21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На здзiўленне Дывiну

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На здзiўленне Дывiну

Інвестыцыі — у вёску

 

На I Беларускiм iнвестыцыйным форуме ў Лондане выступаў бiзнэсмен з Германii Буркхард Ёль. Яго фiрма "Лангхайнрых Канфекцыён Бел" мае 175-гадовую гiсторыю i свае фiлiялы ў многiх краiнах Еўропы. А нядаўна ён адкрыў прадпрыемства па пашыве сталовай i пасцельнай бялiзны ў вёсцы Дывiн Кобрынскага раёна. З гэтай нагоды i выступаў. Нямецкi прамысловец даў вельмi станоўчую характарыстыку нашай краiне i яе працаўнiкам. Натуральна, што да яго слоў прыслухоўвалiся: ён жа мае вопыт работы, i не ў сталiцы, а ў самай звычайнай беларускай глыбiнцы.

А ў Дывiне цяпер гавораць, што заснавальнiк збiраецца пашыраць фабрыку, значыць яшчэ больш мясцовых людзей змогуць знайсцi работу дома. Для многiх гэта вельмi вялiкая ўдача — займець працу ў вялiкай вёсцы, якая некалi нават была райцэнтрам. Цяпер у Дывiне жыве каля 3600 чалавек. З 23 ранейшых прадпрыемстваў i арганiзацый, якiя дзейнiчалi ў населеным пункце раней, засталiся адзiнкi. Гады чатыры таму пры падрыхтоўцы матэрыялу пра лёс былых райцэнтраў давялося гутарыць з вясковымi жанчынамi. Да гэтага часу помнiцца горыч iх настрою, калi яны ўспамiналi пра дывiнскую ранiцу былых часоў. Ранiцай вулiцы лiтаральна ажывалi, людзi спяшалiся на работу, вiталiся, гаманiлi, абменьвалiся навiнамi. Усё-такi вёска, амаль усе ведаюць адзiн аднаго, таму праходзiць мiма моўчкi, як ў горадзе, не было прынята. А потым прадпрыемствы пачалi пакрысе мялець i вымiраць. I ранiцы зрабiлiся глухiмi, малалюднымi, мала чым адметнымi ад iншай пары дня. Людзi ж сталi падавацца хто куды. Некаторыя паехалi на заробкi ў вялiкiя гарады, найчасцей у Расiю. Iншыя спрабавалi шчасця ў адкрыццi ўласнай справы, але стварыць паспяховы бiзнэс у населеным пункце, дзе насельнiцтва, мякка кажучы, не багатае, аказалася вельмi складана. Асобныя сем’i ўпор зрабiлi на ўласную гаспадарку, развялi свiней, кароў. Нехта зарабляў шоп-турамi, iншыя ж прызвычаiлiся да рызыкоўнага кантрабанднага прадпрымальнiцтва: Дывiн жа размешчаны амаль на мяжы з Украiнай. Пэўная ж частка найменш устойлiвых да цяжкасцяў суайчыннiкаў пайшла па шляху найменшага супрацiўлення — пачала пакрысе спiвацца. Адным словам, сацыяльны малюнак у старажытным мястэчку, якому яшчэ вялiкi князь Жыгiмонт III у сярэднiя вякi выдаў права на штотыднёвыя кiрмашы, склалася непрывабная, шэрая.

Як толькi ў вёску наязджалi кiраўнiкi раёна, прадстаўнiкi iнфармацыйна-прапагандысцкiх груп, iх сустракалi аднолькава: "Пра якую iдэалогiю вы тут талкуеце? Дайце работу i магчымасць зарабiць!" Таму не даводзiцца здзiўляцца, што патэнцыяльнага iнвестара ў райвыканкаме сустрэлi як роднага. Нямецкаму госцю прапанавалi пусты будынак былога швейнага прадпрыемства аб’яднання "Брэстмесцпрам". Замежны прадпрымальнiк нядоўга разварочваўся. Лiтаральна за некалькi месяцаў былi адрамантаваны памяшканнi, завезены сыравiна i абсталяванне. I сотня жыхароў Дывiна i навакольных вёсак уладкавалася на работу.

Сёння на фабрыцы працуе 119 чалавек. Пасля мясцовага сельгаспрадпрыемства гэта другая па колькасцi работнiкаў установа ў вёсцы. Абсалютная большасць занятых — жанчыны. Паводле слоў галоўнага iнжынера Анатоля Дзегцярова, галоўнае патрабаванне да прэтэндэнтак пры прыёме на працу — вопыт работы ў швейнай вытворчасцi. Так што змаглi ўладкавацца i тыя, хто гэту работу з развалам былога прадпрыемства страцiў.

Цэх вырабляе пасцельную бялiзну, абрусы, сурвэткi з матэрыялу, якi прывозяць з-за мяжы, i адпраўляе прадукцыю зноў жа замежнаму заказчыку. Такiм чынам, тут не займаюцца пошукам сыравiны, рынку збыту, гэта робiць галаўное прадпрыемства. Заснавальнiку швейны цэх у Дывiне цiкавы таннай, па еўрапейскiх мерках, рабочай сiлай, а дывiнцам — нармальнай, па вясковых мерках, зарплатай. Сёння заробак крыху перавысiў 600 тысяч рублёў. I жанчыны гэтым задаволеныя.

Таццяна Свiдуновiч, Наталля Ядамава, Тамара Крачко — дывiнчанкi. Усе маюць падобныя гiсторыi, перабiвалiся выпадковым заробкам, як пра падарунак лёсу марылi пра ўладкаванне на пастаянную працу. I такiм паваротам у сваiм жыццi вельмi задаволеныя. Тым больш што акрамя работы прадпрыемства гарантуе поўны сацыяльны пакет, згодна з беларускiм заканадаўствам. Варта адзначыць i асобныя "дробязi", якiя робяць працоўныя буднi швейнiкаў крыху больш прыемнымi. Тым, хто дабiраецца на працу грамадскiм транспартам, фiрма аплачвае кошт праезду. На святы працаўнiкi атрымлiваюць падарункi для дзяцей. Чай i каву ў перапынках гатуюць з чыстай вады, якую таксама закупляе прадпрыемства. На вытворчасцi ёсць сучасныя бытавыя памяшканнi. Падчас абедзеннага перапынку ў пакоi адпачынку свой абед можна разагрэць у мiкрахвалёўцы, ёсць чайнiкi i ўвесь неабходны посуд. Гардэробны i душавы пакой ззяюць чысцiнёй i прываблiваюць зручнасцю. Словам, створаны ўсе ўмовы для нармальнай працы людзей.

I людзi стараюцца. Паводле сведчання дырэктара прадпрыемства Валянцiны Шугай, замежны партнёр задаволены працай дывiнцаў. Тут вырабляюць прадукцыю строга ў адпаведнасцi з пажаданнямi заказчыка: пашыюць сурвэтку альбо абрус зададзенага колеру, памеру з таго матэрыялу, якi адпавядае густу спажыўца. Бываюць такiя спецыфiчныя заказы, як, напрыклад, адна адмысловая, што замовiла нямецкая кавярня. Сурвэтку, вядома, зрабiлi i заказчыку адправiлi. Калi гаспадару кавярнi работа спадабаецца, хто ведае, можа, ён прышле новы заказ. Швейны цэх так i працуе: з аглядкай не на вал, а на канкрэтнага спажыўца.

Да гэтага часу ўсю прадукцыю, вырабленую ў кобрынскай вёсцы, адразу ж адгружалi за мяжу. А цяпер вырашылi выпускаць некаторую яе колькасць для ўнутранага рынку. Як паказалi выставы, кiрмашы, у якiх удзельнiчалi дывiнскiя швейнiкi, попыт на прыгожую пасцельную i сталовую бялiзну ёсць. Таму вельмi хутка будуць прапанаваныя невялiкiя яе партыi айчынным гандлёвым арганiзацыям.

***

Сёння на Брэстчыне 25 гарадоў раённага падпарадкавання i пасёлкаў гарадскога тыпу. У iх жыве больш за 260 тысяч чалавек, або 18,5 працэнта насельнiцтва вобласцi. Тут выпускаецца чвэрць ад усяго аб’ёму прамысловай вытворчасцi. Праграмай развiцця малых гарадоў да 2010 года прадугледжана рэалiзацыя 47 важнейшых iнвестыцыйных праектаў на суму больш за 850 мiльярдаў рублёў. Шэраг з гэтых праектаў ужо ажыццёўлены. Можна назваць замежныя прадпрыемствы па вытворчасцi сродкаў аховы раслiн i ўтылiзацыi жывёльнай сыравiны пад Бярозай, гумавых ушчыльняльнiкаў да аўтамабiляў пад Баранавiчамi, камбiнат па вытворчасцi свiнiны каля Ляхавiчаў. Але iнвестыцыi — свае цi замежныя, як паветра, патрэбны таксама вялiкiм вёскам, пасёлкам, асаблiва тым, дзе раней была развiта невялiкая прамысловасць.

Паводле iнфармацыi Кобрынскага райвыканкама, у раёне зарэгiстравана 52 замежныя прадпрыемствы. Дзясятак з iх працуюць даволi паспяхова. Буйнейшае з гэтага дзясятка — фабрыка дзiцячых цацак "Палессе", прадпрыемства мае 90 мiльярдаў рублёў гадавога абароту. На другiм месцы, так бы мовiць, па ўдаласцi праекта называюць звычайна дывiнскую фабрыку.

Калi ўсё пойдзе, як задумана, ужо налета iнвестар выдзелiць неабходныя сродкi на пашырэнне вытворчасцi. Работай будуць заняты паўтары сотнi жанчын. Значыць, мясцовай уладзе трэба будзе шукаць iнвестара, каб адкрыць у вёсцы яшчэ адно прадпрыемства, дзе маглi б працаваць мужчыны. I тады, можна спадзявацца, што Дывiн канчаткова ажыве, вернуцца яго ранейшыя iмклiва-дзелавыя ранiцы.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Кобрынскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На I Беларускiм iнвестыцыйным форуме ў Лондане выступаў бiзнэсмен з Германii Буркхард Ёль. Яго фiрма "Лангхайнрых Канфекцыён Бел" мае 175-га
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика