Леанід Маракоў. Старшыня “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч упэўнены: гэтая тэма ня траціць для Беларусі сваёй актуальнасьці й сёньня: “Мы вырашылі правесьці антыкамуністычную кампанію “Камунізм - пад трыбунал”, каб зьвярнуць увагу беларускага грамадзтва на тое, што адна з самых галоўных прычынаў, зь якой Беларусь і сёньня зьяўляецца недэмакратычнай краінай, - гэта ідэалёгія камунізму. Ёю прасякнутае ўсё грамадзка-палітычнае жыцьцё нашай краіны. Мы бачым паўсюль помнікі Леніну. Мы бачым, як адраджаюцца крывавыя імёны Сталіна і Дзяржынскага, якія праклятыя нават некаторымі самімі камуністамі. Таму мы лічым, што да грамадзтва трэба даносіць праўду аб злачынствах камунізму”. На круглым стале будуць абмяркоўваць і ідэю стварэньня віртуальнага музэю сталінскіх рэпрэсіяў. Там знойдуць сваё адлюстраваньне падзеі 1920-1940-х гадоў у Беларусі: геаграфія масавых расстрэлаў, колькасьць ахвяраў, біяграфіі забітых, бібліяграфія Усё гэта мяркуецца разьмясьціць на спэцыяльным сайце. Гісторык Ігар Кузьняцоў гаворыць, што такая праца пачалася яшчэ летась, калі вялі падрыхтоўку да 70-годзьдзя масавых рэпрэсіяў: “Тады было прынятае рашэньне стварыць сайт, на якім можна было б прадставіць усю інфармацыю пра рэпрэсіі ў Беларусі. Але тады мы ня здолелі гэтага зрабіць тэхнічна. Цяпер знайшоўся ініцыятар, які гатовы тэхнічна зрабіць сайт. Мы ўжо вызначылі асноўныя рубрыкі. А цяпер зьбяромся, каб ужо канчаткова вызначыцца з канцэпцыяй, якая менавіта інфармацыя будзе разьмяшчацца на сайце”. Зьміцер Дашкевіч лічыць, што сёньняшні круглы стол дапаможа ў асуджэньні камунізму як грамадзкай зьявы: “Паводле навуковых дадзеных, мы ведаем, што толькі ў Савецкім Саюзе камунізм зьнішчыў каля 29 мільёнаў чалавек. У той жа час фашызм ува ўсім сьвеце зьнішчыў 28 мільёнаў чалавек. То бок камуністы сваіх суграмадзянаў зьнішчылі больш. Але фашызм быў асуджаны на Нюрнбэрскім працэсе ў 1945 годзе. І паўстае лягічнае пытаньне: чаму камунізм, які прынёс больш ахвяраў, дагэтуль не асуджаны?” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 ноября 2008 Общество Уладзімер Глод, Радыё Свабода З ініцыятывы шэрагу моладзевых дэмакратычных арганізацыяў сёньня ў Менску пройдзе круглы стол пад назовам “Камунізм - пад трыбунал”. Памкненьне моладзі падтрымала сэкцыя “Мэмарыял” Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
|
|