За неадпаведнасць цаны тавару цэнніку на яго — штраф
За неадпаведнасць цаны тавару цэнніку на яго — штраф
З пытаннем, якое датычыцца, напэўна, многiх з нас, у рэдакцыю патэлефанаваў мiнчанiн. У згаданай iм сiтуацыi хоць бы раз быў кожны. — Я часта раблю пакупкi ў магазiнах адной вядомай сеткi (назва ў рэдакцыi маецца. — С.Р.). І хоць размешчаны яны ў розных раёнах горада, паўсюдна назiраю аднолькавую сiтуацыю вакол цэннiкаў. Па-першае, на халадзiльных вiтрынах iх так шмат, прычым не на супраць "свайго" тавару, што нешта зразумець — колькi ж i якi ўласна каштуе — практычна немагчыма. Па-другое, заяўленая на цэннiку i "прабiтая" на касе цана часам не супадае. Рознiца невялiкая, кожны раз сварыцца з прадаўцом не хочацца, але непрыемна, што цябе такiм чынам дураць. Што рабiць у такой сiтуацыi? Цi кантралюе нехта, што цэны вось так могуць не супадаць? — пытаўся заяўнiк. — Правiламi ажыццяўлення рознiчнага гандлю асобнымi вiдамi тавараў i грамадскага харчавання, зацверджанымi пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 красавiка 2004 года № 384 устаноўлены патрабаваннi да цэннiкаў. Згодна з iмi, яны павiнны афармляцца аднастайна i дакладна, — патлумачыла кансультант упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Антанiна Палякова. — Яны павiнны ўтрымлiваць найменне тавару, яго гатунак, цану за адзiнку вагi цi адзiнку тавару, iнфармацыю аб утрыманнi генетычна мадыфiкаваных складовых (кампанентаў), а таксама подпiс асобы, упаўнаважанай прадаўцом, дату афармлення цэннiка. Інфармацыя аб цане на цэннiку павiнна адпавядаць цане тавару. У выпадку, калi звесткi не супадаюць, выходзiць, што прадавец прадаставiў недакладную iнфармацыю пра тавар, iншымi словамi, парушыў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў" i Правiлы гандлю. За парушэнне апошнiх устаноўлена адмiнiстрацыйная адказнасць — штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велiчынь. Пратаколы пра такiя адмiнiстрацыйныя правапарушэннi маюць права складаць упаўнаважаныя службовыя асобы Мiнiстэрства гандлю, упраўленняў гандлю i паслуг аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пытаннем, якое датычыцца, напэўна, многiх з нас, у рэдакцыю патэлефанаваў мiнчанiн. У згаданай iм сiтуацыi хоць бы раз быў кожны. — Я часта раблю п |
|