Ляцелі гусi да Беларусi
Ляцелі гусi да Беларусi
У Беларусi вызначана новая птушка году. Рада рэспублiканскай грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" прыняла рашэнне аб’явiць птушкай 2009 шэрую гусь Нагадаем, што папярэднiкамi гэтай крылатай папуляцыi былi белы бусел, белая плiска, авяльга, верабей дамовы, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнiгаўка, салавей усходнi i сёлета вялiкая белая чапля. Чаму шэрая гусь трапiла ў гэты спiс, патлумачыў дырэктар арганiзацыi "АПБ" Вiктар Фянчук: — Шэрая гусь — вельмi праблемны вiд птушак для Беларусi, з пачатку 90-х гадоў пачаў гнездавацца на нашай тэрыторыi i аднаўляць сваю колькасць, у 2004-м занесены ў Чырвоную кнiгу Беларусi. Але ў 2006-м гусь залiчылi ў паляўнiчыя вiды, пачалi вясновыя адстрэлы i, зразумела, вынеслi з Чырвонай кнiгi. Шэрая гусь стала частай ахвярай людзей са стрэльбамi, папуляцыя зноў апынулася пад пагрозай. Спадзяёмся на тое, што адказныя за захаванне прыроды людзi прымуць мудрае рашэнне забаранiць веснавы адстрэл гусей, як зроблена гэта ў нашых суседзяў палякаў i лiтоўцаў. Сёння ў сталiцы праходзiць чарговы ХІ з’езд "Аховы птушак Бацькаўшчыны", на якi з’ехалiся прафесiйныя i аматарскiя арнiтолагi, каб яшчэ раз выступiць у абарону шэрай гусi. Анатоль Кляшчук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi вызначана новая птушка году. Рада рэспублiканскай грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" прыняла рашэнне аб’явiць пт
|
|