Сонечны гадзіннiк у Лiдзе
Сонечны гадзіннiк у Лiдзе
У горадзе Лiдзе, насупраць гандлёвага цэнтра, устаноўлены сонечны гадзiннiк, высечаны на гранiтным каменi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ва ўпраўленнi архiтэктуры i будаўнiцтва Лiдскага райвыканкама. Цыферблат гадзiннiка — рымскi. Ён выбiты на каменi пад спецыяльным вуглом з такiм разлiкам, каб цень ад сонца паказваў час. Дзiўна, але ў сонечныя днi гадзiннiк паказвае практычна дакладны час: хiбнасць складае прыкладна 5 хвiлiн на працягу светлавога дня. Аўтар незвычайнага гадзiннiка — вядомы беларускi скульптар Рычард Груша. Ідэю такой скульптуры ён выношваў 15 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У горадзе Лiдзе, насупраць гандлёвага цэнтра, устаноўлены сонечны гадзiннiк, высечаны на гранiтным каменi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ва
|
|