21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад грудзей праблемаў не бывае?..

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад грудзей праблемаў не бывае?.. Супраць плынi

Карнэльскi ўнiверсiтэт (Аўстралiя) апублiкаваў вынiкi даследавання, якое паказала, што апакалiпсiчныя прагнозы аб тэмпах глабальнага пацяплення могуць быць некалькi перабольшанымi.

Глеба ўтрымлiвае вуглярод у многiх формах. Патрабуецца некалькi гадоў для таго, каб арганiчны вуглярод (напрыклад, той, што ўтрымлiваецца ў апалым лiсцi) пераўтварыўся ў вуглякiслы газ, якi лiчыцца адным з галоўных вiноўнiкаў так званага "парнiковага эфекту". Звычайнаму вугляроду для таго, каб адбылася такая метамарфоза, спатрэбiцца нашмат больш часу — да 2 тысяч гадоў. Лiчыцца, што ў працэсе глабальнага пацяплення глеба павiнна выкiдваць у атмасферу больш вуглякiслага газу. Гэта значыць, чым больш награваецца планета, тым больш глеба выкiдвае вуглекiслаты, што, у сваю чаргу, спрыяе яшчэ большаму нагрэву. Глеба "вырабляе" ў 10 разоў больш вуглякiслага газу, чым усё чалавецтва разам узятае. Усе мадэлi змянення клiмату ўлiчваюць гэты фактар.

Бiяхiмiкi ўнiверсiтэта замералi колькасць вугляроду ў глебах Аўстралii, каб устанавiць, якiмi тэмпамi вуглярод пераўтвараецца ў вуглекiслату. Выснова аказалася дастаткова нечаканай: за апошнiя 100 гадоў тэмпы выкiду вуглякiслага газу не толькi не павялiчылiся, але i, наадварот, зменшылiся на 20 працэнтаў. Гэта выключна важнае адкрыццё, якое сведчыць, што мадэлi змянення клiмату, якiя так папулярныя сёння ў вучоных, не зусiм дакладныя, а значыць, у блiжэйшы час не трэба чакаць гiбелi нашай цывiлiзацыi ад перагрэву.

Нешчаслiвы тэлеглядач

Сацыёлагi з Унiверсiтэта Мэрыленда апублiкавалi вынiкi цiкавага даследавання: згодна з яго высновамi, нешчаслiвыя людзi ў вольны час аддаюць перавагу праглядам тэлебачання, а шчаслiвыя — схiльныя да чытання i стасункаў з блiзкiмi i знаёмымi.

Гэты вердыкт быў вынесены ў вынiку вывучэння 30-гадовай статыстыкi аб звычках амаль 30 тысяч дарослых амерыканцаў i правядзення некалькiх спецыялiзаваных апытанняў. Тыя амерыканцы, якiя лiчаць сябе шчаслiвымi людзьмi, больш сацыяльна актыўныя — яны, напрыклад, часцей наведваюць рэлiгiйныя службы, часцей сустракаюцца з сябрамi, часцей удзельнiчаюць у выбарах, чытаюць больш кнiг i перыёдыкi. На ТБ у iх застаецца намнога менш часу, чым у людзей, якiя зацыклены на сваiх праблемах i праводзяць час, бавячы яго ў адзiноце перад тэлеэкранам. У цэлым нешчаслiвыя людзi глядзяць тэлевiзар на 20 працэнтаў больш, чым шчаслiвыя. І гэта не залежыць ад iх узросту, узроўню адукацыi, даходу, сямейнага становiшча i iншага.

Аўтары даследавання ўказваюць, што прагляд тэлепраграм — больш пасiўны вiд адпачынку — дазваляе людзям часова, уяўна, схавацца ад праблемаў. Напрыклад, памеры тэлеаўдыторыi ў перыяды эканамiчных крызiсаў iстотна павялiчваюцца, у гэты час людзi нашмат больш часу трацяць на прагляд тэлепраграм. Гэта дазваляе iм хоць крыху забыцца на праблемы.

Ад грудзей праблемаў не бывае?..

Нямецкi суд адмовiў у праве на аперацыю па памяншэннi грудзей адной мясцовай жыхарцы, якая заявiла, што занадта вялiкi бюст пагражае яе здароўю. Як пастанавiў суддзя, аб’ёмныя грудзi нармальнай формы не з’яўляецца захворваннем. Таму страхавая кампанiя мае права не аплачваць работу хiрургаў. Такiм чынам, суд горада Дармштадта адхiлiў скаргу 37-гадовай жанчыны, якая хацела зрабiць сабе аперацыю па памяншэннi грудзей за кошт медыцынскай страхоўкi, паведамляе агенцтва AFP.

Як растлумачыла суду iсцiца, з-за велiзарнага бюста яна мала таго, што не можа мець "нармальныя" стасункі з навакольнымi, але яшчэ i пакутуе ад моцных боляў у спiне. Паводле яе слоў, урачы рэкамендавалi ёй тэрмiнова зрабiць пластыку грудзей, паменшыўшы iх на некалькi памераў. Але страхавая кампанiя адмовiлася аплачваць аперацыю. Пасля гэтага жанчына i падала на страхавальнiкаў у суд.

Тым не менш суд на бок заяўнiцы не ўстаў. Па той прычыне, што медыцынская страхоўка не павiнна пакрываць выдаткi на павелiчэнне або памяншэнне грудзей, таму што "нормы памеру i формы грудзей не iснуе". Акрамя таго, як устанавiлi суддзi, хворая пакутуе атлусценнем: пры росце 178 сантыметраў яе вага складае 116 кiлаграм. Таму вялiзныя ў яе не толькi грудзi, i спiна можа балець ад чаго заўгодна. Пасля гэтага засмучанай iсцiцы параiлi звярнуцца да псiхолага.

Комплекс Напалеона? Не бяда!

Прэзiдэнт Францыi Нiкаля Сарказi носiць спецыяльныя чаравiкi, якiя павялiчваюць яго рост на дзевяць сантыметраў. Гэты сакрэт кiраўнiка французскай дзяржавы нядаўна стаў вядомы iтальянскiм журналiстам. Зрэшты, па звестках прэсы, самым нiзкарослым кiраўнiком у свеце на сёння з’яўляецца зусiм не Сарказi.

Паводле артыкула, якi быў апублiкаваны на старонках брытанскай газеты The Guardian, месца самага невысокага лiдара дзяржавы цяпер дзеляць памiж сабой кiраўнiкi КНДР Кiм Чэн Iр i прэзiдэнт Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрый Мядзведзеў. Рост таго i другога складае 162 сантыметры. Рост жа месье Сарказi, якi размясцiўся на трэцiм месцы рэйтынгу, — 168 сантыметраў.

Зрэшты, прадукцыя iспанскай абутковай фiрмы Masaltos, як высветлiлася, дазваляе Сарказi павялiчыць гэты паказчык ажно да 177 сантыметраў. Мабыць, сусветная грамадскасць павiнна цешыцца таму, што французскi прэзiдэнт вырашыў праблему невысокага росту значна прасцейшым спосабам, чым яго знакамiты суайчыннiк Напалеон Банапарт. Нагадаем, некаторыя эксперты лiчаць, што менавiта рост у 155 сантыметраў прымусiў Напалеона надзвычай актыўна дамагацца сусветнага панавання. У вынiку нават сам феномен высокай агрэсiўнасцi нiзкарослых мужчын быў у далейшым названы псiхолагамi ў яго гонар (хоць апошнiя даследаваннi паказваюць, што рост Напалеона мог дасягаць 167 сантыметраў, што зусiм нямала для таго часу).

Клiентамi фiрмы Masaltos, якая прадае чаравiкi любых фасонаў, якiя павялiчваюць рост, з’яўляюцца 50 тысяч чалавек. Сярод iх ёсць вядомыя спевакi i акцёры, напрыклад Том Круз.

Дарэчы, сусветны рэкорд у намiнацыi "самы невысокi кiраўнiк" належыць Бенiта Хуарэсу, якi быў прэзiдэнтам Мексiкi ў 1861—1872 гадах. Яго рост складаў 135 сантыметраў.

Пiшыце лiсты... Будзеце шчаслiвымi!

Псiхолагi з Унiверсiтэта Кента знайшлi новы (а дакладней, вельмi стары) спосаб адчуць сябе шчаслiвым. Для гэтага дастаткова напiсаць добры лiст.

Гэтая выснова была зроблена пасля серыi эксперыментаў, праведзеных з дапамогай студэнтаў. На працягу шасцi тыдняў яны пiсалi падрабязныя папяровыя лiсты знаёмым i малазнаёмым людзям. Паводле ўмоў вопыту, змест лiстоў вызначаўся самiмi аўтарамi, аднак усе пасланнi павiнны былi ўтрымлiваць у сабе пазiтыўны настрой, быць нетрывiяльнымi, утрымлiваць думкi, эмоцыi i iнфармацыю аб асабiстым жыццi аўтара. Пасля адпраўкi кожнага лiста студэнты запаўнялi спецыяльныя анкеты, у якiх ацэньвалi свой настрой, узровень задаволенасцю жыццём i iншае.

Як высветлiлася, студэнты адчувалi сябе больш шчаслiвымi пасля кожнага адпраўленага лiста. Чым больш яны пiсалi, тым больш высокiм быў iх узровень шчасця i задаволенасцю жыццём. Паводле вынiкаў даследавання, 75 працэнтаў удзельнiкаў эксперыменту заявiлi, што маюць намер пiсаць такiя пiсьмы i ў будучым. Паводле iх меркавання, sms-пасланнi i электронныя пiсьмы такой якасцю не валодаюць.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкi суд адмовiў у праве на аперацыю па памяншэннi грудзей адной мясцовай жыхарцы, якая заявiла, што занадта вялiкi бюст пагражае яе здароўю. Як па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика