У ТОЙ ГОД У МЯНЕ НЕ БЫЛО ЛЕТА...
У ТОЙ ГОД У МЯНЕ НЕ БЫЛО ЛЕТА...
Я расла прасунутай у батанiчным накiрунку дзяўчынкай. Ну, усякiя там бiялагiчныя алiмпiяды, гурткi юнатаў, тычынкi-песцiкi... Таму i на ўласнай дачы, стаўшы дарослай, разгадавала пышны агарод, нiчым не горшы за багатыя вясковыя грады. I вось бульба пасаджана, кроп-пятрушка ўзышлi, парнiкi накрытыя... Капуста толькi засталася. Расада — з Камароўкi, адборная. А тут спякота выпала неймаверная, сонца смалiць няшчадна. Палiваеш — тут жа ўсё выпарваецца. Вось бы цянёк для маiх раслiнак! У вёсцы, памятаю, мы на гэтыя мэты дзядоўнiк выкарыстоўвалi. Цi альховыя галiнкi. А тут нi алешнiку, нi дзядоўнiку. I вось на беразе Свiслачы бачу высачэзныя, вышэй за мой рост, раслiны — выкарыстоўваючы свае батанiчныя напрацоўкi, адзначаю, што сямейства парасонавых. Лiсты сакавiтыя, сцяблiны тоўстыя, аж сок па руках цячэ. Па беразе гуляла жанчына з хлопчыкам. Уважлiва паглядзела на мяне, сказала, што раслiна называецца баршчэўнiкам i што некаторыя яе вiды ядавiтыя. Я прапусцiла яе словы мiма вушэй. Ну ядавiтыя, дык i што? Я ж не есцi iх збiраюся. Наламала цэлае бярэмя, прыкрыла сваю капусту... Ужо па дарозе дадому рукi пачалi крыху смылець, з’явiлiся чырвоныя плямiнкi. I на нагах дзе-нiдзе — таксама. Палiчыла, што гэта сонца напякло. Ноччу пачаўся кашмар. Рукi жудасна распухлi, iм не знаходзiлася месца. Пальцы нагадвалi кароткiя каўбаскi. Ранiцай па скуры папаўзлi пухiры — як ад моцнага апёку. I тут я ўспомнiла словы той жанчыны... Позна! Нават на нагах, куды трапiлi кроплi соку, скура пакрылася пухiрамi. На рукi проста немагчыма было глядзець, а тым больш каму паказваць. Ну хiба толькi ўрачу на знакамiтай Прылуцкай. Ён дадаў страху: маўляў, за сваё жыццё сутыкнуўся з трыма "ляталамi" (г.зн. лятальнымi зыходамі) пасля апёкаў баршчэўнiкам Сасноўскага. Ды i цяпер, расказаў, на стацыянары лечацца пяць чалавек, каму спатрэбiлася "капустку прыкрыць". Нiчога не скажаш, прыемная перспектыва: у разгар лета — на Прылуцкую... I не пахвалiшся нiкому. Карацей, не было ў мяне тым летам адкрытых кофтачак, кароткiх рукавоў. Старалася насiць адзенне, што прыкрывала рукi ледзь не да кончыкаў пальцаў. Ведаеце ж, як цяжка праходзяць апёкi, нават маленькiя, ад патэльнi, напрыклад. А тут месца жывога не было. Пухiры лопалiся, скура вiсела скруткамi. Сур’ёзныя таблеткi, безлiч мазяў, заечы, гусiны тлушч, прымочкi, крэмы...Так i лета прайшло. I асаблiва крыўдна было за тое, што лiчыла сябе сябрам усiх раслiнаў. Зрабiла выснову: нельга пераацэньваць сваiх ведаў, а вось людзей слухаць варта заўсёды, быць цiкаўным — за спiнай не насiць! Цяпер, калi бачу адзiнкавыя раслiны баршчэўнiку, з вялiкаю перасцярогай знiшчаю. I называю адрас, дзе адбылася першая сустрэча з агрэсiўнай чужой раслiнай — вёска Караваева на Пухаўшчыне, мост цераз Свiслач. Аднаму той зараснiк ужо не адолець. Арына ПРОНЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я расла прасунутай у батанiчным накiрунку дзяўчынкай. Ну, усякiя там бiялагiчныя алiмпiяды, гурткi юнатаў, тычынкi-песцiкi... Таму i на ўласнай дачы,
|
|