Знiжкi будуць
Знiжкi будуць
Не так даўно мы з’ехалiся з бацькамi — памянялi дзве кватэры на адну. На жаль, лiчыльнiкаў вады ў ёй няма. Калi мы да канца года iх за свой кошт паставiм, цi будзем мець iльготы на аплату гэтага вiду паслуг? Сям’я Зуевых, г. Мiнск. г. Мiнск.Парадак спагнання платы за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi ўстаноўлены пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 1999 г. № 1332 (з улiкам дапаўненняў, унесеных пастановай ад 20 лютага 2008 г. № 233). У прыватнасцi, плата за паслугi водазабеспячэння i каналiзацыi з наймальнiкаў, уласнiкаў жылых памяшканняў, членаў арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў, якiя ўстанавiлi ў 2008 годзе за кошт уласных сродкаў у эксплуатуемым жыллёвым фондзе iндывiдуальныя прыборы ўлiку расходу вады i заключылi дагаворы з арганiзацыяй, якая забяспечвае вадой, спаганяецца ў першыя 2 гады пасля ўстаноўкi ўказаных прыбораў з 20-працэнтнай скiдкай з тарыфаў на гэтыя паслугi, што ўстанаўлiваюцца заканадаўствам. Плата за такiя ж паслугi з указаных асобаў, якiя ўстанавiлi за кошт уласных сродкаў у эксплуатуемым жыллёвым фондзе iндывiдуальныя прыборы ўлiку расходу вады i да 1 студзеня 2008 г. заключылi дагаворы з арганiзацыяй, якая забяспечвае вадой, збiраецца ў першыя 3 гады пасля ўстаноўкi прыбораў з 20-працэнтнай скiдкай з тарыфаў на гэтыя паслугi, што ўстанаўлiваюцца заканадаўствам. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не так даўно мы з’ехалiся з бацькамi — памянялi дзве кватэры на адну. На жаль, лiчыльнiкаў вады ў ёй няма. Калi мы да канца года iх за свой кошт паста |
|