Папраўкi на ўзрост
Папраўкi на ўзрост
Народныя абраннiкi прынялi ўчора ў першым чытаннi змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя акты пенсiйнага заканадаўства "Папраўкi абумоўлены галоўным чынам увядзеннем у дзеянне з першага студзеня 2009 года закона аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi" — паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, выступаючы ў Авальнай зале. Паводле яго слоў, у перспектыве прафесiйныя пенсii прыйдуць на змену сённяшнiм датэрмiновым пенсiям па ўмовах працы. "Прапануецца вызначыць парадак сумiравання прафесiйнага i спецыяльнага стажу для ранняй пенсii, увесцi правiлы кампенсацыi расходаў агульнай сiстэмы на выплату працаўнiку датэрмiновай пенсii, устанавiць роўныя ўмовы атрымання права на пенсiю для працаваўшых як да, так i пасля ўвядзення прафесiйнага пенсiйнага страхавання. Уводзячы ў 2009 годзе новы вiд абавязковага сацыяльнага пенсiйнага страхавання, мы павiнны ў некаторай ступенi кампенсаваць абавязковую нагрузку на працадаўцаў". Таму памер узносаў працадаўцаў на пенсiйнае страхаванне будзе знiжаны з 29 да 28 працэнтаў, а заробак для налiчэння ўзносаў — абмежаваны. Дэпутаты цiкавiлiся верагоднасцю павелiчэння пенсiйнага ўзросту. Мiнiстр адзначыў, што давядзецца сур’ёзна абмяркоўваць гэту тэму i прымаць узважанае рашэнне. "На сёння ёсць шмат аргументаў "за" i шмат аргументаў "супраць", але рашэнне мы прымем разам з вамi. У iнтарэсах нашых грамадзян i з улiкам магчымасцяў нашай эканомiкi", — запэўнiў ён народных абраннiкаў. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Папраўкi абумоўлены галоўным чынам увядзеннем у дзеянне з першага студзеня 2009 года закона аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi" — паведам
|
|