21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Любы крэдыт... Любога банка

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любы крэдыт... Любога банка

Для набыцця дома мы ўзялi ў банку крэдыт на агульных умовах, г. зн. не льготны. Цi можна для яго пагашэння выкарыстоўваць чэкi "Жыллё" (нашы ўласныя i падораныя сваякамi)? Якiя патрэбны для гэтага дакументы i куды звяртацца?

З. Яўсееў, <І>Брэсцкая вобласць.

<І>Брэсцкая вобласць.

Перш за ўсё неабходна звярнуць увагу на тое, што ў адпаведнасцi з Дэкрэтам кiраўнiка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2005 г. № 6 iндэксацыi для выкарыстання ў адпаведнасцi з заканадаўствам падлягаюць перарэгiстраваныя ва ўстаноўленым парадку чэкi "Жыллё".

Парадак iндэксацыi чэкаў "Жыллё", у тым лiку i пры iх выкарыстаннi грамадзянамi i членамi iх сем’яў для пагашэння запазычанасцi па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне iмi), узятых i выкарыстаных на куплю дома вызначаны Палажэннем аб парадку iндэксацыi iмянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё" (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiстапада 2006 г. № 1529).

Палажэнне не змяшчае спецыяльнага ўказання на тое, што за кошт праiндэксаваных чэкаў "Жыллё" можа пагашацца запазычанасць толькi па льготных крэдытах, якiя прадастаўляюцца ААБ "Беларусбанк". Значыць, iндэксацыя чэкаў "Жыллё" можа ажыццяўляцца ва ўстаноўленым парадку i для пагашэння запазычанасцi па любых банкаўскiх крэдытах (у тым лiку не льготных, якiя атрыманы не толькi ў ААБ "Беларусбанк", але i ў iншых банках).

Разам з тым неабходна звярнуць увагу на тое, што праiндэксаваныя могуць быць чэкi "Жыллё" толькi грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (у дачыненнi да дадзенага выпадку сям’я на момант набыцця дома павiнна была знаходзiцца на законных падставах на кватэрным улiку).

Грамадзяне маюць права на iндэксацыю чэкаў "Жыллё", налiчаных iм ва ўстаноўленым парадку (уключаючы жыллёвыя квоты мужа (жонкi), бацькоў, дзяцей, усынавiцеляў, усыноўленых, родных братоў i сясцёр, дзеда, бабкi, унукаў, аб’яднаныя на iмя гэтых грамадзян) i (або) атрыманых у вынiку дарэння ад гэтых блiзкiх сваякоў, налiчаных дарыльшчыку ва ўстаноўленым парадку (уключаючы жыллёвыя квоты гэтых асобаў, аб’яднаныя на iмя дарыльшчыка) альбо атрыманых дарыльшчыкам па дамовах дарэння, у спадчыну або ў адпаведнасцi з рашэннем суда пры ўмове, што грамадзяне, якiм гэтыя чэкi першапачаткова былi налiчаны ва ўстаноўленым парадку (уключаючы жыллёвыя квоты, аб’яднаныя на iмя дадзеных грамадзян), у дачыненнi да таго, хто адорваецца, уваходзяць у лiк блiзкiх сваякоў, а таксама атрыманых у спадчыну або ў адпаведнасцi з рашэннем суда.

Для iндэксацыi чэкаў грамадзяне, поўнагадовыя члены iх сем’яў, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, сумесна ажыццяўляюць набыццё жылых памяшканняў i выказалi жаданне выкарыстаць належныя iм чэкi на пагашэнне крэдыту, падаюць адпаведную заяву ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, у якiм яны знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (знаходзiлiся на ўлiку на момант прадастаўлення крэдыту). Пры набыццi жылых памяшканняў шляхам куплi да заявы дадаецца копiя дамовы куплi-продажу.

Даведка аб налiчанай жыллёвай квоце, даведка аб знаходжаннi на кватэрным улiку, даведка аб запазычанасцi па вяртаннi крэдыту на момант звароту грамадзянiна i iншыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння па заяве аб iндэксацыi чэкаў "Жыллё", запытваюцца i атрымлiваюцца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для набыцця дома мы ўзялi ў банку крэдыт на агульных умовах, г. зн. не льготны. Цi можна для яго пагашэння выкарыстоўваць чэкi "Жыллё" (нашы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика