21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы навучыліся жыць з густам i закусваць са смакам

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы навучыліся жыць з густам i закусваць са смакам

Сiтуацыя на рынку прадуктаў харчавання i праблематыка iх iмпарту i вытворчасцi ў кантэксце глабальнага фiнансавага крызiсу — тэма гутаркi з вядомым беларускiм эканамiстам i даследчыкам, старшынёй Савета аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам.

— Леанiд Фёдаравiч, неяк у гутарцы з кухарам з Германii (ён прыехаў да нас на часовую працу i абмяняцца вопытам па запрашэннi сталiчнага рэстарана "Вестфалiя") спытаў, што яму запомнiлася ў Мiнску. Яго адказ моцна здзiвiў: больш за ўсё ўразiла Камароўка. Такiх вялiкiх i грунтоўна насычаных свежым мясам i птушкай, садавiной i гароднiнай рынкаў ён яшчэ не бачыў. Асаблiва немцу спадабалася багацце рыбных прылаўкаў, якiх няма нават у партовым Гамбургу. Вось такая незалежная экспертыза спецыялiста кулiнарных спраў. Што скажаце?

— Немец на свае вочы пераканаўся ў тым, што беларусы сёння харчуюцца не толькi бульбай цi хлебам адзiным. Ядуць не горш, чым ў яго роднай Германii. Сапраўды, мы хутка навучылiся жыць з густам i закусваць са смакам, у тым лiку i новымi для нас прадуктамi. Дзiўна, што пакуль мяса сланоў i кашалотаў не прапаноўваюць у мiнскiх рэстаранах.

Але я моцна не радаваўся б багаццю, разнастайнасцi i нават экзатычнасцi рынку прадуктаў харчавання. Бо значны прырост за апошнiя гады, заўважце, напярэдаднi глабальнага фiнансавага крызiсу, iмпарту фiле рыбы, морапрадуктаў, пiва, цытрусавых, шакаладных вырабаў i рознай iншай замежнай смакаты не на карысць айчыннай эканомiцы. Толькi з Германii мы сталi завозiць у паўтара раза больш цыгарэт, iншых вырабаў з тытуню. Новы дым айчыны, так бы мовiць. З Iталii сталi iмпартаваць ў два разы больш свежай садавiны i вiна. Яно, вядома, зусiм няблага пасля келiха iтальянскага вермуту на дэсерт паласавацца iтальянскiм вiнаградам.

— Чаму б i не? Толькi "дзе грошы, Зiн", як спяваецца ў адной знакамiтай песнi.

— Не хвалюйцеся, грошы ёсць у людзей. Праўда, зноў жа не ва ўсiх. Вось цiкавая лiчба: 13 працэнтаў сем’яў Беларусi ўжо маюць гадавы даход у эквiваленце ад 14,5 да 19,5 тысячы долараў ЗША. Гэта даволi высокi не толькi для нашай краiны паказчык. Ён сведчыць аб актыўных працэсах фармiравання ў нас сярэдняга класа па сусветных мерках, прадстаўнiкi якога ўжо могуць сабе дазволiць многае.

— Напрыклад, зусiм не танныя морапрадукты i фiле экзатычных вiдаў марской рыбы, назву якiх з першага разу i не вымавiць. Гэта ж прыемны факт, што беларусы пачалi больш ужываць рознай рыбы.

— Безумоўна. Попыт на яе пастаянна расце. Усялякай i смачнай рыбы мы набываем больш чым на чвэрць мiльярда долараў штогод. Прычым паўсюдна. I не толькi ў Нарвегii i Iсландыi. Нават на мала каму вядомых Фарэрскiх астравах. Але часта i шмат ужываюць рыбу ў асноўным тыя, каму дазваляе ўзровень iх даходаў. Многiя пакуль не могуць рэгулярна харчавацца марской рыбай i тым больш морапрадуктамi — крабамi, крэветкамi, мiдыямi, вустрыцамi, васьмiногамi i мiногамi.

Зрабiць рыбу даступнай можна. Чаму б не павялiчыць вытворчасць уласнай свежай рыбы, каб яна стала паўсядзённым прадуктам? Усяго у 6-7 гадзiнах на цягнiку ад Мiнска ў Калiнiнградзе кiлаграм не марской рыбы каштуе ў эквiваленце каля 1400 беларускiх рублёў. Застаецца толькi прывезцi яе ў Беларусь. Ёсць у нас таксама шанцы i наладзiць сумесную работу па рыбе з расiйскiмi, латвiйскiмi, лiтоўскiмi калегамi. Наспеў час пераходзiць з iмi на больш высокi ўзровень узаемадзеяння.

— I ўсё ж нездарма кажуць, што спажывец — галоўная асоба на рынку. Калi ёсць попыт, то чаму б не задаволiць яго за кошт iмпарту? Людзi маюць права за свае грошы харчавацца так, як яны хочуць. Што тут дрэннага?

— Абсалютна нiчога. Справа не столькi ў тым, што завозiцца да нас, а ў тым, што i як з асартыменту айчынных прадуктаў выцiскаецца з рынку Беларусi. Сёння, як нiколi за апошнiя гады, нам варта сканцэнтравацца на ўласнай вытворчасцi, у тым лiку i сельгаспадарчай. Нашы вытворцы (не толькi аграрнiкi) яшчэ некалькi гадоў таму перасталi паспяваць за ростам попыту на ўнутраным рынку. Калi летась аб’ёмы продажаў выраслi на 15 працэнтаў, то нашы на 75 працэнтаў дзяржаўныя прадпрыемствы здолелi павялiчыць выпуск прадукцыi ўсяго на 6-7 працэнтаў. У вынiку ў вялiкiм выйгрышы апынулiся замежныя вытворцы, якiя не разгубiлiся i выдатна зарабляюць на беларускiм рынку. Яго вiдавочная здача iншаземным трэйдарам i карпарацыям — урок для нашага бiзнэсу.

— Ну прама i "здача". Сёлета, напрыклад, сабраны рэкордны ўраджай збожжавых, расце экспарт пэўных вiдаў прадукцыi, карацей, ёсць чым ганарыцца. Але гэта так, да слова.

— Ганарыцца можна, а вось зазнавацца не варта. Ёсць шанцы зарабляць вялiкiя мiльёны долараў на пастаўках харчавання вялiкiм расiйскiм гарадам i рэгiёнам. Хоць нядаўнiя калiзii з продажам беларускага цукру ў Расii паказалi, як можна i страцiць гэты рынак збыту, калi не ўлiчваць лабiсцкую спецыфiку краiны. Але гэта таксама да слова.

— Аб чым яшчэ гаворыць статыстыка рынку прадуктаў харчавання?

— Не ўсе лiчбы росту спажывання выклiкаюць пачуццё радасцi за жыхароў Беларусi. Напрыклад, павелiчэнне продажаў гарэлкi на 14 працэнтаў, хутчэй, трывожны сiмптом, чым абнадзейвальны факт. Не ведаю, чаго тут больш: уплыву дрэнных традыцый i заганных звычак цi адсутнасцi культуры ўжывання алкаголю. Аднак факт ёсць факт: з ростам дабрабыту мы сталi i больш злоўжываць спiртным. Мы становiмся (зразумела, не ўсе) еўрапейцамi па ўзроўнi якасцi ежы i напояў. А вось па культуры iх ужывання i напрамую звязанай з п’янствам праблеме эфектыўнасцi i якасцi працы знаходзiмся далёка ад iх. Напрыклад, у галiне сельскай гаспадаркi.

— А можа нашы аграрыi ўжо поўнасцю задзейнiчалi ўсе рэзервы, iм няма дзе прыбавiць i чаго дадаткова выкарыстаць?

— Жартуеце? Мiж iншым, у савецкiя часы Беларусь лiчылася не толькi зборачным цэхам СССР, але i мела рэпутацыю яго аграрнага падраздзялення. Лектары таварыства "Веды" перад аўдыторыяй абавязкова нагадвалi, што па вытворчасцi мяса на душу насельнiцтва (117 кг штогод) мы былi наперадзе ЗША i многiх еўрапейскiх краiн. Праўда, тады мы выраблялi не для сабе — забяспечвалi Савецкую Армiю, Маскву, Ленiнград. Як бачыце, у нас неблагая аграрная спадчына.

Лямант i стогны вакол глабальнага фiнансавага крызiсу неяк адсунулi на другi план сусветны харчовы крызiс, якi нiхто не адмяняў. Па звестках ААН, цяпер у свеце ў стане перманентнага голаду амаль мiльярд чалавек. Сёння, як нiколi раней, запатрабаванае харчаванне. Гэта значыць, што перад нашымi аграрыямi адкрываюцца новыя экспартныя далягляды. Сёння ёсць перадумовы брэндзiраваць нашу сельгасвытворчасць, заняць у рэгiянальным i мiжнародным падзеле працы нiшу прадуктаў здаровага харчавання. Iх масавая вытворчасць будзе сiметрычна развiваць i масавае спажыванне.

— I нешта ўжо атрымлiваецца?

— Так, ёсць прыклады ўдалых рашэнняў экспартных задач. Дасягненнем лiчу паспяховае прасоўванне на замежныя рынкi нашых малочных прадуктаў. У 2006 годзе iх экспарт склаў 604 мiльёны долараў ЗША. Летась гэты паказчык наблiзiўся да аднаго мiльярда долараў, што стала нацыянальным рэкордам. Тут бясспрэчны лiдар — "Савушкiн прадукт", вызначылiся шэраг iншых брэндаў. Яны знайшлi пакупнiкоў нават у Бангладэш i на Фiлiпiнах. Японiя летась пачала набываць беларускае сухое малако ў сур’ёзных аб’ёмах — толькi Расiя больш. А вось мясных вырабаў пакуль прадаём за мяжу ў некалькi разоў менш, чым малочных. Вiдаць, недзе недапрацоўваем.

Рана цi позна Расiя — асноўны спажывец нашай сельгаспрадукцыi — уступiць у Сусветную гандлёвую арганiзацыю, што абвострыць канкурэнцыю на яе рынку прадуктаў харчавання. Каб вытрымаць яе, адным "адраджэннем" вёскi мы ўжо не абыдземся. Патрэбна ствараць свой канкурэнтаздольны аграбiзнэс. А мы пакуль проста думаем аб вёсцы, каб яна ўвогуле iснавала.

— Аднак з боку кiраўнiкоў сельгаспадарак чуваць шмат скаргаў на недахоп сродкаў, кадраў, адсутнасць гэтага, дэфiцыт таго i г. д. Няўжо яны сапраўды знаходзяцца ў такiм гаротным стане?

— Я так не думаю. У нас традыцыйна магутнае i вельмi ўплывовае аграрнае лобi навучылася даволi паспяхова запалохваць шырокiя масы насельнiцтва чуткамi аб канцы вёскi, калi не дадуць грошай. Адсюль у распараджэннi аграрнага лобi заўсёды значная частка бюджэтных рэсурсаў. У нас штогод выдаткоўваецца больш за паўтара мiльярдаў долараў на дзяржаўную падтрымку сельскай гаспадаркi. Скажыце, дзе ў якой яшчэ галiне кожны суб’ект гаспадарання мае магчымасць будаваць штогод па 5-6 жылых дамоў за дзяржаўны кошт для сваiх работнiкаў? А потым перадаць iм ва ўласнасць па вельмi прымальнай цане — 60-80 тысяч долараў ЗША. Пры гэтым не выключаюцца розныя скiдкi i скасаваннi першапачатковай цаны. Выдатны падарунак для маладых спецыялiстаў. Увогуле час падтрымкi асаблiвага статусу сельскай гаспадаркi мiнае. Яна павiнна самастойна працаваць у рынкавых умовах, як i ўсе астатнiя галiны.

У многiх краiнах Еўропы заробкi i ўзровень жыцця iстотна вышэйшыя за нашы. I гэта выклiк Беларусi. У першую чаргу эканамiчны выклiк, якi патрабуе адказу ў выглядзе мадэрнiзацыi ўсёй краiны, у тым лiку i сельскай гаспадаркi. Апошнiя праверкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю сведчаць, што рэзервы павышэння эфектыўнасцi гаспадарання ў аграпрамысловым сектары велiзарныя. Аб гэтым гавораць i пэўныя пазiтыўныя вынiкi яго развiцця.

— Як перад тварам надыходнага крызiсу паводзiць сябе нашым суграмадзянам, каб потым, як вы кажаце, жыць i надалей з густам, i закусваць са смакам?

— Трэба больш працаваць i сёння менш, калi хочаце, набываць. Гэты нечаканы заклiк да ўмеранасцi многiм можа здацца дзiўным, але цяпер ужо варта казаць аб адмове ад эпiкурэйства. Надышоў час асцярожна i разумна рэгуляваць свае новыя спажывецкiя звычкi i патрэбы. I не толькi за сталом. Жывiце i без спажывецкага фанатызму. Падумайце, а навошта вам за кошт вельмi напружанага па разлiках крэдыту купляць новую дарагую iншамарку, якая вiдавочна вышэйшая за ваш сацыяльны статус? Нос уцерцi знаёмым i суседзям? Паспрабуйце выхоўваць у сабе гэткi новы прагматызм. Яго неабходнасць дыктуецца сур’ёзнымi знешнiмi фактарамi. Паверце, ад гэтага выйграюць усе i вы таксама.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сiтуацыя на рынку прадуктаў харчавання i праблематыка iх iмпарту i вытворчасцi ў кантэксце глабальнага фiнансавага крызiсу — тэма гутаркi з вядомым бе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика