Зіма
Зіма
Ва ўяўленнях усходнiх славян зiма, як i iншыя поры года (лета, восень або вясна), заўсёды была адухоўленым вобразам, якi нагадваў прыгожую стройную жанчыну з патрабавальным, нават жорсткiм характарам. Па ўяўленнях нашых продкаў, Зiма была апранута ў шыкоўную белую шубу, з пад якой былi бачныя каштоўныя алмазныя i сярэбраныя ўпрыгажэннi. Яна з’яўлялася на вочы людзям у той момант, калi Зямля засынала да вясны, i таму лiчыла сябе сапраўднай гаспадыняй навакольных месцаў на ўвесь гэты перыяд. l Тых хто нядобрым словам узгадваў прыгажуню-Зiму, яна марозiла ледзяным пацалункам цi сцюдзёным подыхам. Нячыстая сiла i тая баялася Яе ледзяных пацалункаў i хавалася далёка пад дахамi хат, у хлявах i iншых цёплых месцах. l У народным уяўленнi Зiма, таксама як i Мароз, заўсёды асацыявалася з парадкам i чысцiнёй. Простыя людзi параўноўвалi Зiму з клапатлiвай гаспадыняй, якая накрывала ўсё на зямлi белым i чыстым покрывам-абрусам. l Зiма была суровым часам: з маразамi, завiрухамi, сцюжай, снежнымi заносамi. Да зiмы рыхтавалiся, уцяплялi хату, рабiлi нарыхтоўкi для сябе i жывёлы. Таму пра зiмовы перыяд казалi так: зiму трэба перажыць, перачакаць, перазiмаваць. Нездарма святых, якiя ўшаноўвалiся ў зiмовыя месяцы, звалi Аксiння-паўзiмнiца цi паўхлебнiца, Пётр-паўкорм. l З асаблiвай нецярплiвасцю чакалi, калi сонца пойдзе на новы гадавы цыкл — на вясну i цяпло. На Спiрыдона-сонцаварота казалi так: "Сонца на лета пайшло, зiма — на мароз". У народзе прыкмячалi: чым блiжэй вясна, тым мацнейшыя маразы, тым больш моцна "кусае" зiма, дасылаючы на зямлю сцюжу i завiрухi. l З зiмой перш за ўсё звязаны шэраг абрадаў, якiя сiмвалiзавалi пачатак новага года, напоўнены прадуцыравальнай магiяй. Дастаткова ўзгадаць народную мудрасць: "Як сустрэнеш новы год, так яго i правядзеш", каб зразумець змест вялiкай i шырокай святочнай трапезы, строгую забарону сустракаць новы год з пазыкамi, у старым адзеннi i г.д. l Зiмовы перыяд, як нiякi iншы перыяд года, звязаны з культам продкаў i смерцю. Восеньскiя Дзяды "замыкалi" зямлю — спынялi цыкл сельскагаспадарчых работ, а Радаўнiца — дзень ушанавання продкаў, зямлю "адмыкала", дазваляла беларусам распачаць звыклыя справы. На працягу гэтага перыяду ў сем’ях будуць неаднаразова ўзгадваць памерлых продкаў, наладжваць жалобныя сталы. Цэнтральным святам зiмы былi Каляды. Нездарма ў кожнай хаце так чакалi калядоўшчыкаў, тых, з кiм у хату прыйдуць душы памерлых i блаславяць жыццё ў новым годзе. l Заканчэнне зiмы, як i яе пачатак, у народным календары не мелi дакладнай даты. У некаторых рэгiёнах заканчэнне зiмы святкавалi на Масленку, Стрэчанне, Саракi i нават на Дабравешчанне. Але практычна паўсюдна з радасцю выконвалi абрад рытуал выгнання зiмы, каб хутчэй прыйшла вясна. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўяўленнях усходнiх славян зiма, як i iншыя поры года (лета, восень або вясна), заўсёды была адухоўленым вобразам, якi нагадваў прыгожую стройную жа
|
|