21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Інвестыцыi стрымлiваюцца цяганiнай

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інвестыцыi стрымлiваюцца цяганiнай

Ва Урадзе

 

Паказальная ў гэтым сэнсе гiсторыя, што доўжыцца некалькi месяцаў, датычыцца МАЗа. У свой час прэм’ер сустрэўся з прэзiдэнтам сусветнага аўтагiганта, якi прапанаваў працаваць у кааперацыi з нашым аўтазаводам. "Мiнiстр жа маё даручэнне адносна прапрацоўкi гэтага праекта пераадрасаваў дырэктару МАЗа, той — камерцыйнаму дырэктару, якi, у сваю чаргу, спусцiў яго начальнiку аддзела знешнеэканамiчных сувязяў, — паведамiў Сяргей Сiдорскi. — Апошнi пiша iнвестару: "улiчваючы, што ў нас пакет сфармiраваны, i што мы — лепшая фiрма ў свеце, вы нам нецiкавыя". Натуральна, я вяртаю сваё даручэнне i пачынаю разбiрацца ў справе. I высвятляецца, што нiкому нiчога не патрэбна. У iх ёсць стабiльная зарплата, а грошы, якiя прапануе iнвестар, iх не цiкавяць". Падобны падыход выклiкаў у прэм’ера зразумелае абурэнне i крытыку. Ён лiчыць, што дзяржорганы не займаюцца рэальнай работай па прыцягненні замежных iнвестыцый.

"Некаторыя замежныя кампанii па 8 месяцаў вымушаныя хадзiць вакол нашых мiнiстэрстваў, выканкамаў i прапаноўваць iм свае праекты, а тыя ўсё абдумваюць iх мэтазгоднасць", — заўважыў кiраўнiк Урада. Таму патрабаванне заняцца рэальнай работай учора гучала не раз. Прэм’ер патлумачыў усiм прысутным, што час патрабуе паскорыць работу па прыцягненнi iнвестыцый. Краiне, заўважыў ён, будзе складана выжыць без iнвестыцый, без новых вытворчасцяў.

"Некаторыя замежныя кампанii па 8 месяцаў вымушаныя хадзiць вакол нашых мiнiстэрстваў, выканкамаў i прапаноўваць iм свае праекты, а тыя ўсё абдумваюць iх мэтазгоднасць", — заўважыў кiраўнiк Урада. Таму патрабаванне заняцца рэальнай работай учора гучала не раз. Прэм’ер патлумачыў усiм прысутным, што час патрабуе паскорыць работу па прыцягненнi iнвестыцый. Краiне, заўважыў ён, будзе складана выжыць без iнвестыцый, без новых вытворчасцяў.

Мiж iншым, у Мiнэканомiкi таксама не ў захапленнi ад iнвестыцыйнай дзейнасцi большасцi органаў дзяржкiравання. Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра эканомiкi Пятра Жабко, шэраг мiнiстэрстваў не пацвердзiлi раней узятыя абавязацельствы па асвойваннi iнвестыцый. Нягледзячы на перавыкананне задання па iнвестыцыях аблвыканкамамi, акрамя Мiнаблвыканкама i Мiнгарвыканкама, гэтага аказалася недастаткова для дасягнення паказчыка ў цэлым па краiне. Па вынiках года чакаецца, што рост iнвестыцый у асноўны капiтал складзе 120 працэнтаў пры прагнозе Урада па iх павелiчэннi на 125 працэнтаў. Ён удакладнiў, што па вынiках 11 месяцаў захаваецца бягучы тэмп росту iнвестыцый на ўзроўнi 123 працэнтаў, а па вынiках студзеня-снежня тэмп iх росту замарудзiцца да 120 працэнтаў. За дзевяць месяцаў у эканомiку краiны накiравана больш як 24 трыльёны рублёў. Адказваючы на пытанне прэм’ера наконт таго, хто не выконвае задання па прыцягненнi iнвестыцый, Пётр Жабко ўзгадаў пра Мiнпрам, Мiнтранс, Мiнсельгасхарч, канцэрны "Беллесбумпрам", "Белбiяфарм", "Белдзяржхарч", Мiнгарвыканкам, пад пытаннем i выкананне задання канцэрнам "Белнафтахiм".

Сёлета, праiнфармаваў Пётр Жабко, мiнiстэрства вядзе манiторынг амаль 800 iнвестпраектаў. Па iх, дарэчы, асвоена амаль 70 працэнтаў гадавога аб’ёму сродкаў. Разам з тым па 80 iнвестпраектах сродкi сёлета наогул не былi асвоеныя. Што ж датычыцца 80 важнейшых iнвестыцыйных праектаў, якiя зацверджаны Урадам, то ўсе яны выконваюцца ва ўстаноўленыя тэрмiны.

Гаворачы аб замежных iнвестыцыях, першы намеснiк мiнiстра паведамiў, што iх прыцягнута ў асноўны капiтал за дзевяць месяцаў 1,5 мiльярда долараў ЗША. Гэта складае 57 працэнтаў ад задання на год. Прамых замежных iнвестыцый прыцягнуты 661 мiльён долараў, цi 47 працэнтаў ад задання.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Складаным для чыноўнiкаў выдалася ўчарашняе пасяджэнне Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, прысвечанае iнвестыцыйнай дзейнасцi. Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика