Бензін патаннеў!
Бензін патаннеў!
Змяншэнне кошту нафты на сусветных рынках дакацiлася i да Беларусi: з учарашняга дня ў рэспублiцы былi знiжаны рознiчныя i оптавыя цэны на нафтапрадукты. Змяншэнне кошту нафты на сусветных рынках дакацiлася i да Беларусi: з учарашняга дня ў рэспублiцы былi знiжаны рознiчныя i оптавыя цэны на нафтапрадукты.Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў канцэрне "Белнафтахiм", з 1 снежня рознiчныя цэны на нафтапрадукты, што рэалiзуюцца праз аўтазаправачныя станцыi арганiзацыямi, якiя ўваходзяць у склад канцэрна, знiзiлiся на 9,7-10,1 працэнта. Такiм чынам, цяпер кошт аднаго лiтр бензiну А-76 (Н-80) патаннеў на 190 рублёў i складае 1760 рублёў, лiтр АІ-92 каштуе 2220 рублёў (мiнус 250 рублёў), бензiну АI-95 — 2530 (мiнус 280 рублёў), дызпалiва — 2020 (мiнус 220 рублёў). Трэба заўважыць, што папярэдняе змяненне цэнаў на нафтапрадукты ў краiне адбылося ў лiпенi гэтага года, калi з-за росту цэнаў на нафту на сусветным рынку кошт бензiну i дызпалiва ўзрос у сярэднiм на 5 працэнтаў. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змяншэнне кошту нафты на сусветных рынках дакацiлася i да Беларусi: з учарашняга дня ў рэспублiцы былi знiжаны рознiчныя i оптавыя цэны на нафтапрадук
|
|