Сёння — Дзень Слуцкага збройнага чыну
27 ноября 2008 Общество
Наша Ніва 88 гадоў таму, 27 лістапада 1920 г., на Случчыне распачаліся баявыя дзеяньні супраць бальшавікоў, якія пасоўваліся з усходу. Збройны супраціў аказвала 1‑я Слуцкая брыгада, што складалася з двух палкоў: Слуцкага і Грозаўскага. Брыгада, а яе ўзначаліў Антон Сокал-Кутылоўскі, была сфармавана паводле рашэньня Зьезду случчакоў, што прайшоў 14 лістапада, на ім таксама быў створаны палітычны орган - Рада Сулуччыны (узначаліў Уладзімер Пракулевіч). Паўстанцы прызнавалі вярхоўнай уладай на Беларусі Найвышэйшую раду БНР. Случчакі трымалі фронт працягласьцю 60 км па лініі Капыль — Цімкавічы — Вызна, а найбольш значныя баі адбыліся ля вёсак Морач, Вызна, мястэчкаў Капыль ды Семежава. 13 сьнежня паўстанцы нават здолелі заняць Семежава. Пад канец сьнежня паўстаньне было задушана, а змагары мусілі перайсьці за раку Лань, на польскі бок мяжы. *** На эміграцыі пасьля вайны дзень 27 лістапада адзначаўся як Дзень Герояў. А на поўдні Баварыі, ля возера Лютэнззэ (гэта на мяжы з Аўстрыяй, непадалёк ад зімовага курорту Гарміш-Партэнкірхен) ў 1948 г. беларусамі, што тады знаходзіліся ў паваенных лягерах для перамешчаных асоб, быў пастаўлены помнік слуцкім паўстанцам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 ноября 2008 Общество Наша Ніва 88 гадоў таму, 27 лістапада 1920 г., на Случчыне распачаліся баявыя дзеяньні супраць бальшавікоў, якія пасоўваліся з усходу.Збройны супраціў аказвала 1‑я Слуцкая брыгада, што складалася з двух палкоў: Слуцкага і Грозаўскага.
|
|