21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 З 1 снежня г.г. уводзяцца новыя правiлы ўвозу на тэрыторыю Польшчы тытунёвых i алкагольных вырабаў. Грамадзяне, якiя ўязджаюць у Польшчу з краiн — не членаў Еўрасаюза, маюць права правезцi за адзiн раз 40 штук цыгарэт. Раней лiмiт складаў 200 штук. Жыхары непамежнай зоны за адзiн раз могуць увезцi 1 л алкаголю мацункам больш за 22%, 2 л — мацункам менш за 22%, 4 л вiна цi 16 л пiва. Жыхары памежнай зоны маюць права правезцi 0,5 л алкаголю мацункам больш за 22%, а таксама 0,5 л — мацункам менш за 22%.

 У Чэрыкаўскiм раёне мiлiцыя затрымала двух мужчын, якiя падазраюцца ў разбойным нападзе на таксiста. Каля 6 гадзiн вечара ў машыну iндывiдуальнага прадпрымальнiка, уладальнiка таксi, селi двое мужчын, пад пагрозай нажа адабралi Br120 тысяч i знiклi. Пасля звароту пацярпелага ў мiлiцыю былi затрыманыя двое (35 i 20 гадоў), адзiн з якiх раней прыцягваўся да суда. Вядзецца следства.

 У Брэсцкiм дзяржаўным каледжы сувязi ўчора ранiцай лiквiдавана ўзгаранне. З будынка каледжа былi эвакуяваныя каля 500 чалавек. У вынiку пажару пашкоджана мэбля i аддзелка аднаго з кабiнетаў. Як мяркуецца, прычынай пажару стала кароткае замыканне ў адным з вучэбных трансфарматараў.

 На хiмiчным заводзе ў прамысловым комплексе горада Слау (35 км на захад ад Лондана) адбыўся моцны выбух i пажар. Вiдавочцы сцвярджаюць, што выбух быў чутны нават у суседнiм Вiндзары. Завод вырабляе палiграфiчную прадукцыю i лакi для металаў i пластыку.

 Паездка ў гарадскiм аўтобусе закончылася для гамяльчанкi пераломам рэбраў. Падчас тармажэння гарадскога аўтобуса № 12 пасажырка ўпала, у вынiку чаго атрымала пералом рэбраў. Жанчына шпiталiзаваная.

 Падчас сумеснага начнога рэйду Гродзенскай рыбiнспекцыi i мясцовага пагранатрада на Аўгустоўскiм канале быў затрыманы браканьер, у якога аказалася 12 кг рыбы. Двое яго саўдзельнiкаў знiклi. Затрыманаму пагражае турэмнае зняволенне, так як у яго сетках выяўленая ў тым лiку i рыба сырць (рыбец), занесеная ў Чырвоную Кнiгу Беларусi. Кошт адной такой асобiны — Br315 тыс.

 Позна ўвечары паблiзу вёскi Барсукi ў Смалявiцкiм раёне вадзiцель аўтамабiля "Фiят Дуката" не змог прадухiлiць наезд на жанчыну, якая нечакана выйшла на дарогу перад блiзкай машынай. А цёмнае адзене i адсутнасць флiкера не дазволiлi вадзiцелю зараней заўважыць пешахода. Ад атрыманых траўмаў жанчына загiнула на месцы ДТЗ.

 У Чалябiнскай вобласцi 19-гадовы хлопец лавiў рыбу ў кар’еры. Аднак замест рыбы ён "злавiў" у мех-сетку аўтамат Калашнiава 1958 года выпуску. Паводле меркавання экспертаў, аўтамат прыдатны да стральбы. Праводзiцца праверка.

У Чалябiнскай вобласцi 19-гадовы хлопец лавiў рыбу ў кар’еры. Аднак замест рыбы ён "злавiў" у мех-сетку аўтамат Калашнiава 1958 года выпуску. Паводле меркавання экспертаў, аўтамат прыдатны да стральбы. Праводзiцца праверка.  Трагiчна пачалiся Калядныя распродажы ў ЗША: два чалавекi забiтыя i адзiн затаптаны. У першы ж дзень распродажаў пакупнiкi аднаго з магазiнаў нават не заўважылi супрацоўнiка ўнiвермага, што стаяў у дзвярах. Натоўп падчас адкрыцця дзвярэй проста знёс яго з ног. Мужчына, па якiм лiтаральна прабегла 200 чалавек, апынуўся ў бальнiцы, дзе памёр ад шматлiкiх траўмаў. Яшчэ адзiн выпадак здарыўся ў магазiне цацак. Двое мужчын (цi iх жонкi) не падзялiлi цацку, пасля чаго прадстаўнiкi моцнай паловы выхапiлi пiсталеты i смяротна паранiлi адзiн аднаго.Трагiчна пачалiся Калядныя распродажы ў ЗША: два чалавекi забiтыя i адзiн затаптаны. У першы ж дзень распродажаў пакупнiкi аднаго з магазiнаў нават не заўважылi супрацоўнiка ўнiвермага, што стаяў у дзвярах. Натоўп падчас адкрыцця дзвярэй проста знёс яго з ног. Мужчына, па якiм лiтаральна прабегла 200 чалавек, апынуўся ў бальнiцы, дзе памёр ад шматлiкiх траўмаў. Яшчэ адзiн выпадак здарыўся ў магазiне цацак. Двое мужчын (цi iх жонкi) не падзялiлi цацку, пасля чаго прадстаўнiкi моцнай паловы выхапiлi пiсталеты i смяротна паранiлi адзiн аднаго.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

 Органы сацыяльнай аховы горада Тарбей (Вялiкабрытанiя) выдаткавалi 30 тысяч фунтаў стэрлiнгаў на... тапачкi для нецвярозых жанчын. Улады тлумачаць, што такiм чынам хочуць зберагчы падгулялых дам, абутых у туфлi на абцасах, ад траўмаў у час калядных святаў. Пачынаючы са снежня, тарбейскiя палiцэйскiя будуць насiць з сабой мяшкi з тапачкамi i ў вынiку неабходнасцi выдаваць iх жанчынам, якiя будуць вяртацца з бараў i з карпаратыўных вечарынак.

 Вучань нямецкай школы, якога настаўнiк выгнаў з урока за дрэнныя паводзiны, адпомсцiў выкладчыку, разбiўшы яго асабiсты аўтамабiль. Васьмiгадовы хлопчык дачакаўся, калi закончыцца ўрок i настаўнiк пакiне сваё працоўнае месца, украў ключ запальвання i сеў у аўтамабiль выкладчыка. Ён змог завесцi транспартны сродак i, уключыўшы першую хуткасць, праехаў каля 25 метраў i ўрэзаўся ў прыпаркаваную Vоlvо. У палiцыi школьнiк прызнаўся, што ён не хацеў разбiваць машыну, а толькi хацеў пабачыць сваю мацi i паскардзiцца ёй на жорсткага настаўнiка. Урон, нанесены юным вадзiцелем, ацэнены ў 8 тыс. еўра.

 У кiеўскiм аэрапорце "Барыспаль" з кубка, заваяванага ўкраiнскiмi шахматыстамi на сусветнай шахматнай Алiмпiядзе ў Германii, знiк брыльянт. Прайшоўшы мытныя працэдуры i атрымаўшы багаж, члены каманды выявiлi, што сам кубак (сплаў срэбра i пазалоты) быў пашкоджаны, а ўкраплены каштоўны камень знiк. Кiраўнiцтва Федэрацыi шахмат Украiны падало адпаведную заяву ў мiлiцыю. У аэрапорце факт крадзяжу пацвердзiлi, са шкадаваннем адзначыўшы, што ў апошнi час звычка залазiць у рэчы пасажыраў стала вельмi распаўсюджанай у грузчыкаў тэрмiнала. Заведзена крымiнальная справа.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" i iнфармагенцтваў.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 снежня г.г. уводзяцца новыя правiлы ўвозу на тэрыторыю Польшчы тытунёвых i алкагольных вырабаў. Грамадзяне, якiя ўязджаюць у Польшчу з краiн — не
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика