Прызёры Паралімпiяды ў Пекiне ўдастоены дзяржаўных узнагарод
Прызёры Паралімпiяды ў Пекiне ўдастоены дзяржаўных узнагарод
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў спартсменаў-iнструктараў нацыянальнай каманды краiны на iнваспорту дзяржаўнымi ўзнагародамi. Ордэна Пашаны ўдастоены Сяргей Пунько, Тамара Сiвакова i Ірына Фядотава, медаля "За працоўныя заслугi" — Вольга Зiнкевiч i Раман Макараў. Гэтымi ўзнагародамi яны адзначаны за дасягненнi высокiх спартыўных вынiкаў на ХIII летнiх Параалiмпiйскiх гульнях 2008 года ў Пекiне (КНР), значны ўклад у развiццё фiзiчнай культуры i спорту. Ганаровае званне заслужанага трэнера Беларусi прысвоена галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды на iнваспорту Тамары Шыманскай, заслужанага майстра спорту — спартсмену-iнструктару Людмiле Ваўчок. За дасягненне значных спартыўных вынiкаў на Пар- алiмпiйскiх гульнях у Пекiне, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена Уладзiславу Антонаву, Мiкалаю Без’язычнаму, Алене Драздовай, Уладзiмiру Iзотаву, Аляксандру Лiтвiненку, Сяргею Плашчынскаму, Дзмiтрыю Салею i Мiкалаю Шудзейку. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў спартсменаў-iнструктараў нацыянальнай каманды краiны на iнваспорту дзяржаўнымi ўзнагародамi.
|
|