Снег растае, затое гірлянды ззяюць
Снег растае, затое гірлянды ззяюць
Магiлёўцы самi ствараюць святочны настрой. Гарадскiя ўлады аб’явiлi традыцыйны конкурс на лепшае навагодняе i каляднае афармленне. 1 снежня ўсе арганiзацыi абласнога цэнтра ўключаюцца ў барацьбу за прэмii гарвыканкама. Трэба па-святочнаму ўпрыгожыць фасады, рэкламныя шыльды, вокны i вiтрыны будынкаў, а таксама ўваходы ў iх. Будуць улiчвацца колькасць i якасць навагоднiх упрыгажэнняў. Удзельнiкi конкурсу таксама павiнны паклапацiцца пра арганiзацыю месцаў зiмовага адпачынку на навакольнай тэрыторыi — з ёлкамi, лядовымi горкамi, культурна-гульнявымi праграмамi з удзелам Дзеда Мароза i Снягуркi. Вынiкi конкурсу будуць падведзены ў першую дэкаду новага 2009 года. У розных намiнацыях будуць вызначаны па тры пераможцы: яны атрымаюць прэмii ад 100 да 50 базавых велiчынь. За актыўны ўдзел у навагоднiм конкурсе прызначаць яшчэ i заахвочвальныя прэмii па 40 базавых велiчынь. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёўцы самi ствараюць святочны настрой. Гарадскiя ўлады аб’явiлi традыцыйны конкурс на лепшае навагодняе i каляднае афармленне.
|
|