21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надзейныя ўклады

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзейныя ўклады

Дэпутаты турбуюцца пра iндывiдуальных прадпрымальнiкаў

Абяцанне захаваць грашовыя сродкi, размешчаныя грамадзянамi на рахунках i ў банкаўскiя ўклады, — беларускi адказ фiнансаваму крызiсу. Фiзiчным асобам гарантуецца поўная захаванасць iх зберажэнняў як у нацыянальнай, так i ў замежнай валюце. У тым выпадку, калi Нацбанк адклiкае ў банка лiцэнзiю на правядзенне аперацый па ўкладах, пакрываецца 100 працэнтаў сумы размешчаных сродкаў. Прыемным бонусам стане i тое, што не трэба будзе дэклараваць даходы, маёмасць i крынiцы грашовых сродкаў пры размяшчэннi iх на рахунках (ва ўклады). Гэта ж датычыцца i аперацый па пераводзе такiх сродкаў з замежных банкаў у айчынныя.

Адпаведны дэкрэт кiраўнiка дзяржавы ўчора быў прыняты да ведама нiжняй палатай парламента. Выступаючы ў Авальнай зале, першы намеснiк старшынi праўлення Нацбанка Беларусi Павел Калаур заўважыў: "Дэкрэт прыняты ў даволi няпростых умовах — умовах сусветнага крызiсу. І гэта з’яўляецца рэакцыяй на тыя новыя выклiкi, з якiмi сутыкнулася наша эканомiка". Мяркуецца, што з новаўвядзеннямi ахвотнiкаў даверыць свае зберажэннi банку стане больш. А ўклады насельнiцтва — адзiн з асноўных рэсурсаў для крэдытавання эканомiкi (у рэсурснай базе банкаў на iх прыпадае 24 працэнты). Як адзначыў спадар Калаур, дадатковыя стымулы, прадугледжаныя дэкрэтам, разам з папярэдне прынятымi рашэннямi ў гэтай сферы ствараюць прывабныя ўмовы не толькi для грамадзян Беларусi, але i для нерэзiдэнтаў.

Павел Калаур запэўнiў дэпутатаў у тым, што банкi таксама вiтаюць прыняцце новых нормаў: "Банкам вельмi добра, калi дзяржава бярэ дадатковую абарону ўкладчыкаў, — яны маюць магчымасць больш шырокага прыцягнення сродкаў". Ён прызнаў, што новаўвядзеннi патрабуюць ад банкаў больш якаснага вядзення бiзнэсу, аднак гэтага патрабуюць не толькi наглядны орган (Нацбанк), але i акцыянеры банка".

Цi хопiць грошай у фондах спецыялiзаванага Агенцтва (якое пачне дзейнiчаць ужо налета), каб "раздаць пазыкi" пакрыўджаным укладчыкам? Чакаецца, што ў яго скарбонцы на старце будзе 285 млрд беларускiх рублёў (Нацыянальны банк i ўрад зробяць грашовыя ўзносы ў роўных долях — па 100 млрд рублёў, да таго ж, 85 млрд рублёў налiчвае сёння гарантыйны фонд, якi дзейнiчае пры Нацбанку). Як адзначыў Павел Калаур, сродкаў на першапачатковым этапе будзе недастаткова (у адпаведнасцi з сусветнай практыкай неабходна "запасцiся" сумай як мiнiмум у пяць працэнтаў ад укладзеных насельнiцтвам грошай — у Беларусi гэта 700 млрд рублёў). Аднак прадугледжана магчымасць прадастаўлення пазык з бюджэту i крэдытаў ад Нацбанка, "так што ў выпадку неабходнасцi патрэбная сума будзе дадзена Агенцтву для выканання абавязкаў". Адлiчэннi банкаў налета павiнны папоўнiць фонды Агенцтва яшчэ на 100 млрд рублёў. Акрамя таго, Нацбанку даюцца шырокiя паўнамоцтвы ў тым, што тычыцца рэгiстрацыi, лiцэнзавання, праверкi дзейнасцi банкаў. Гэта дазволiць зменшыць рызыкi...

Дзяржава гарантуе захаванасць укладаў фiзiчным асобам, аднак iндывiдуальных прадпрымальнiкаў новаўвядзеннi не крануць. Гэты дыспарытэт выклiкаў занепакоенасць некаторых дэпутатаў. Адказваючы на iх пытаннi, першы намеснiк старшынi праўлення Нацбанка падкрэслiў, што такi падыход адпавядае мiжнароднай практыцы. "Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, як i юрыдычныя асобы, адносяцца да iншай катэгорыi. Менавiта грамадзянам часам цяжка вызначыць, наколькi ўстойлiвы i надзейны той цi iншы банк. Той, хто займаецца прадпрымальнiцтвам, па абавязку абранай дзейнасцi павiнен дадаткова забяспечваць абарону сябе самастойна". Ён дадаў, што дэкрэт — гэта толькi дадатковы механiзм у вялiкай сiстэме рэгулявання дзейнасцi банкаў. Сiстэма, паводле яго слоў, скiраваная ў цэлым на абарону iнтарэсаў крэдытораў. "Улiчваючы ўсе гэтыя механiзмы i жорсткае рэгуляванне банкаў, мы лiчым цалкам дастатковай на сённяшнiм этапе абароненасць юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў". Ён нагадаў, што нiхто не забараняе бiзнэсменам мець мноства бягучых рахункаў у розных банках — тут няма абмежаванняў. "Прадпрымальнiк павiнен належным чынам дыферэнцыяваць свае грашовыя патокi, кiраваць сваiмi рызыкамi i самае галоўнае — старацца выбiраць надзейны банк, аналiзуючы папярэдне яго стан", — рэзюмаваў выступоўца. У гутарцы з журналiстамi Павел Калаур адзначыў, што не выключана павышэнне стаўкi рэфiнансавання да канца года: "Паглядзiм на сiтуацыю — i тады прымем рашэнне".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абяцанне захаваць грашовыя сродкi, размешчаныя грамадзянамi на рахунках i ў банкаўскiя ўклады, — беларускi адказ фiнансаваму крызiсу. Фiзiчным асобам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика