21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дублёнкі без дакументаў

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дублёнкі без дакументаў

На аўтадарозе Брэст—Тамашоўка ехаў беспрацоўны з Брэста. Каля в. Прылукi яго машыну спынiлi аператыўнiкi. У "Фольксвагене" знаходзiлiся дублёнкi, курткi, футра i цацкi на ёлку. На тавар коштам 232 мiльёны не было дакументаў.

Сымон Свiстуновiч.

 

Дабраўся да Сподняга

У хату да пенсiянеркi ў Давыд-Гарадку залез злодзей i выкраў усю бялiзну.

І хоць састарэлая не магла дакладна сказаць, калi гэта здарылася, мiлiцыя знайшла рабаўнiка. Iм аказаўся беспрацоўны з в. Завiлеўе Драгiчынскага раёна. Праўда, не ўсю бялiзну ўдалося вярнуць бабулi.

Сымон Свiстуновiч.

 

На вулiцы, у лiфце i ў кватэры

рабiлi свае чорныя справы аматары чужых грошай. У першым выпадку а палове дванаццатай ночы невядомы напаў у Жлобiне на дзяўчынку i забраў у яе сумачку, дзе было 80 долараў i 300 тысяч рублёў. У Рэчыцы 50-гадовы мужык, дарэчы, раней судзiмы, днём у лiфце шматпавярховiка прымусiў дзяўчыну аддаць яму ўсе наяўныя (iх было 50 тысяч). А ў Гомелi неаднаразова судзiмы вечарам у гасцях у час выпiўкi сiлком адабраў у другога чалавека 200 долараў i 170 тысяч рублёў. Дарэчы, сёлета ён выйшаў на волю з калонii. Мiлiцыя шукае яго.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

Дзейнiчаў нахабна

Калi б раней судзiмы рабочы завода "Светлагорскарммаш" не ведаў, што ў рэстаране iндывiдуальнага прадпрымальнiка няма сiгналiзацыi, дык ён бы не дзейнiчаў так нахабна. А менавiта: пасярод ночы разбiў вiтрыну i зрабiў там "рэвiзiю". У тым сэнсе, што забраў 1 340 тысяч рублёў. Пралiчыўся: праз некаторы час трапiў у рукi мiлiцыi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

Еўра — фальшыўка, грыўнi — сапраўдныя

Iндывiдуальны прадпрымальнiк з Данецка вырашыў абмяняць купюру ў 200 еўра ў адным з банкаў Гомеля. Ды тут яго i затрымалi. Бо купюра — падробка. Гомель не прымае, маўляў, фальшыўкi як "творы" плоскага афсетнага друку. Дзе ўзялi яе? У iншым абменным пункце Гомеля, быў адказ. Мужчыну затрымалi для высвятлення абставiнаў. Непрыемнасць i ў грамадзянкi Украiны, якая жыве ў Чарнiгаве i ва ўласнасцi якой прыватны дом у вёсцы Галкi Брагiнскага раёна. Нехта падабраў ключы да замка i ўкраў 3715 грыўняў i 50 тысяч беларускiх рублёў. Сапраўдных грошай, непадробленых.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.      

Эх, капітан, капiтан...Супрацоўнiкамi ДПС Гомеля ў пойме Прыпяцi паблiзу вёскi Баравiкi Мазырскага раёна быў затрыманы капiтан цеплахода прадпрыемства "Нiжняе—Прыпяцкае".

Пры праверцы яго аўтамабiля ў iм было знойдзена 35 кiлаграмаў рыбы. Дакументы, што пацвярджалi б законнасць валодання ёй, зразумела, адсутнiчалi. "Улоў" быў перададзены ў гандлёвую сетку.   Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Беларускага мiльярдэра ўзялi ва Ўкраiне... У Жытомiрскай вобласцi затрыманы наш грамадзянiн, якога беларускiя праваахоўнiкi аб’явiлi ў мiжнародны вышук у вераснi мiнулага года: на яго сумленнi, як мяркуецца, 1 мiльярд рублёў урону.Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, падазраецца затрыманы ва ўчыненнi шэрагу махлярстваў, ахвярамi якiх сталi камерцыйныя i дзяржаўныя прадпрыемствы, i ўхiленнi ад выплаты падаткаў. Выкарыстоўваючы падстаўныя фiрмы, аферыст "спецыялiзаваўся" ў асноўным на ўхiленнi ад выплаты мытных пошлiн. Мiж iншым, за спiнай у мужчыны яшчэ той "багаж": ён прыцягваўся да крымiнальнай адказнасцi за выкраданне людзей, вымаганне i махлярства. Што датычыцца "скалочанага" мiльярда, то махляру хапiла на гэта ўсяго каля трох гадоў.   Ігар ГРЫШЫН.

 

 

700 мiльёнаў — ва ўласную кішэню     Пракуратурай Партызанскага раёна сталiцы ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да 49-гадовага мiнчанiна, адказнай асобы ААТ "Мiнскi праектна-канструктарскi тэхнiчны iнстытут". Як мяркуецца, за непрацяглы час гэтаму чалавеку працуючы на iншай пасадзе ў згаданым таварыстве, удалося набiць свае кiшэнi значным капiталам. Падазраецца гэтая адказная асоба ў тым, што ўчынiла крадзеж з сакавiка 2006 па лiстапад мiнулага года 700 мiльёнаў рублёў.   Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аўтадарозе Брэст—Тамашоўка ехаў беспрацоўны з Брэста. Каля в. Прылукi яго машыну спынiлi аператыўнiкi. У "Фольксвагене" знаходзiлiся дубл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика